Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




НАВУМА 3:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 [Гэта] — за мноства распусты распусьніцы спраўнай, прывабнай, пані чараваньня, якая продала народы праз распусту сваю і плямёны — за чараваньні свае.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 Гэта - за многія блудадзействы распусьніцы прыемнай зьнешнасьці, спрактыкаванай у чарадзействе, якая блудадзействамі сваімі прадае народы і чарадзействамі сваімі - плямёны.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 Гэта — з-за мноства ўчынкаў распусніцы, прыгожай, і мілай, і злачыннай, якая распустай сваёю зводзіць народы і чарамі сваімі — плямёны.

Глядзіце раздзел Копія




НАВУМА 3:4
10 Крыжаваныя спасылкі  

Але прыйдзе да цябе і тое, і іншае. Раптам, у адзін дзень і сіроцтва, і ўдоўства зваляцца на цябе, нягледзячы на мноства чараваньняў тваіх, нягледзячы на моц мноства заклёнаў тваіх.


і ня зьявіцца ўжо ў табе сьвятло сьвечкі, і голас жаніха і нявесты ня будзе чутны ўжо ў табе, бо купцы твае былі магнатамі зямлі, бо чараваньнямі тваімі падманутыя ўсе народы.


І загалосяць, і заплачуць па ёй валадары зямныя, якія распусьнічалі і раскашаваліся з ёю, калі ўбачаць дым ад пажару яе,


А цяпер паслухай гэта, прыгажуня, якая жывеш у бясьпецы, якая кажаш у сэрцы сваім: «[Толькі] я, і акрамя мяне [няма] нікога, не застануся ўдавой і не зазнаю сіроцтва!»


Дзеля гэтага, распусьніца, слухай слова ГОСПАДА!


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы