І цяпер ГОСПАД, Бог мой, даў мне супакой з усіх бакоў, няма супраціўніка, няма нападзеньня ліхога.
ІСУСА 15:47 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ашдод і гарады ягоныя, і вёскі ягоныя, Газа і гарады ейныя, і вёскі ейныя аж да ручая Эгіпецкага і Мора Вялікага, і абшар [вакол]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Азот, залежныя ад яго гарады і сёлы яго, Газа, залежныя ад яе гарады і сёлы яе, да самага патока Егіпецкага і вялікага мора, якое ёсьць мяжа. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Азот разам з яго гарадамі і вёскамі, Газа з залежнымі ад яе гарадамі і вёскамі аж да ручая Егіпецкага і Вялікага мора, што з’яўляецца мяжою. |
І цяпер ГОСПАД, Бог мой, даў мне супакой з усіх бакоў, няма супраціўніка, няма нападзеньня ліхога.
Ён пабіў Філістынцаў аж да Газы і яе ваколіцаў, ад вартавой вежы аж да ўмацаванага гораду.
І ён выйшаў, і ваяваў з Філістынцамі; і разбурыў муры Гату, муры Яўнэі, і муры Ашдоду; і пабудаваў гарады ў Ашдодзе і ў Філістынцаў.
І Я пастаўлю мяжу тваю ад Мора Чырвонага аж да Мора Філістынскага і ад пустыні аж да Ракі; бо дам у рукі вашыя жыхароў зямлі гэтай, і ты выганіш іх ад аблічча твайго.
Слова ГОСПАДА, якое было да Ярэміі прарока адносна Філістынцаў, перш, чым фараон здабыў Газу:
Аблысела Газа, зьнямеў Ашкелён. Рэшта даліны іхняй, як доўга будзеце рабіць сабе нарэзы?
Бо Газа будзе пакінутая, і Ашкелон спустошаны, Ашдод апоўдні будзе выгнаны, і Экрон будзе выкарэнены.
А анёл Госпада прамовіў да Філіпа, кажучы: «Устань і ідзі на поўдзень, на шлях, які зыходзіць з Ерусаліму ў Газу, той, які пусты».
І Авімаў, што жылі ў паселішчах аж да Газы, выгубілі Кафтарымы, якія выйшлі з Кафтору, і пасяліліся на месцы іхнім.
Не засталося [сыноў] Анака ў зямлі сыноў Ізраіля, толькі ў гарадах Газа, Гат і Ашдод яны засталіся.
ад Шыхору, на ўсход ад Эгіпту аж да мяжы Экрону на поўначы, зямля Ханаан, якая дзеліцца паміж пяцьцю князямі Філістынскімі з Газы, Ашдоду, Ашкелёну, Гату і Экрону, і Авеямі на поўдні;
і пераходзіла да Ацмону, і даходзіла да ручая Эгіпецкага, і спынялася на беразе мора. Такая была іх мяжа паўднёвая.