Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 7:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 Яны, і ўсякія зьвяры паводле гатунку свайго, і ўсякая скаціна паводле гатунку свайго, і ўсякія паўзуны, якія поўзаюць па зямлі, паводле гатунку свайго, і ўсякія птушкі паводле гатунку свайго, усё птаства, усе крылатыя.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 Яны, і ўся жывёла паводле роду іхняга, і ўсякае быдла паводле роду яго, і ўсе гады, паўзуны па зямлі, паводле роду іхняга, і ўсё лётнае паводле роду ягонага, усе птушкі, усе крылатыя.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 Яны, а таксама кожны звер паводле роду свайго, і ўся жывёла ў родзе сваім, і кожны паўзун, які рухаецца па зямлі ў родзе сваім, і сукупнасць летуноў паводле роду іх, усе птушкі і ўсе крылатыя

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 7:14
7 Крыжаваныя спасылкі  

І стварыў Бог цмокаў вялікіх і ўсякую душу жывую, якая рухаецца, якімі ўзварушыліся воды, паводле гатункаў сваіх, і ўсякую птушку крылатую паводле гатунку свайго. І бачыў Бог, што [гэта] добра.


І сказаў Бог: «Няхай выдасьць зямля душу жывую паводле гатунку свайго: скаціну, паўзуноў і зьвяроў зямных паводле гатункаў сваіх». І сталася так.


І з усяго жывога, з кожнага цела прывядзеш па двое ў каўчэг, каб засталіся жывыя з табою, мужчынскага [роду] і жаночага няхай яны будуць.


У гэты самы дзень увайшоў у каўчэг Ной, і Сэм, і Хам, i Яфэт, сыны Ноя, і жонка Ноя, і тры жонкі сыноў ягоных з імі.


І ўвайшлі яны па двое ў каўчэг да Ноя, па двое з кожнага цела, у якім быў дух жыцьця.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы