І калі ён пачаў валадарыць, выбіў ён увесь дом Ерабаама, і не пакінуў ніводнай душы з [роду] Ерабаама, пакуль ня вынішчыў яго паводле слова ГОСПАДА, як прамовіў Ён праз слугу свайго Ахію з Шыло,
ІСУСА 10:40 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І заваяваў Егошуа ўсю зямлю, і гару, і Нэгеў, і Шэфэлю, і схілы гор, і ўсіх валадароў іхніх. Не пакінуў у іх ніякіх рэшткаў, але ўсякую душу ў іх аддаў закляцьцю, як загадаў ГОСПАД, Бог Ізраіля. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пабіў Ісус усю зямлю нагорную, і нізкія мясьціны і зямлю каля гор, і ўсіх цароў іх: нікога не пакінуў, хто ацалеў бы, і ўсё, што дыхала, пракляў, як загадаў Гасподзь Бог Ізраілеў; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, Ешуа заваяваў усю зямлю: горы, і Нагэб, і Сэфэлу, і схілы гор, і цароў іх; не пакінуў у іх ніякіх астаткаў, але ўсё, што магло дыхаць, забіў, як загадаў Госпад, Бог Ізраэля. |
І калі ён пачаў валадарыць, выбіў ён увесь дом Ерабаама, і не пакінуў ніводнай душы з [роду] Ерабаама, пакуль ня вынішчыў яго паводле слова ГОСПАДА, як прамовіў Ён праз слугу свайго Ахію з Шыло,
І ўвайшлі сыны іхнія, і ўспадкаемілі зямлю. І Ты скарыў перад імі жыхароў зямлі, Хананейцаў, і аддаў іх у рукі іхнія, і валадароў іхніх, і народы зямлі [гэтай], каб яны зрабілі з імі паводле ўпадабаньня свайго.
ГОСПАД даў пазнаць Сябе, учыніўшы суд; у справах рук сваіх заблытаўся бязбожнік. (Разважаньне. Сэлях)
Сьцеражыся, не заключай запавет з жыхарамі той зямлі, у якую ты ўвойдзеш, каб ён ня стаўся пасткаю сярод цябе.
І паслаў іх Майсей дзеля выведваньня зямлі Ханаан, і сказаў ім: «Ідзіце праз Нэгеў, і прыйдзеце ў горы,
Павярніцеся і выйдзіце, і ідзіце на гару Амарэйцаў і да ўсіх суседзяў іхніх, у Арабу, у горы і ў даліны, і ў Нэгеў, і на бераг мора, у зямлю Хананейцаў, і ў Лібан, аж да ракі вялікай, ракі Эўфрат.
У той час узялі мы ўсе гарады ягоныя і палажылі закляцьце на кожны горад, на мужчынаў, і жанчынаў, і дзяцей, нікога з іх не пакінулі,
У рукі твае аддасьць Ён валадароў іхніх, і ты сатрэш імёны іхнія з-пад неба; ніхто [з іх] не ўстаіць перад абліччам тваім, пакуль ня выгубіш іх.
І ў той самы дзень захапіў яго, і выбіў вострывам мяча ўсякую душу, што была ў ім, і аддаў закляцьцю, як зрабіў у Ляхішы.
І здабыў яго, і выбіў мячом яго, і валадара ягонага, і ўсе гарады ягоныя, і ўсякую душу, што там жыла. Не пакінуў анікога там, і зрабіў так, як зрабіў у Эглёне, і аддаў закляцьцю ўсякую душу, што ў ім.
І здабыў яго, і валадара ягонага, і ўсе гарады ягоныя вынішчыў вострывам мяча, і аддаў закляцьцю ўсякую душу ў ім, і не пакінуў рэшткі. Як зрабіў з Хеўронам і Лібнай і з валадарамі іхнімі, так зрабіў з Дэбірам і валадаром ягоным.
І Егошуа завалодаў усёю зямлёю гэтаю: гарамі, і ўсім Нэгевам, і ўсёю зямлёю Гашэн, і Шэфэлёй, і Арабай, і гарамі Ізраіля, і раўнінамі іхнімі,
на гары і ў Шэфэлі, у Арабе і на схілах гары, у стэпе і ў Нэгеве, зямлю Хетаў, Амарэйцаў, Хананейцаў, Пэрэзэяў, Хівеяў і Евусэяў:
Няхай будзе горад пад закляцьцем! Ён і ўсё, што ў ім — для ГОСПАДА. Адна толькі Рахаў распусьніца будзе жыць разам з усімі, якія будуць з ёй у доме, бо яна схавала выведчыкаў, якіх мы паслалі.
Зробіш з Гаем і валадаром ягоным, як зрабіў ты з Ерыхонам і валадаром ягоным. Вазьміце толькі сабе здабычу і жывёлу. Зрабі засаду на горад з другога боку [гораду]».
Толькі жывёлу і здабычу з гораду падзялілі паміж сабою Ізраільцяне, як загадаў ГОСПАД Егошуа.
І яны адказалі Егошуа, і сказалі: «Мы, слугі твае, даведаліся, што ГОСПАД, Бог твой, загадаў слузе Свайму, Майсею, што аддасьць вам усю зямлю гэтую і зьнішчыць усіх жыхароў зямлі гэтай перад абліччам вашым. І мы дужа баяліся за жыцьцё нашае перад абліччам вашым, і вырашылі так зрабіць.