Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 26:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

6 І ён выйшаў, і ваяваў з Філістынцамі; і разбурыў муры Гату, муры Яўнэі, і муры Ашдоду; і пабудаваў гарады ў Ашдодзе і ў Філістынцаў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

6 І ён выйшаў і біўся зь Філістымлянамі, і разбурыў сьцены Гэта і сьцены Яўнэі і сьцены Азота; і пабудаваў гарады ў вобласьці Азоцкай і ў Філістымлянаў.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

6 Нарэшце выйшаў ён, і ўступіў у бой з філістынцамі, і разваліў мур Гета, і мур Ябніі, і мур у Азоце. Таксама пабудаваў гарады ў краі Азота і філістынцаў.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 26:6
12 Крыжаваныя спасылкі  

«Ня радуйся, уся [зямля] Філістынская, што зламаны дубец, які біў цябе, бо з кораня зьмяінага выйдзе га­дзюка, і плодам яе [будзе] гадзіна крылатая.


І ўзбудзіў ГОСПАД на Егарама дух Філістынцаў і Арабаў, якія былі пад рукою Кушанаў,


І сталася пасьля гэтага, што Давід разьбіў Філістынцаў, і ўпакорыў іх, і ўзяў Гат і вёскі ягоныя з рукі Філістынцаў.


І сталася пасьля гэтага, Давід разьбіў Філістынцаў і падпарадкаваў іх. І ўзяў Давід з рук Філістынцаў Мэтэг і ваколіцы.


І рука ГОСПАДА зацяжэла над жыхарамі Ашдоду, і напалохала іх, і пакараў Ён балячкамі як Ашдод, так і ваколіцы ягоныя.


А Філістынцы ўзялі Каўчэг Божы і занесьлі яго з Эбэн-Гаэзэру ў Ашдод.


І Я вынішчу жыхароў Ашдоду і таго, хто трымае скіпетр у Ашкелоне, і павярну руку Маю на Экрон, і загіне рэшта Філістынцаў, кажа Госпад ГОСПАД”.


Зыйдзіце ў Кальнэ і пабачце, а адтуль ідзіце да Хамат-Раббы і зыйдзіце ў Гат Філістынскі. Ці вы лепшыя за валадарствы гэтыя? Ці мяжа іхняя большая за мяжу вашую?


І даходзіла мяжа да паўночнага схілу Экрону, і заварочвала да Шыкарону, і пераходзіла праз гару Баалы, і набліжалася да Ябнээля, і спынялася на беразе мора.


Ашдод і гарады ягоныя, і вёскі ягоныя, Газа і гарады ейныя, і вёскі ейныя аж да ручая Эгіпецкага і Мора Вялікага, і абшар [вакол].


У год, калі Тартан прыйшоў да Ашдоду, калі паслаў яго Саргон, валадар Асірыі, і ён ваяваў супраць Ашдоду, і здабыў яго,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы