Дык зыйду і пагляджу, ці паводле крыку, які даходзіць да Мяне, учыняюць усё, ці не, і буду [гэта] ведаць».
БЫЦЦЁ 11:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І зыйшоў ГОСПАД, каб убачыць горад і вежу, якую будавалі сыны чалавечыя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сышоў Гасподзь паглядзець горад і вежу, што будавалі сыны людзкія. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І зышоў Госпад, каб убачыць горад і вежу, якую збудавалі сыны чалавечыя, |
Дык зыйду і пагляджу, ці паводле крыку, які даходзіць да Мяне, учыняюць усё, ці не, і буду [гэта] ведаць».
ГОСПАД у сьвятой сьвятыні Сваёй; пасад ГОСПАДА ў небе, вочы Ягоныя бачаць, павекі Ягоныя выпрабоўваюць сыноў чалавечых.
і няхай будуць гатовыя да трэцяга дня; бо ў трэці дзень зыйдзе ГОСПАД перад вачыма ўсяго народу на гару Сынай.
А гара Сынай уся дымілася, бо зыйшоў на яе ГОСПАД у агні; і ўзыходзіў ад яе дым, як дым з печы, і ўся гара вельмі хісталася.
I зыйшоў ГОСПАД на гару Сынай, на вяршыню гары, і паклікаў ГОСПАД Майсея на вяршыню гары, і ўзыйшоў Майсей.
I Я зыходжу, каб вызваліць яго з рукі Эгіпцянаў і вывесьці яго з зямлі гэтай у зямлю добрую і прасторную, у зямлю, якая цячэ малаком і мёдам, на месца Хананейцаў, і Хетаў, і Амарэяў, і Пэрэзэяў, і Хівеяў, і Евусэяў.
І няма стварэньня, схаванага перад Ім, але ўсё аголена і адкрыта перад вачыма Таго, пра Якога нашае слова.