Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫХАД 21:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

Калі ліхая яна ў вачах гаспадара ейнага, які не заручыўся з ёю, няхай дазволіць выкупіць яе; а чужому народу ня мае ўлады яе прадаць, калі адмовіцца ад яе.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

калі яна не да спадобы гаспадару свайму і ён не заручыць яе, няхай дазволіць выкупіць яе; а чужому народу прадаць яе ня мае ўлады, калі сам пагардзіў ёю;

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

А калі б яна не спадабалася вачам гаспадара свайго, якому была аддадзена, хай дазволіць выкупіць яе; але ён не мае ўлады прадаць яе чужому народу з-за таго, што адмовіўся ад яе.

Глядзіце раздзел



ВЫХАД 21:8
13 Крыжаваныя спасылкі  

I бачыў Эзаў, што ліхія дочкі Ханаану ў вачах Ісаака, бацькі ягонага.


Браты мае здрадзілі мяне, як рэчышчы ручаёў, якія зьнікаюць.


І калі [нейкі] чалавек прадасьць дачку сваю як служку, няхай ня выйдзе яна, як выходзяць слугі.


А калі для сына свайго ён заручыць яе, няхай робіць з ёю паводле права адносна дочак.


I сказаў Майсей: «Вось, я выйду ад цябе, і буду прасіць ГОСПАДА, і адыйдуць мухі ад фараона, і ад слугаў ягоных, і ад народу ягонага заўтра. Толькі няхай фараон больш не падманвае, не адпускаючы народ скласьці ахвяру ГОСПАДУ».


І Я замяню зямлю гэтую ў пустку, бо яны нявернасьцю няверныя, кажа Госпад ГОСПАД».


Хто заручыўся з жонкаю, але ня ўзяў яе за жонку, няхай ідзе і вяртаецца ў дом свой, каб не загінуў на вайне, і нехта іншы возьме яе”.


Бацька і маці сказалі яму: «Ці ж няма жынчыны між дачок братоў тваіх і ў-ва ўсім народзе маім, што захацеў ты ўзяць сабе жонку ў Філістынцаў неабрэзаных?» Сказаў Самсон бацьку свайму: «Вазьмі яе мне, бо ўпадабалі яе вочы мае».


дык калі справядліва і без памылкі ўчынілі вы з Еруббаалам і домам ягоным сёньня, цешцеся з Абімэлеха, і няхай ён цешыцца з вас.


І вельмі ўзлаваўся Саўл, і кепскімі былі ў вачах ягоных словы гэтыя, і ён сказаў: «Давіду даюць дзясяткі тысячаў, а мне даюць толькі тысячы; яму толькі валадараньня не хапае».


І ліхім было слова гэтае ў вачах Самуэля, што яны казалі: «Дай нам валадара, каб ён судзіў нас». І маліўся Самуэль да ГОСПАДА.