I прыйшлі яны ў Гарэн-Гаатад на другім баку Ярдану, і галасілі там галашэньнем вялікім і вельмі жалосным; і ўчыніў [Язэп] жалобу па бацьку сваім сем дзён.
БЫЦЦЁ 50:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I прайшло сорак дзён, бо столькі вымагаецца дзён на бальзамаваньне. I плакалі па ім Эгіпцяне семдзясят дзён. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І споўнілася яму сорак дзён, бо столькі дзён патрабуецца на бальзамаваньне, і аплаквалі яго Егіпцяне семдзесят дзён. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прайшло сорак дзён, пакуль яны споўнілі загад, бо такі быў звычай бальзамавання памерлых. І аплаквалі яго жыхары Егіпта семдзесят дзён. |
I прыйшлі яны ў Гарэн-Гаатад на другім баку Ярдану, і галасілі там галашэньнем вялікім і вельмі жалосным; і ўчыніў [Язэп] жалобу па бацьку сваім сем дзён.
I мінулі дні плачу па ім, і прамовіў Язэп дому фараона, кажучы: «Калі я знайшоў ласку ў вачах вашых, скажыце, калі ласка, у вушы фараону, кажучы:
І ўбачыла ўся грамада, што памёр Аарон, і плакаў увесь дом Ізраіля па Аароне трыццаць дзён.
і скіне з сябе сукенку паланянкі, і будзе жыць у доме тваім, і будзе аплакваць бацьку свайго і маці сваю [адзін] месяц. А потым увойдзеш да яе, і будзеш яе мужам, а яна будзе жонкай тваёй.
І плакалі па Майсеі сыны Ізраіля на раўніне Мааву трыццаць дзён. І скончыліся дні жалобы па Майсеі.