Бо ня жыў Я ў доме ад дня, у які вывеў сыноў Ізраіля з Эгіпту, аж да гэтага дня, але вандраваў Я ў намёце і ў сялібе.
ІСУСА 18:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сабралася ўся грамада сыноў Ізраіля ў Шыло, і там паставілі Намёт Спатканьня, а ўжо ўся зямля была імі здабытая. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усё супольства сыноў Ізраілевых сабралася ў Сілом, і паставілі там скінію сходу, бо зямля была ўпакорана імі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўсе сыны Ізраэля сабраліся ў Сіло, і там паставілі палатку сустрэчы, і ўся зямля пакарылася імі. |
Бо ня жыў Я ў доме ад дня, у які вывеў сыноў Ізраіля з Эгіпту, аж да гэтага дня, але вандраваў Я ў намёце і ў сялібе.
І сказаў Ерабаам жонцы сваёй: «Устань і зьмяні выгляд свой, каб не пазналі, што ты — жонка Ерабаама, і ідзі ў Шыло. Вось, там Ахія прарок, які сказаў мне, што я буду валадаром над народам гэтым.
І зрабіла так жонка Ерабаама. І ўстала яна, і пайшла ў Шыло, і прыйшла ў дом Ахіі. А Ахія ня мог бачыць, бо сьцямнелі вочы ягоныя дзеля старасьці.
І выгнаў Салямон Абіятара, каб ня быў ён сьвятаром ГОСПАДА, і споўнілася слова ГОСПАДА, якое Ён прамовіў пра дом Гэлія ў Шыло.
І ўвайшлі сыны іхнія, і ўспадкаемілі зямлю. І Ты скарыў перад імі жыхароў зямлі, Хананейцаў, і аддаў іх у рукі іхнія, і валадароў іхніх, і народы зямлі [гэтай], каб яны зрабілі з імі паводле ўпадабаньня свайго.
І Я зраблю з домам гэтым, як з Шыло, і горад гэты дам на праклён усім народам зямлі”».
Навошта ты прарочыў у імя ГОСПАДА, кажучы: “Як Шыло будзе Дом гэты, і горад гэты будзе зруйнаваны і [будзе] бязьлюдным”?» І ўвесь народ сабраўся супраць Ярэміі ў Доме ГОСПАДА.
прыйшлі людзі з Сыхему, з Шыло і Самарыі, восемдзясят чалавек з паголенымі бародамі, разьдзёртымі шатамі і нарэзамі на целе, і ў руках іхніх [былі] ахвяры хлебныя і кадзіла, каб прынесьці [гэта] ў Дом ГОСПАДА.
і будзе здабытая зямля перад абліччам ГОСПАДА, а потым вернецеся, тады ня будзеце вінаватыя перад ГОСПАДАМ і перад Ізраілем і возьмеце зямлю гэтую на ўласнасьць перад абліччам ГОСПАДА.
Яго, узяўшы, занесьлі бацькі нашыя з Егошуам у валоданьні паганаў, якіх Бог выгнаў ад аблічча бацькоў нашых, ажно да дзён Давіда,
І ўсталі мужчыны, і пайшлі. І загадаў Егошуа тым, якія пайшлі апісваць зямлю, кажучы: «Абыйдзіце зямлю і апішыце яе, і вярніцеся да мяне, каб тут, у Шыло перад абліччам ГОСПАДА я кінуў дзеля вас жэрабя».
Гэта спадчына, якую падзялілі Элеазар сьвятар і Егошуа, сын Нуна, і галовы бацькоў пакаленьняў сыноў Ізраіля, кідаючы жэрабя ў Шыло перад абліччам ГОСПАДА пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня. І скончылі падзел зямлі.
ў Шыло ў зямлі Ханаан, і прамовілі да іх, кажучы: «Праз Майсея ГОСПАД загадаў, каб далі нам гарады на пражываньне і пашы для быдла нашага».
І пачулі сыны Ізраіля, і сабралася ўся грамада Ізраіля ў Шыло, каб выйсьці ваяваць супраць іх.
Калі думаеце, што зямля ўласнасьці вашай нячыстая, перайдзіце ў зямлю ўласнасьці ГОСПАДА, дзе Сяліба ГОСПАДА, і жывіце ў нас. Не бунтуйцеся супраць ГОСПАДА, і нас не бунтуйце, пабудаваўшы ахвярнік акрамя ахвярніка ГОСПАДА, Бога нашага.
І павярнуліся сыны Рубэна, сыны Гада і палова калена Манасы, і пакінулі сыноў Ізраіля ў Шыло, што ў зямлі Ханаан, каб ісьці ў зямлю Гілеад, у зямлю ўласнасьці сваёй, у якой пасяліліся паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА праз Майсея.
І рэзьблены [ідал], якога зрабіў Міха, заставаўся ў іх увесь час, калі Дом Божы быў у Шыло.
І знайшлі яны сярод жыхароў Ябэшу чатырыста дзяўчат, якія не пазналі мужа, і прывялі іх у табар у Шыло ў зямлі Ханаан.
І сказалі: «Кожны год бывае сьвята ГОСПАДА ў Шыло, які на поўнач ад Бэтэлю, а на захад ад дарогі, што ідзе з Бэтэлю ў Сыхем, і на поўдзень ад Лебоны».
Калі ўжо адняла, павяла яго з сабою, і ўзяла таксама трохгадовага бычка, адну эфу мукі і буклак віна, і прывяла яго ў Дом ГОСПАДА ў Шыло. А хлопец быў яшчэ дзіцём.
Штогод той чалавек хадзіў з гораду свайго ў Шыло, каб пакланіцца і скласьці ахвяру ГОСПАДУ Магуцьцяў. Былі там два сыны Гэлія: Хофні і Пінхас, сьвятары ГОСПАДА.