Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ІСУСА 19:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І ўсе вёскі вакол гэтых гарадоў аж да Баалат-Бээру і Рамат-Нэгеву. Гэта спадчына пакаленьня сыноў Сымона паводле сем'яў іхніх.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

і ўсе сёлы, якія вакол гарадоў гэтых аж да Ваалат-Бээра, альбо паўднёвай Рамы. Вось надзел племю сыноў Сымонавых, паводле родаў іхніх.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Усе вёскі вакол гэтых гарадоў аж да Баалат-Бээра, значыць Рамот-Нагэба: гэта ўласнасць сыноў Сімяона па родах іх.

Глядзіце раздзел



ІСУСА 19:8
4 Крыжаваныя спасылкі  

I ўсе вёскі іхнія, якія былі навокал гарадоў гэтых аж да Баалу. Гэта сядзібы іхнія і сьпісы родаў іхніх.


Аін, Рымон, Этэр і Ашан — чатыры гарады і вёскі іхнія.


Частка сыноў Сымона [ўзятая] са спадчыны сыноў Юды, бо частка сыноў Юды была вялікая для іх, і сыны Сымона атрымалі спадчыну сярод іх.


І паслаў ён тым, што ў Бэтэлі, і тым, што ў Рамот-Нэгэве, і тым, што ў Яттыры,