Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы

- Аб'явы -


Падкатэгорыя

Чарадзейства і духоўныя падманыАфра-кубінскія рэлігійныя традыцыіАстралогія і прадказанні будучыніАдмова ад эзатэрыкіБожае асуджэнне ідалапаклонстваБоская сіла супраць магііНебяспека акультных практыкАшуканства духаў і медыумаўВыклік духаўЗнішчэнне ідалаў і святыньІлжывыя прарокі і іх падманыСупраціўленне чарамАдмова ад цёмнай магііАдмова ад ідалапаклонства: чаму гэта важна?Чым небяспечныя загаворы і чарыВера ў Бога, а не ў ідалаўЗабарона акультных практыкАшуканства варажбітак і гараскопаўБожы суд над ідаламіБожае слова супраць чараўніцтваЗабабоны і памылковыя ўяўленніАбрады ідалапаклонстваЗабабоны ў жыцціАдмова ад ідалапаклонстваТайныя веды і практыкіВызваленне ад духоўных путаўАшуканства спірытызмуВыкрыццё ідалаўКульт духаў: падман і хлусняЗабабоны: шкода амулетаўВызваленне ад магііХлусня варажбыАбрады Сантэрыі

63 Вершы пра асуджэнне акультызму Богам

63 Вершы пра асуджэнне акультызму Богам


ЛЯВІТ 19:31

Не зьвяртайцеся ані да тых, што выклікаюць духаў [памерлых], ані да варажбітоў, каб у іх раіцца, каб праз іх не апаганіліся. Я — ГОСПАД, Бог ваш!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛЯВІТ 20:6

І супраць душы, якая зьвернецца да тых, што выклікаюць духаў [памерлых], або да варажбітоў, каб распусьнічаць з імі, Я зьвярну аблічча Маё, і выкараню яго спаміж народу яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 10:20-21

Але тое, што заколваюць пагане, для дэманаў заколваюць, а не для Бога. А я не хачу, каб вы сталіся супольнікамі дэманаў.Ня можаце піць келіх Госпада і келіх дэманаў; ня можаце ўдзельнічаць у стале Госпада і стале дэманаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 22:18

Варажбіткі не пакінеш пры жыцьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:19-20

А ўчынкі цела яўныя, яны ёсьць чужалоства, распуста, нячыстасьць, бессаромнасьць,ідалапаклонства, чараўніцтва, варожасьць, сваркі, рэўнасьць, ярасьць, сварлівасьць, нязгода, герэзіі,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 21:8

А для палахлівых і бязьверных, і брыдотных, і забойцаў, і распусьнікаў, і чараўнікоў, і ідалапаклоньнікаў, і ўсіх хлусьлівых частка іхняя — у возеры, якое палае агнём і серкаю. Гэта — другая сьмерць».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 19:19

і даволі з тых, што займаліся непатрэбнымі вучэньнямі, папрыносіўшы кнігі, спалілі перад усімі, і палічылі кошт іхні, і знайшлі пяцьдзясят тысячаў срэбнікаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 32:17

Яны складалі ахвяры дэманам, а ня Богу, [пакланяліся] багам, якіх ня ведалі, [багам] новым, якія нядаўна зьявіліся, якім не пакланяліся бацькі іхнія.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛЯВІТ 20:27

Мужчына або жанчына, калі будуць яны выклі­каць духаў [памерлых] або варажыць, сьмерцю памруць. Укамянуеце іх камянямі; кроў іхняя [будзе] на іх”».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 18:10-12

Няхай ня знойдзецца ў цябе той, хто сына свайго або дачку праводзіць праз агонь, ці глядзіць на аблокі, ці займаецца варажбой ці чараваньнем,ці займаецца заклёнамі, пытаецца ў духаў [памёршых] або выклікае памёршых.Бо агідны для ГОСПАДА кожны, хто гэтак робіць. Дзеля гэтых брыдотаў выганяе іх ГОСПАД ад аблічча твайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:24

Ніхто ня можа служыць двум панам; бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе трымацца, а другім пагарджаць. Ня можаце Богу служыць і мамоне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:19-21

А ўчынкі цела яўныя, яны ёсьць чужалоства, распуста, нячыстасьць, бессаромнасьць,ідалапаклонства, чараўніцтва, варожасьць, сваркі, рэўнасьць, ярасьць, сварлівасьць, нязгода, герэзіі,зайздрасьць, забойствы, п’янства, гулянкі і падобнае гэтаму. Гэта наперад кажу вам, як і раней казаў, што тыя, якія гэтак робяць, не ўспадкаемяць Валадарства Божага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 51:17

