А той сказаў: «Дзеля гэтага слухай слова ГОСПАДА. Бачыў я ГОСПАДА, Які сядзеў на пасадзе Сваім, і ўсё войска нябеснае стаяла каля Яго праваруч і леваруч.
ВЫХАД 24:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I ўзыйшоў Майсей і Аарон, Надаў і Абігу і семдзясят старшыняў Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Потым узышоў Майсей і Аарон, Надаў і Авіуд і семдзесят старэйшынаў Ізраілевых, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўзышлі Майсей і Аарон, Надаб і Абігу, і семдзесят старэйшын Ізраэля, |
А той сказаў: «Дзеля гэтага слухай слова ГОСПАДА. Бачыў я ГОСПАДА, Які сядзеў на пасадзе Сваім, і ўсё войска нябеснае стаяла каля Яго праваруч і леваруч.
I сказаў яму ГОСПАД: «Ідзі, зыйдзі і ўзыйдзі ты і Аарон з табою; а сьвятары і народ няхай ня рвуцца ўзыйсьці да ГОСПАДА, каб Я ня выгубіў іх».
I сказаў [Госпад] Майсею: «Узыйдзі да ГОСПАДА ты і Аарон, Надаў і Абігу, і семдзясят са старшыняў Ізраіля, і пакланіцеся здалёк.
I ты наблізь да сябе Аарона, брата твайго, і сыноў ягоных з ім спасярод сыноў Ізраіля, каб яны былі сьвятарамі Маімі: Аарона і Надава, Авігу, Элеазара і Ітамара, сыноў Аарона.
I сказаў [Госпад]: «Ня зможаш паглядзець на аблічча Маё, бо ня можа глядзець на Мяне чалавек і застацца жывы».
У год сьмерці валадара Узіі бачыў я Госпада, Які сядзеў на пасадзе высокім і ўзьнесеным, а прыполы [шатаў] Ягоных напаўнялі сьвятыню.
Князь, [толькі] князь будзе сядзець у ёй, каб спажываць хлеб перад абліччам ГОСПАДА. Шляхам праз прысенкі пры браме ўвойдзе і тым самым шляхам выйдзе».
І ўзялі сыны Аарона, Надаў і Абігу, кожны кадзільніцу сваю, і набралі ў іх агонь, і паклалі на яго кадзіла і ахвяравалі перад абліччам ГОСПАДА іншы агонь, а ня той, што быў ім загаданы.
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Скліч Мне семдзясят чалавек спасярод старшыняў Ізраіля, пра якіх ты ведаеш, што яны паважаныя ў народзе і наглядаюць за ім, і прывядзі іх у Намёт Спатканьня, і няхай там яны стануць разам з табою.