ВЫХАД 34:32 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I пасьля гэтага наблізіліся ўсе сыны Ізраіля, і ён загадаў ім усё, што ГОСПАД прамовіў да яго на гары Сынай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пасьля гэтага наблізіліся ўсе сыны Ізраілевыя, і ён наказаў ім усё, што казаў Яму Гасподзь на гары Сінаі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) прыйшлі да яго таксама ўсе сыны Ізраэля; ім ён загадаў зрабіць усё, што чуў ад Госпада на гары Сінай. |
I прыйшоў Майсей, і пераказаў народу ўсе словы ГОСПАДА і ўсе суды [Ягоныя]; і адказаў увесь народ у адзін голас, і сказалі: «Усе словы, якія прамовіў ГОСПАД, выканаем!».
I паклікаў іх Майсей, і зьвярнуліся да яго Аарон і ўсе начальнікі грамады, і прамовіў Майсей да іх.
I сабраў Майсей усю грамаду сыноў Ізраіля, і сказаў: «Вось словы, якія загадаў ГОСПАД, каб выконваць іх.
каб вы памяталі і каб выконвалі ўсе прыказаньні Мае, і будзеце сьвятымі перад Богам вашым.
навучаючы іх захоўваць усё, што Я загадаў вам. І вось, Я з вамі ў-ва ўсе дні да сканчэньня веку». Амэн.
Бо я ад Госпада прыняў і тое вам перадаў, што Госпад Ісус у тую ноч, калі быў выдадзены, узяў хлеб
Бо я найперш перадаў вам тое, што і сам прыняў, што Хрыстос памёр за грахі нашыя паводле Пісаньняў,