Бязглузды кожны чалавек, які ня ведае [гэтага], асаромлены кожны залатар з прычыны ідала [свайго], бо хлусьня — тое, што ён зрабіў, няма ў ім духа.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 42:17

Павернуцца назад і засаромяцца сорамам тыя, якія спадзяваліся на ідалаў, якія казалі балванам: «Вы — богі нашыя».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 31:6

У рукі Твае аддаю я дух мой; Ты выбавіў мяне, ГОСПАДЗЕ, Бог праўды.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 8:5-6

Бо хаця і ёсьць гэтак званыя богі, ці ў небе, ці на зямлі, бо ёсьць шмат багоў і шмат гаспадароў,але ў нас адзін Бог Айцец, з Якога ўсё, і мы для Яго; і адзін Госпад Ісус Хрыстос, праз Якога ўсё, і мы праз Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 11:14-15

І ня дзіва, бо і сам шатан робіць выгляд анёла сьвятла.Дык не вялікая рэч, калі і служыцелі ягоныя робяць выгляд служыцеляў праведнасьці; канец іхні будзе паводле ўчынкаў іхніх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 16:36

Гэта кажа Госпад ГОСПАД. За тое, што ты выяўляла юрлівасьць тваю, і адкрывала голасьць тваю, і распусьнічала з усімі палюбоўнікамі тваімі, з усімі брыдотнымі ідаламі тваімі, і за кроў сыноў тваіх, якіх ты складала ў ахвяру для іх,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 5:11

і ня ўдзельнічайце ў бясплодных справах цемры, а лепш дакарайце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 115:4-5

Ідалы іхнія — срэбра і золата, творы рук чалавечых.Маюць вусны, і не гавораць; маюць вочы, і ня бачаць;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 47:9

Але прыйдзе да цябе і тое, і іншае. Раптам, у адзін дзень і сіроцтва, і ўдоўства зваляцца на цябе, нягледзячы на мноства чараваньняў тваіх, нягледзячы на моц мноства заклёнаў тваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
4 ЦАРСТВАЎ 23:24

І таксама Ёсія вынішчыў тых, якія выклікалі духаў памерлых, і варажбітоў, і [зьніш­чыў] тэрафімаў, ідалаў і ўсе брыдоты, якія былі бачаныя ў зямлі Юды і ў Ерусаліме, каб выканаць словы Закону, запісаныя ў кнізе, якую знайшоў сьвятар Хількія ў Доме ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 20:3

Ня будзеш мець іншых багоў перад абліччам Маім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 22:15

А звонку — сабакі і чараўнікі, і распусьнікі, і забойцы, і ідалапаклоньнікі, і ўсе, якія любяць і чыняць падман.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МІХЕЯ 5:12

і зьнішчу чараваньне рукі тваёй, і варажбітоў ня будзе ў цябе;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
4 ЦАРСТВАЎ 21:6

І правёў ён сына свайго праз агонь, і займаўся варажбой і чараваньнямі, і паставіў тых, што выклікаюць духаў памерлых, і варажбітоў, і шмат рабіў ён зла ў вачах ГОСПАДА, каб гнявіць Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 8:19-20

І калі скажуць вам: «Спытайцеся ў тых, якія выклікаюць духаў памерлых і ў варажбітоў, якія цьвіркочуць і мармычуць», [адкажыце]: «Ці ж народ ня мусіць зьвяртацца да Бога свайго? Ці ж у памёршых [пытацца] пра жывых?»[Зьвяртайцеся] да Закону і да сьведчаньня! Калі яны ня будуць казаць паводле слова гэтага, няма для іх [сьвятла] зараніцы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 27:9

І вы ня слухайце прарокаў вашых, і варажбітоў вашых, і сноў вашых, і прадказальнікаў вашых, і чараўнікоў вашых, якія вам гавораць, кажучы: “Ня будзеце служыць валадару Бабілонскаму”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 2:6

Ты адкінуў народ Твой, дом Якуба, бо яны напоўнены [тым, што прынялі] з усходу, і варажбітамі, як Філістынцы; і з сынамі чужынцаў яны ў згодзе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 33:6

І ён праводзіў сыноў сваіх праз агонь у даліне Бэн-Гінном, і гадаў, і чараваў, і варажыў, і паставіў тых, якія выклікаюць мёртвых, і тых, якія выклікаюць духаў, і павялічваў учынкі ліхія ў вачах ГОСПАДА, каб гнявіць Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦАРСТВАЎ 15:23

Бо непакорнасьць — [такі самы] грэх, як варажба, а сваволя — як пакланеньне ідалам. За тое, што ты адкінуў слова ГОСПАДА, Ён адкінуў цябе, як валадара».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 4:1

