ІСУСА 4:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Няхай гэта будзе знакам для вас. А калі сыны вашыя ў будучыні спытаюцца ў вас: “Што значаць гэтыя камяні?” — Біблія (пераклад В. Сёмухі) каб яны былі ў вас знакам; калі спытаюцца ў вас у будучым сыны вашыя і скажуць: «навошта ў вас гэтыя камяні?» Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) каб гэта было знакам паміж вас. Калі сыны вашы ў будучыні запытаюцца ў вас: “Што значаць гэтыя камяні?” — |
І да старасьці, і да сівізны не пакідай мяне, Божа, пакуль я пра рамяно Тваё не распавяду пакаленьню гэтаму і пра магутнасьць Тваю — усім, што народзяцца яшчэ.
I будзе дзень гэты для вас на ўспамін, і будзеце сьвяткаваць яго як сьвята для ГОСПАДА ў пакаленьнях вашых; як пастанову вечную будзеце сьвяткаваць яго.
I станецца, што спытаецца ў цябе сын твой заўтра, кажучы: “Што гэта?”, і ты скажы яму: “Моцнаю рукою вывеў нас ГОСПАД з Эгіпту, з дому няволі.
I будзе для цябе гэта знакам на руцэ тваёй і памяткаю між вачыма тваімі, каб Закон ГОСПАДА быў на вуснах тваіх, бо рукою моцнаю вывеў цябе ГОСПАД з Эгіпту.
«I ты прамовіш да сыноў Ізраіля, кажучы: “Толькі захоўвайце супачынкі Мае, бо гэта знак паміж Мною і вамі ў пакаленьнях вашых, каб вы пазналі, што Я — ГОСПАД, Які асьвячае вас.
Жывы, [толькі] жывы будзе славіць Цябе, як я сёньня. Бацька сынам паведаміць пра вернасьць Тваю.
Замест церняў вырасьце кіпарыс, замест крапівы вырасьце мірт, і будзе гэта на хвалу ГОСПАДУ, як знак вечны, які ня будзе зьнішчаны.
І таксама даў ім суботы Мае, каб былі знакам паміж Мною і імі, каб ведалі, што Я— ГОСПАД, Які асьвячае іх.
І сьвяціце суботы Мае, і няхай будуць яны знакам паміж Мной і вамі, каб вы ведалі, што Я — ГОСПАД, Бог ваш”.
А з кадзільніцаў тых, якія саграшылі супраць душаў сваіх, няхай зробяць тонкія бляхі на пакрыцьцё ахвярніка, бо іх прынесьлі перад аблічча ГОСПАДА, і яны асьвячоныя, і будуць яны знакам для сыноў Ізраіля».
Бо абяцаньне для вас, і для дзяцей вашых, і для ўсіх, якія далёка, каго пакліча Госпад, Бог наш».
І навучыце ім сыноў вашых, прамаўляючы іх ім, калі ты сядзіш у доме тваім, калі ты ідзеш дарогаю, калі ты кладзешся і калі ўстаеш.
але як сьведчаньне паміж намі і вамі, і паміж нашчадкамі нашымі, што мы хочам выконваць службу ГОСПАДА перад абліччам Ягоным праз цэласпаленьні нашыя, ахвяры крывавыя і ахвяры мірныя”. І ня скажуць заўтра сыны вашыя сынам нашым: “Вы ня маеце часткі ў ГОСПАДА”.
і сказаў сынам Ізраіля: «Калі спытаюцца сыны вашыя ў будучыні бацькоў сваіх: “Што азначаюць гэтыя камяні?” —
І сказаў ім Егошуа: «Ідзіце перад Каўчэгам ГОСПАДА, Бога вашага, на сярэдзіну Ярдану, і няхай кожны прынясе на плячах сваіх па адным камяні паводле лічбы каленаў сыноў Ізраіля.