БЫЦЦЁ 7:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) У гэты самы дзень увайшоў у каўчэг Ной, і Сэм, і Хам, i Яфэт, сыны Ноя, і жонка Ноя, і тры жонкі сыноў ягоных з імі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У гэты самы дзень увайшоў у каўчэг Ной, і Сім, Хам і Яфэт, сыны Ноевыя, і жонка Ноева, і тры жонкі сыноў ягоных зь імі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У той вось дзень Ной і яго сыны Сэм, Хам і Яфэт, жонка яго і тры жонкі сыноў яго разам з імі ўвайшлі ў арку. |
І Я заключу запавет Мой з табою, і ўвойдзеш у каўчэг ты, і сыны твае, і жонка твая, і жонкі сыноў тваіх з табою.
І сказаў ГОСПАД Ною: «Увайдзі ты і ўвесь дом твой у каўчэг, бо ўбачыў Я цябе праведным перад абліччам Маім у пакаленьні гэтым.
Яны, і ўсякія зьвяры паводле гатунку свайго, і ўсякая скаціна паводле гатунку свайго, і ўсякія паўзуны, якія поўзаюць па зямлі, паводле гатунку свайго, і ўсякія птушкі паводле гатунку свайго, усё птаства, усе крылатыя.
Вераю Ной, атрымаўшы слова пра тое, што яшчэ не было бачным, у багабойнасьці пабудаваў каўчэг дзеля збаўленьня дому свайго; ёю ён асудзіў сьвет і паводле веры стаўся спадкаемцам праведнасьці.
тым, якія некалі не скарыліся, калі чакала іх Божае доўгацярпеньне ў дні Ноя, пры будаваньні каўчэга, у якім некалькі, гэта значыцца восем душаў, былі ўратаваныя ад вады.
і калі не пашкадаваў старадаўнага сьвету, але васьмёх з Ноем, весьнікам праведнасьці, захаваў, як навёў быў патоп на сьвет бязбожнікаў;
Калі ж бацькі іхнія або браты прыйдуць да нас жаліцца, мы скажам ім: “Пашкадуйце іх, бо не здабылі мы ім жонак на вайне, а вы таксама, калі б ім далі, саграшылі б”».