А Дух выразна кажа, што ў апошнія часы некаторыя адыйдуць ад веры, зважаючы на духаў падманлівых і вучэньні дэманавы,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 1:25

Яны замянілі праўду Божую на хлусьню, і пакланяліся, і служылі стварэньню замест Таго, Які стварыў, Які дабраслаўлёны на вякі. Амэн.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 2:9-10

і з усякім ашуканствам няправеднасьці для тых, якія гінуць з-за таго, што не прынялі любові праўды, каб ім быць збаўленымі.таго, якога прыйсьце праз дзеяньне шатана, будзе з усёй сілаю, і знакамі, і фальшывымі цудамі,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 13:23

ня будзеце мець відзежаў марных і ня будзеце больш прадказваць прадказаньні, і Я вызвалю народ Мой з рук вашых, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД”».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 9:20

І рэшта людзей, што не была забітая плягамі гэтымі, не навярнулася ад справаў рук сваіх, каб не пакланяцца дэманам і ідалам залатым, і срэбным, і мядзяным, і каменным, і драўляным, якія ані бачыць ня могуць, ані чуць, ані хадзіць;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 8:19

І калі скажуць вам: «Спытайцеся ў тых, якія выклікаюць духаў памерлых і ў варажбітоў, якія цьвіркочуць і мармычуць», [адкажыце]: «Ці ж народ ня мусіць зьвяртацца да Бога свайго? Ці ж у памёршых [пытацца] пра жывых?»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
НАВУМА 3:4

[Гэта] — за мноства распусты распусьніцы спраўнай, прывабнай, пані чараваньня, якая продала народы праз распусту сваю і плямёны — за чараваньні свае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 6:16

Ці якая лучнасьць у бажніцы Божай з ідаламі? Бо вы — бажніца Бога Жывога, як сказаў Бог: «Буду жыць у іх і буду хадзіць з імі; і буду іхнім Богам, і яны будуць Маім народам».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 10:2

Гэта кажа ГОСПАД. Не вучыцеся шляху народаў гэтых і ня бойцеся знакаў нябесных, бо іх баяцца народы гэтыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 12:31

Не рабі гэтак ГОСПАДУ, Богу твайму, бо ўсё, чым брыдзіцца ГОСПАД і што ненавідзіць, яны багам сваім рабілі, нават сыноў сваіх і дачок сваіх у агні палілі для багоў сваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 44:25

Я зьнішчаю знакі брахлівых і выяўляю дурасьць прадказальнікаў, адсылаю назад мудрацоў і веданьне іхняе ператвараю ў глупоту.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 57:3

Наблізьцеся сюды вы, сыны вядзьмаркі, насеньне чужаложніцы і распусьніцы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 1:21-25

Бо яны, пазнаўшы Бога, ня славілі [Яго] як Бога і ня дзякавалі, але займаліся марнасьцю ў думках сваіх, і зацемрылася няцямкае сэрца іхняе.Цьвердзячы пра сябе, што мудрыя, яны здурнеліі славу незьнішчальнага Бога замянілі на падабенства вобразу зьнішчальнага чалавека, і птушак, і чатырохногіх, і паўзуноў.Дзеля гэтага і аддаў іх Бог у пажаданьнях сэрцаў іхніх нячыстасьці зьневажаць целы свае між сабою.Яны замянілі праўду Божую на хлусьню, і пакланяліся, і служылі стварэньню замест Таго, Які стварыў, Які дабраслаўлёны на вякі. Амэн.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 13:1-5

Калі паўстане сярод цябе прарок або той, які сьніць сны, і пакажа табе знак або цуд.і споўніцца той знак або цуд, які ён прадказаў, і скажа [той прарок]: “Пойдзем за іншымі багамі, якіх ты ня ведаеш, і будзем ім служыць”,ня слухай словаў такога прарока або таго, які сьніць сны, бо выспрабоўвае вас ГОСПАД, Бог ваш, каб даведацца, ці ты любіш ГОСПАДА, Бога твайго, усім сэрцам тваім і ўсёй душой тваёй.За ГОСПАДАМ, Богам вашым, ідзіце і Яго бойцеся, і прыказаньні Ягоныя выконвайце, і слухайцеся голасу Ягонага, Яму служыце і да Яго туліцеся.А прарок той або той, які сьніць сны, няхай будзе забіты, бо гаварыў, каб адвярнуць вас ад ГОСПАДА, Бога вашага, Які вывеў вас з зямлі Эгіпецкай і вызваліў цябе з дому няволі, каб зьвесьці цябе з таго шляху, які табе загадаў ГОСПАД, Бог твой, каб ісьці па ім. І выкараніш зло з асяродзьдзя твайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 13:18-23

І скажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Гора тым, якія шыюць стужкі на ўсе локці рук сваіх і робяць хусткі ўсякага кшталту на галовы, каб лавіць душы. Вы ловіце душы народу Майго, а душы свае [хочаце] захаваць пры жыцьці?Вы зьнеслаўляеце Мяне перад народам Маім за жменю ячменю і кавалак хлеба, забіваючы душы, якія не павінны памерці, і ашчаджаючы душы, якія ня маюць жыць, калі падманваеце народ Мой, які слухае падман.Дзеля гэтага так кажа Гос­пад ГОСПАД. Вось, Я супраць стужак вашых, якімі вы ловіце душы, як птушак, і Я пазрываю іх з рамёнаў вашых, і выпушчу душы, якія вы злавілі, як птушак.І Я пазрываю хусткі вашыя і вызвалю народ Мой з рук вашых, і больш ня будзе ён здабычай у руках вашых, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД.За тое, што вы хлусьнёю засмучалі сэрца праведніка, хоць Я не засмучаў яго, і ўмацоўвалі рукі бязбожніка, каб ён не навярнуўся ад шляху ліхога свайго і жыў,ня будзеце мець відзежаў марных і ня будзеце больш прадказваць прадказаньні, і Я вызвалю народ Мой з рук вашых, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД”».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 8:9-11

І прыслухоўваліся да яго ўсе ад малога да вялікага, кажучы: «Ён ёсьць вялікая моц Божая».Прыслухоўваліся ж да яго дзеля таго, што ён даволі часу чараваньнем зьдзіўляў іх.А быў раней у гэтым горадзе нейкі муж на імя Сымон, які чараваў і зьдзіўляў народ Самарыі, называючы сябе некім вялікім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 2:18-19

Няхай ніхто не пазбавіць вас нагароды праз самавольнае ўпакорваньне і набажэнства анёлам, уваходзячы ў тое, чаго ня бачыў, дарэмна ўзганарыўшыся розумам цела свайгоі не трымаючыся Галавы, ад якое ўсё цела, вязямі і вузламі змацаванае і злучанае, расьце ўзрастаньнем Божым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЛЕТАПІСАЎ 10:13-14

І памёр Саўл за правіну сваю, якою правініўся супраць ГОСПАДА, супраць слова ГОСПАДА, якога ён не пільнаваў, і таксама за тое, што пытаўся ў чараўніцы, каб шукаць рады,а не шукаў рады ў ГОСПАДА. І Ён усьмерціў яго, і перадаў валадарства Давіду, сыну Есэя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 106:37-39

і ахвяроўвалі сыноў сваіх і дачок сваіх дэманам,і пралівалі кроў бязьвінную, кроў сыноў сваіх і дачок сваіх, якую ахвяроўвалі ідалам Ханаанскім, і апаганілася зямля ад крыві.І апаганілі сябе ўчынкамі сваімі, чужаложылі ў дзеяньнях сваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 47:12-14

Заставайся з заклёнамі тваімі і з мноствам чараваньняў тваіх, у якіх практыкавалася ад юнацтва твайго. Можа, будзеш мець з іх карысьць, а можа, напалохаеш [каго].Ты стамілася ад мноства дарадцаў тваіх. Няхай ста­нуць і ратуюць цябе тыя, якія мераюць неба і глядзяць за зоркамі, і прадказваюць на кожны месяц, што мае прыйсьці да цябе.Вось, яны сталіся, як салома, агонь спаліць іх, і ня выратуюць яны душы сваёй ад рукі агню; бо гэта ня жар, якім грэюцца, гэта ня вогнішча, каб сядзець пры ім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:5-7

Спадзявайся на ГОСПАДА ўсім сэрцам тваім і не абапірайся на розум твой.Думай пра Яго на ўсіх шляхах тваіх, і Ён выпрастуе сьцежкі твае.Ня будзь мудры ў вачах сваіх, бойся ГОСПАДА і пазьбягай ліхоты.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 6:14-16

Ня будзьце пад чужым ярмом з бязьвернымі, бо якое таварыства праведнасьці і беззаконьня? Якая супольнасьць у сьвятла з цемраю?А якая згода ў Хрыста з Бэліярам? Ці якая частка ў вернага з бязьверным?Ці якая лучнасьць у бажніцы Божай з ідаламі? Бо вы — бажніца Бога Жывога, як сказаў Бог: «Буду жыць у іх і буду хадзіць з імі; і буду іхнім Богам, і яны будуць Маім народам».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЛАХІІ 3:5

