I сказаў Абрагам юнакам сваім: «Застаньцеся тут з аслом, а мы з хлопцам пойдзем аж туды, і паклонімся, і вернемся да вас».
БЫЦЦЁ 24:26 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I схіліўся чалавек той, і пакланіўся ГОСПАДУ, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І схіліўся чалавек той, і пакланіўся Госпаду, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады чалавек той схіліў галаву і пакланіўся Госпаду, |
I сказаў Абрагам юнакам сваім: «Застаньцеся тут з аслом, а мы з хлопцам пойдзем аж туды, і паклонімся, і вернемся да вас».
I я схіліўся, і пакланіўся ГОСПАДУ, і дабраславіў ГОСПАДА, Бога пана майго Абрагама, Які прывёў мяне шляхам праўды, каб узяў я дачку брата пана майго для сына ягонага.
І сказаў Давід усёй царкве: «Дабраславіце ГОСПАДА, Бога вашага!» І дабраславіла ўся царква ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх, і схіліліся, і пакланіліся ГОСПАДУ і валадару.
І пакланіўся Язафат абліччам да зямлі, і ўвесь Юда і жыхары Ерусаліму ўпалі перад абліччам ГОСПАДА, каб пакланіцца ГОСПАДУ.
І сказаў валадар Эзэкія і князі лявітам, каб яны хвалілі ГОСПАДА словамі Давіда і Асафа відушчага, і яны хвалілі з радасьцю, і кленчылі, і пакланяліся.
І дабраславіў Эзра ГОСПАДА, Бога вялікага. І ўвесь народ адказаў: «Амэн, амэн», падымаючы рукі свае; і пакланіліся, і схіліліся перад ГОСПАДАМ абліччамі да зямлі.
Уся зямля паклоніцца Табе і будзе выслаўляць Цябе, будзе выслаўляць імя Тваё». (Сэлях)
а вы адкажаце: “Гэта ахвяра — Пасха для ГОСПАДА, Які абмінуў дамы сыноў Ізраіля ў Эгіпце, калі губіў Эгіпет, а дамы нашыя захаваў”». I схіліўся народ, і пакланіўся.
I паверыў народ, і яны пачулі, што ГОСПАД наведаў сыноў Ізраіля і ўбачыў прыгнёт іхні, і схіліліся, і пакланіліся.
З чым я выйду перад аблічча ГОСПАДА? Як схілюся перад Богам, [Які] на вышынях? Ці выйду перад аблічча Ягонае з цэласпаленьнямі, з цялятамі аднагадовымі?
Калі Гідэон пачуў аповед пра сон і тлумачэньне ягонае, пакланіўся [Богу] і вярнуўся ў табар Ізраіля, і сказаў: «Устаньце! Бо ГОСПАД аддаў у рукі вашыя табар Мадыянцаў».
Таму я аддаю яго ГОСПАДУ на ўсе дні; колькі будзе жыць, ён аддадзены для ГОСПАДА». І пакланіліся там ГОСПАДУ.