ІСАІ 19:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І зьнікне вада ў моры, і рака будзе сохнуць і высахне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І скончыцца вада ў моры і рака зьвядзецца і высахне; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І высахне вада ў моры, і рака спадзе ды перасохне, |
Ён выцягнуў руку Сваю над морам, затрос валадарствамі. ГОСПАД загадаў адносна Ханаану, каб зьнішчыць цьвярдыню ягоную,
Чаму, калі Я прыйшоў, не было нікога? Я клікаў, і ніхто не адказваў? Ці ж кароткай стала рука Мая, каб вызваляць? Ці ж ня маю Я сілы, каб выратоўваць? Вось, пагрозай Маёй Я высушваю мора, перамяняю рэкі ў пустыню, і гніюць рыбы іхнія без вады, і дохнуць ад смагі.
Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД: “Вось, Я абараню справу тваю, адпомшчу помсту тваю, і высушу мора ягонае, і высушу крыніцу ягоную.
І Я зраблю рэкі сухадолам, і аддам зямлю ў рукі ліхотнікаў, і спустошу зямлю і ўсё, што ў ёй, рукою чужынцаў. Я, ГОСПАД, прамовіў [гэта]”.
І ён пройдзе праз мора нядолі, і разаб’е хвалі марскія, і высахнуць усе глыбіні ракі, і ўпадзе пыхлівасьць Асірыі, і скіпетр Эгіпту будзе забраны.
І калі сем’і Эгіпту ня ўзыйдуць і ня прыйдуць, будзе на іх пляга, якой ударыць ГОСПАД народы, якія не ўзыйшлі, каб сьвяткаваць Сьвята Намётаў.