І Я прыйду да вас на суд, і буду хутка сьведчыць супраць чараўнікоў і супраць чужаложнікаў, супраць тых, хто прысягае хлусьліва, і супраць тых, хто ўціскае ў плаце найміта, удаву і сірату, супраць тых, хто адпіхвае прыхадня і не баіцца Мяне, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 7:25-26

Выявы багоў іхніх спаліш агнём. Не пажадай срэбра і золата, якое на іх, і не бяры сабе, каб яно не зьвяло цябе, бо гэта брыдота для ГОСПАДА, Бога твайго.Ніякай брыдоты не ўнясеш у дом твой, і ня будзеш ты закляцьцем, як яно. Пагарджаючы, будзеш пагарджаць і, брдзячыся, будзеш брыдзіцца гэтым, бо яно заклятае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 101:3

Не пастаўлю перад вачыма маімі рэчы нягодныя; учынкі паганыя я ненавіджу, не прылепяцца яны да мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 14:14-15

І сказаў ГОСПАД мне: «Прарокі гэтыя хлусьню абвяшчаюць у імя Маё. Я не пасылаў іх, і не загадваў ім, і не прамаўляў да іх. Відзежы хлусьлівыя, прадказаньні пустыя, мары сэрцаў сваіх — вось што яны прарочаць вам.Дзеля гэтага так кажа ГОС­ПАД пра прарокаў, якія прарочаць у імя Маё, але Я не пасылаў іх. Яны кажуць: “Мяча і голаду ня будзе ў зямлі гэтай”. Ад мяча і голаду загінуць прарокі гэтыя,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 3:1-3

О, бяздумныя Галяты! Хто зачараваў не пакарацца праўдзе вас, перад вачыма якіх быў раней апісаны Ісус Хрыстос, [нібыта] ў вас укрыжаваны?Гэтае толькі хачу даведацца ад вас: ці праз учынкі Закону вы атрымалі Духа, ці праз слуханьне веры?Ці вы гэткія бяздумныя, што, пачаўшы духам, цяпер сканчваеце целам?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:2

і не прыпадабняйцеся веку гэтаму, але перамяняйцеся праз абнаўленьне розуму вашага, каб вам выпрабаваць, што ёсьць воля Божая, што добрае, і прыемнае [Богу], і дасканалае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 4:1

Улюбёныя! Ня ўсякаму духу верце, але выпрабоўвайце духаў, ці ад Бога яны, бо шмат фальшывых прарокаў прыйшло ў сьвет.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 97:10

Вы, што любіце ГОСПАДА, ненавідзьце зло! Ён захоўвае душы багабойных Сваіх, з рукі бязбожных выратоўвае іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 4:19

і каб часам, калі падымеш вочы свае ў неба і ўбачыш сонца, і месяц, і зоркі, і ўсё войска нябеснае, ты ня быў зьве­дзены імі і не пачаў пакланяцца ім і служыць ім, бо ГОСПАД, Бог твой, прызначыў іх усім народам пад небам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 4:3-4

Бо будзе час, калі здаровага навучаньня цярпець ня будуць, але паводле сваіх пажаданьняў будуць выбіраць сабе настаўнікаў, якія лашчаць слых,і ад праўды слых адвернуць, а збочаць да баек.

Кіраўнік    |  Версіі Копія

Падкатэгорыя

Чарадзейства і духоўныя падманыАфра-кубінскія рэлігійныя традыцыіАстралогія і прадказанні будучыніАдмова ад эзатэрыкіБожае асуджэнне ідалапаклонстваБоская сіла супраць магііНебяспека акультных практыкАшуканства духаў і медыумаўВыклік духаўЗнішчэнне ідалаў і святыньІлжывыя прарокі і іх падманыСупраціўленне чарамАдмова ад цёмнай магііАдмова ад ідалапаклонства: чаму гэта важна?Чым небяспечныя загаворы і чарыВера ў Бога, а не ў ідалаўЗабарона акультных практыкАшуканства варажбітак і гараскопаўБожы суд над ідаламіБожае слова супраць чараўніцтваЗабабоны і памылковыя ўяўленніАбрады ідалапаклонстваЗабабоны ў жыцціАдмова ад ідалапаклонстваТайныя веды і практыкіВызваленне ад духоўных путаўАшуканства спірытызмуВыкрыццё ідалаўКульт духаў: падман і хлусняЗабабоны: шкода амулетаўВызваленне ад магііХлусня варажбыАбрады Сантэрыі
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы