І ён сказаў: «Дык цяпер няхай будзе паводле словаў вашых. У каго будзе знойдзена гэта, той стане мне нявольнікам, а вы будзеце нявінныя».
ВЫХАД 22:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ўзыйшло над ім сонца, будзе [віна] крыві за яго. Плацячы, мае заплаціць злодзей, а калі ня мае чым [заплаціць], няхай прададуць яго за ўкрадзенае ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) але калі ўзышло над ім сонца, дык залічыцца на ім кроў. Хто ўкраў, павінен заплаціць; а калі няма чым, дык няхай прададуць яго на плату за ўкрадзенае ім; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але калі гэта будзе зроблена на ўзыходзе сонца, ён будзе вінаваты ў забойстве. Злодзей хай цалкам пакрывае страту. Калі не мае чым аддаць, то трэба яго прадаць за тую самую суму, якую ўкраў. |
І ён сказаў: «Дык цяпер няхай будзе паводле словаў вашых. У каго будзе знойдзена гэта, той стане мне нявольнікам, а вы будзеце нявінныя».
Калі купіш слугу Гебрая, шэсьць гадоў няхай ён служыць, а ў сёмы год няхай выйдзе на волю дарма.
тады гаспадар ямы мае заплаціць, аддаць срэбра ўласьніку іхняму, а мёртвая [жывёла] будзе ягонай.
Калі пры падкопаваньні будзе знойдзены злодзей, і будзе біты, і памрэ, тады няма [віны] крыві за яго.
Прамаўляйце да сэрца Ерусаліму і клічце да яго, што скончылася ліхая доля ягоная, што прабачанае беззаконьне ягонае, бо ён атрымаў з рукі ГОСПАДА падвойную [кару] за ўсе грахі свае.
Гэта кажа ГОСПАД: «Дзе ліст разводны маці вашай, з якім Я адаслаў яе? Або хто пазыкадавец Мой, якому Я прадаў вас? Вось, за правіны вашыя былі вы прададзеныя, і за злачынствы вашыя адасланая маці вашая.
А як ня меў што аддаць, пан ягоны загадаў прадаць яго, і жонку ягоную, і дзяцей, і ўсё, што меў, і заплаціць.
І разгневаўся ГОСПАД на Ізраіля, і аддаў іх у рукі рабаўнікоў, якія зрабавалі ахвярнікі іхнія, і аддаў іх у рукі ворагаў, якія жылі вакол, і яны ўжо не маглі супрацівіцца ворагам сваім.