І сказаў валадар Араўне: «Не! Я, купляючы, куплю за грошы ў цябе і не складу для ГОСПАДА, Бога майго, цэласпаленьне, якое [атрымаў] задарма». І купіў Давід ток і валоў за пяцьдзясят сыкляў срэбра.
ВЫХАД 34:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Асла, які адкрывае [ўлоньне], выкупіш баранчыкам, а калі ня выкупіш, зламі карак ягоны. Усіх першародных сыноў тваіх выкупіш, і няхай ня бачаць аблічча Майго з пустымі [рукамі]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) першароднае з аслоў замяняй ягнём, а калі не заменіш, дык выкупі яго; усіх першынцаў з сыноў тваіх выкупляй; хай не зьяўляюцца перад абліччам Маім з пустымі рукамі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Першароднага асла выкупі авечкай, а калі не дасі за яго цану, то скруці яму шыю. Першароднага з сыноў сваіх выкупляй і не з’яўляйся перад абліччам Маім з пустымі рукамі. |
І сказаў валадар Араўне: «Не! Я, купляючы, куплю за грошы ў цябе і не складу для ГОСПАДА, Бога майго, цэласпаленьне, якое [атрымаў] задарма». І купіў Давід ток і валоў за пяцьдзясят сыкляў срэбра.
І ты аддзеліш усё, што адкрывае ўлоньне, для ГОСПАДА, і ўсё першароднае, што адкрывае [ўлоньне] ў жывёлы, якое будзе тваё, мужчынскага роду — для ГОСПАДА.
І кожнага асла, які адкрывае [ўлоньне], выкупіш баранчыкам; а калі ня выкупіш, зламі карак ягоны; і кожнага першароднага чалавека з сыноў сваіх выкупіш.
I сталася, што зацяўся фараон, каб не адпусьціць нас, і забіў ГОСПАД усіх першародных у зямлі Эгіпецкай, ад першароднага чалавека аж да першароднага жывёлы. Дзеля гэтага я ахвярую ГОСПАДУ ўсіх самцоў, якія адкрываюць улоньне, і ўсіх першародных сыноў маіх выкупляю”.
Не марудзь [з ахвярамі] са шчодрасьці [току] твайго і тоўчні тваёй. Першароднага з сыноў тваіх аддасі Мне.
Сьвята Праснакоў будзеш захоўваць. Сем дзён будзеш есьці праснакі, як Я загадаў табе, у вызначаным часе месяца Авіў, бо ў гэты [час] ты выйшаў з Эгіпту. І не зьяўляйцеся перад аблічча Маё з пустымі [рукамі].
Усе першародныя ўлоньня кожнага цела, якія прыносяцца ГОСПАДУ, ці з людзей, ці з жывёлы, будуць тваімі. Але людзей першародных і кожнай жывёлы, якая нячыстая, выкупіш, выкупляючы.
Тры разы ў год няхай зьявіцца кожны мужчына твой перад аблічча ГОСПАДА, Бога твайго, у месцы, якое Ён выбраў: на сьвята Праснакоў, на сьвята Тыдняў і на сьвята Намётаў. І [ніхто] няхай не прыходзіць перад аблічча ГОСПАДА з пустымі [рукамі].