АГЕЯ 2:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Маё срэбра і Маё золата, кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Маё срэбра і Маё золата, кажа Гасподзь Саваоф. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Маё срэбра і Маё золата, — кажа Госпад Магуццяў. |
Псальм Давіда. ГОСПАДАВА зямля і тое, што напаўняе яе, сусьвет і ўсё, што жыве ў ім.
Слава Лібану прыйдзе да цябе, [з ёй] разам кіпарысы, вязы і букі, каб упрыгожыць месца Маё сьвятое, і Я праслаўлю месца, дзе [стаяць] ногі Мае.
Замест медзі Я прынясу золата, і замест жалеза прынясу срэбра, замест дрэва — медзь, і замест камянёў — жалеза. І Я пастаўлю мір вартаўніком тваім, а праведнасьць — начальнікам тваім.