ЁНЫ 4:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў ГОСПАД: «Ці добра ты робіш, што гневаешся?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Гасподзь: «няўжо гэта засмуціла цябе так моцна?» Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Госпад сказаў: «Ці ты думаеш, што справядліва гневаешся?» |
І прыйшоў Ахаў дадому сумны і загневаны з прычыны таго слова, якое прамовіў да яго Набот з Езрээлю, які сказаў: «Ня дам табе спадчыны бацькоў маіх». І лёг ён на ложак свой, і адвярнуў аблічча сваё, і ня еў хлеба.
І цяпер, ГОСПАДЗЕ, прашу Цябе, вазьмі душу маю ад мяне, бо лепш мне памерці, чым жыць».
І выйшаў Ёна з гораду, і сеў з усходняга боку гораду, і зрабіў сабе там будан, і сеў пад ім у ценю, каб убачыць, што станецца ў горадзе.
І сказаў Бог Ёне: «Ці добра, што так злуешся з-за расьліны?» І той сказаў: «Я раблю добра, што гневаюся аж да сьмерці».
«Аарон будзе далучаны да народу свайго, бо ён ня ўвойдзе ў зямлю, якую Я дам сынам Ізраіля, таму што вы супрацівіліся [слову] з вуснаў Маіх ля водаў Мэрывы.