Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




БЫЦЦЁ 30:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

I зачала Більга, і нарадзіла Якубу сына.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Вала зачала і нарадзіла Якаву сына.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

па тым, як увайшоў да яе Якуб, пачала і нарадзіла сына.

Глядзіце раздзел



БЫЦЦЁ 30:5
11 Крыжаваныя спасылкі  

I [Якуб] сказаў яму: «Ты ведаеш, як я служыў табе, і які стаўся статак твой пры мне;


I яна дала яму Більгу, нявольніцу сваю, за жонку, і ўвайшоў да яе Якуб.


I сказала Рахель: «Рассудзіў мяне Бог, і таксама пачуў голас мой, і даў мне сына». І таму назвала імя ягонае Дан.


I сталася, калі жыў Ізраіль у зямлі той, пайшоў Рубэн, і лёг з Більгай, наложніцай бацькі свайго. I пачуў [пра гэта] Ізраіль. I было сыноў Якуба дванаццаць.


I сыны Більгі, нявольніцы Рахелі: Дан і Нэфталі.


Гэта сыны Більгі, якую даў Ляван дачцэ сваёй Рахелі. Яна нарадзіла іх Якубу, усіх душаў — сем.


Гэта сыны Ізраіля: Рубэн, Сымон, Левій, Юда, Ісахар, Завулён,


Сыноў Дана паводле радаводу іхняга, паводле сем'яў іхніх, паводле дамоў бацькоў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх, здольных да бою,


Вось імёны тых мужоў, якія будуць з вамі: для Рубэна — Эліцур, сын Шэдэура,


Абрагам нарадзіў Ісаака; Ісаак нарадзіў Якуба; Якуб нарадзіў Юду і братоў ягоных;


І даў яму запавет абразаньня. І гэтак ён нарадзіў Ісаака, і абрэзаў яго на восьмы дзень; і Ісаак — Якуба, і Якуб — дванаццаць патрыярхаў.