ІСАІ 30:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо ты, народ на Сыёне, які жывеш у Ерусаліме, ня будзеш плакаць, бо Ён зьлітуецца над табою на голас крыку твайго; як толькі пачуе, адкажа табе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Народ будзе жыць на Сіёне ў Ерусаліме; ты ня будзеш доўга плакаць, - Ён памілуе цябе, паводле голасу твайго, і як толькі пачуе яго, - адкажа табе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо ты, народзе на Сіёне, які жывеш у Ерузаліме, плачаш [цяпер], ды не будзеш плакаць [заўсёды]; [як цяпер] літуецца, [так] і будзе літавацца над табою, на голас просьбы тваёй, як толькі пачуе, адкажа табе. |
Дзеля гэтага так кажа Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў: «Народ Мой, які жыве на Сыёне, ня бойся Асірыі, якая дубцом б’е цябе і кій свой падымае, як на шляху Эгіпецкім.
Будзе зьнішчана сьмерць назаўсёды, і вытра Госпад ГОСПАД сьлязу з кожнага аблічча, і ганьбу народу Свайго здыме Ён з усёй зямлі, бо ГОСПАД прамовіў [гэта].
ГОСПАДЗЕ, зьлітуйся над намі, мы на Цябе спадзяемся. Будзь рамяном нашым шторанку і збаўленьнем нашым у час уціску.
І вернуцца выбаўленыя ГОСПАДАМ, і ўзыйдуць на Сыён са сьпяваньнем, і радасьць вечная будзе на галовах іхніх. Вясёласьць і радасьць будуць з імі, смутак і стагнаньне ўцякуць [ад іх].
Бедныя і ўбогія шукаюць вады, але няма яе, і язык іхні высах ад смагі. Я, ГОСПАД, выслухаю іх, і [Я], Бог Ізраіля, не пакіну іх!
Я наблізіў праведнасьць Маю, яна ўжо недалёка, і збаўленьне Маё не замарудзіць, і Я дам на Сыёне збаўленьне, і Ізраілю — славу Маю.
Тады будзеш клікаць, і ГОСПАД адкажа, будзеш крычаць, і Ён скажа: «Вось Я!» Калі ты прыбярэш спаміж сябе ярмо і ня будзеш пагражаць пальцам і гаварыць ліхое,
Ня будзе больш заходзіць сонца тваё, і месяц твой не схаваецца, бо ГОСПАД будзе для цябе сьвятлом вечным, і скончацца дні жалобы тваёй.
А вы будзеце цешыцца і весяліцца вечна з таго, што Я ствару, бо вось, Я ствару Ерусалім дзеля вясёласьці, а народ ягоны — дзеля ўцехі.
І Я буду радавацца з Ерусаліму, і буду цешыцца з народу Майго, і ня будзе больш чуваць у ім голас плачу і голас нараканьня.
І станецца, што перш, чым яны паклічуць, Я адкажу ім, і калі яшчэ будуць гаварыць, Я ўжо выслухаю [іх].
І Я выведу з Якуба насеньне, а з Юды — спадкаемца гор Маіх, і выбранцы Мае ўспадкаемяць [зямлю], і слугі Мае будуць жыць там.
І прыйдуць яны, і будуць весяліцца на вяршыні Сыёну, і прыгарнуцца да даброцьцяў ГОСПАДА, да збожжа, і віна, і алею, авечак і быдла; і станецца душа іхняя як сад напоены [вадой], і ня будуць больш жыць у нястачы.
Гэта кажа ГОСПАД: “Стрымай голас твой ад плачу і вочы твае ад сьлёзаў, бо ёсьць нагарода за працу тваю, кажа ГОСПАД, і яны вернуцца з зямлі варожай.
Бо надыйдзе дзень, калі вартаўнікі закрычаць на гары Эфраіма: “Уставайце, узыйдзем на Сыён да ГОСПАДА, Бога нашага”.
Яны выйшлі з плачам, Я прывяду іх з малітваю, Я павяду іх да струмянёў вады шляхам простым, ня будуць яны спатыкацца на ім, бо Я стаўся для Ізраіля бацькам, і Эфраім — першародны Мой.
Пакліч Мяне, і Я адкажу табе, і абвяшчу табе вялікае і недасяжнае, чаго ты ня ведаеш.
Голас тых, якія ўцякаюць, і тых, якія выйшлі з зямлі Бабілонскай, каб абвясьціць на Сыёне пра помсту ГОСПАДА, Бога нашага, пра помсту за сьвятыню Ягоную.
Зьявіў ГОСПАД праведнасьць нашую. Хадземце і распавядзем на Сыёне пра справы ГОСПАДА, Бога нашага!”
Бо на сьвятой гары Маёй, на высокай гары Ізраіля, кажа Госпад ГОСПАД, там будзе служыць Мне ўвесь дом Ізраіля, усе, якія ў зямлі гэтай. Там Я ўпадабаю іх, і там буду шукаць ахвяраў вашых і пяршынаў дароў вашых, і ўсяго, што вы пасьвяціце [Мне].
Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Яшчэ ў гэтым Я буду прыхільным да дому Ізраіля, каб зрабіць ім тое, што Я памножу ў іх людзей як авечак.
Чаму ж ты цяпер усклікаеш голасна? Ці ж няма валадара ў цябе? Ці загінуў дарадца твой, што ахапіў боль цябе, як тую, што нараджае?
Шчасьлівыя вы, якія цяпер галодныя, бо вы насыціцеся. Шчасьлівыя вы, якія цяпер плачаце, бо будзеце сьмяяцца.
і гэтак увесь Ізраіль збаўлены будзе, як напісана: «Прыйдзе з Сыёну Выбавіцель і адверне бязбожнасьць ад Якуба.
А Таму, Хто сілаю, якая дзейнічае ў нас, можа зрабіць нашмат больш за ўсё, пра што мы просім або разумеем,
І я шмат плакаў, што не знайшлося нікога, годнага разгарнуць і прачытаць кнігу ці паглядзець у яе.
бо Ягня, Які пасярод пасаду, будзе пасьвіць іх і вадзіць іх да жывых крыніцаў водаў, і абатрэ Бог усякую сьлязіну з вачэй іхніх».