ІСАІ 59:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І вось запавет Мой з імі, кажа ГОСПАД: Дух Мой, які на табе, і словы Мае, якія Я ўклаў у вусны твае, не адыйдуць ад вуснаў тваіх і ад вуснаў насеньня твайго, і ад вуснаў насеньня насеньня твайго, кажа ГОСПАД, ад цяпер і на вякі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вось, запавет Мой зь імі, кажа Гасподзь: Дух Мой, які на табе, і словы Мае, якія ўклаў Я ў вусны твае, не адступяць ад вуснаў тваіх і ад вуснаў нашчадкаў тваіх і ад вуснаў нашчадкаў нашчадкаў тваіх, кажа Гасподзь, ад сёньня і давеку. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «І гэта ім ад Мяне запавет, — кажа Госпад: — Дух Мой, Які на табе, і словы Мае, якія ўклаў Я ў вусны твае, не сыдуць з вуснаў тваіх ды з вуснаў патомства твайго, — кажа Госпад, — адсюль і навечна». |
I ты будзеш гаварыць да яго і ўкладаць словы ў вусны ягоныя; і Я буду з вуснамі тваімі і з вуснамі ягонымі, і буду вучыць вас, што вам рабіць.
аж пакуль будзе выліты на нас Дух з вышыні. І станецца пустыня садам, а сад будзе лічыцца лесам.
Вось, Слуга Мой, Якога Я трымаю, выбраны Мой, у Якім мае ўпадабаньне душа Мая. Я ўсклаў Дух Мой на Яго, і Ён дасьць суд народам.
Бо Я выльлю воды на спрагнёнае і струмяні — на [зямлю] сухую. Я выльлю Духа Майго на насеньне тваё і дабраславенства Маё — на нашчадкаў тваіх.
Гэта кажа ГОСПАД: «У час ласкі Я адказаў Табе, і ў дзень збаўленьня Я дапамог Табе, і Я захаваю Цябе, і пастаўлю Цябе запаветам для народу, каб аднавіць зямлю, каб разьдзяліць спадчыну спустошаную,
І Я ўлажыў словы Мае ў вусны твае, і ў ценю рукі Маёй Я схаваў цябе, каб расьцягнуць неба і заснаваць зямлю, і сказаць Сыёну: «Ты — народ Мой!»
Бо горы зрушацца і ўзгоркі захістаюцца, але міласэрнасьць Мая не адыйдзе ад цябе, і запавет супакою Майго не пахісьнецца, кажа ГОСПАД, Які літуецца над табою.
так і слова Маё, якое выходзіць з вуснаў Маіх. Яно не вяртаецца да Мяне пустым, але зьдзяйсьняе тое, што Я жадаю, і мае посьпех у тым, дзеля чаго Я паслаў яго.
Прыхіліце вуха сваё і прыйдзіце да Мяне, паслухайце, і будзе жыць душа вашая! І Я заключу з вамі запавет вечны дзеля нязьменнай міласэрнасьці, [абяцанай] Давіду.
І Я ствару плод вуснаў. Супакой, супакой далёкім і блізкім, кажа ГОСПАД. І Я аздараўлю яго».
Бо як новае неба і новая зямля, якія Я раблю, будуць стаяць перад абліччам Маім, кажа ГОСПАД, так будзе стаяць насеньне вашае і імя вашае.
І выцягнуў ГОСПАД руку Сваю, і дакрануўся да вуснаў маіх, і сказаў ГОСПАД мне: «Вось, Я кладу слова Маё ў вусны твае.
І я ня ведаў Яго, але Той, Які паслаў мяне хрысьціць вадою, сказаў мне: “На Кім угледзіш Духа, Які зыходзіць і застаецца на Ім, Ён і ёсьць Той, Які хрысьціць Духам Сьвятым”.
Бо словы, якія Ты даў Мне, Я даў ім, і яны ўзялі і сапраўды зразумелі, што Я ад Цябе зыйшоў, і паверылі, што Ты Мяне паслаў.
Хто ж вып’е ваду, якую Я яму дам, ня будзе смагнуць ніколі, але вада, якую Я дам яму, станецца ў ім крыніцаю вады, якая цячэ ў жыцьцё вечнае».
Гэта сказаў Ён пра Духа, Якога меліся прыняць тыя, якія вераць у Яго, бо не было яшчэ Духа Сьвятога, бо ня быў яшчэ Ісус праслаўлены.
Вы ж ня ў целе, але ў духу, калі толькі Дух Божы жыве ў вас. А калі хто Духа Хрыстовага ня мае, той не Ягоны.
«Вось запавет, які Я заключу з імі пасьля дзён тых, — кажа Госпад, — даючы законы Мае ў сэрцы іхнія, напішу іх і ў думках іхніх,