І сказаў Ахаў Абадыі: «Прайдзі па зямлі па ўсіх крыніцах вады і па ўсіх ручаях, можа, знойдзеш дзе траву, каб зьберагчы [жывымі] коней і мулаў, і не замарыць [голадам] жывёлы».
ЁІЛЯ 1:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Як стогне скаціна, блукаюць чароды кароваў, бо няма для іх пашы, і чароды авечак спустошаны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Як стогне быдла, паныла ходзяць статкі валоў, бо няма ім пашы! томяцца і статкі авечак. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Што ж так сумна мыкае жывёла, бо не маюць яны пашы? Нават чароды авечак прападаюць. |
І сказаў Ахаў Абадыі: «Прайдзі па зямлі па ўсіх крыніцах вады і па ўсіх ручаях, можа, знойдзеш дзе траву, каб зьберагчы [жывымі] коней і мулаў, і не замарыць [голадам] жывёлы».
І валадар Салямон, і ўся грамада Ізраіля, якая сабралася пры ім, ішлі перад Каўчэгам і складалі ахвяры з авечак і валоў так шмат, што ані запісаць, ані палічыць нельга было.
Як доўга будзе ў жалобе зямля, і трава на ўсякім полі будзе сохнуць? З-за ліхоты жыхароў ейных пагінулі быдла і птушкі, бо яны казалі: “[Бог] ня бачыць канца [шляхоў] нашых”.
Дзеля гэтага лямантуе зямля і марнее ўсё, што жыве на ёй, зьвяры палявыя і птушкі нябесныя, і таксама рыбы марскія будуць сабраныя.
Таксама жывёла палявая прагне да Цябе, бо ручаі водаў высахлі, і агонь зжэр пашы пустыні.
І ён сказаў: «ГОСПАД зарыкае з Сыёну і дасьць голас Свой з Ерусаліму, і сялібы пастухоў будуць у жалобе, і высахне вяршыня Кармэлю.
Бо хоць бы дрэва фігавае не расквітнела, і не было ўраджаю ў вінаградніку, [хоць бы] не ўрадзіла аліўка [плоду свайго], і поле ня дала, што есьці, [хоць бы] зьніклі авечкі з абораў, і не засталося валоў у хлявах,