Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


45 Вершы з Бібліі пра паводзіны жонкі

45 Вершы з Бібліі пра паводзіны жонкі

Шлюб — адна з найважнейшых прыгод у жыцці. Каб перажыць яго і атрымаць максімум радасці, вельмі важна, каб Бог быў у цэнтры. Павінны клапаціцца пра свае паводзіны, быць чыстымі, маральнымі і разумнымі, дзейнічаць і думаць з акуратнасцю, мудрасцю і паслядоўнасцю.

Біблія вучыць нас у Пасланні да Эфесянаў 5:22, што жонкі павінны паважаць сваіх мужоў. Вельмі важна прымяняць Божае слова на практыцы, шукаючы Яго дапамогі, каб быць сапраўднай спадарожніцай жыцця, адлюстроўваючы характар Хрыста і ўмацоўваючы шлюб у Ім.

Такім чынам, можна пераадолець выпрабаванні і парадаваць як мужа, так і Бога, адчыняючы дзверы дабраславення для сям'і. Няхай гэта будзе нашай агульнай мэтай, каб наш дом быў напоўнены любоўю, разуменнем і Божай ласкай.




ВЫСЛОЎІ 12:4

Дабрадзейная жонка — карона для мужа свайго, а бессаромная — як гніль у костках ягоных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 3:11

Таксама жанчыны [мусяць быць] сумленныя, не паклёпніцы, пільныя, верныя ў-ва ўсім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 5:22-23

Жанчыны, падпарадкоўвайцеся мужам сваім, як Госпаду, бо муж ёсьць галава жонкі, як і Хрыстос — галава Царквы, і Ён жа — Збаўца цела.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 7:10

Тым жа, што пажаніліся, ня я загадваю, але Госпад: жонцы — не разлучацца з мужам,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 3:1-2

Таксама і вы, жонкі, падпарадкоўвайцеся сваім мужам, каб і тыя, што не скараюцца слову, ладам жыцьця жонак бяз слова былі здабываныя, Бо хто хоча жыцьцё любіць і бачыць добрыя дні, няхай стрымлівае язык свой ад ліхоты і вусны свае, каб не гаварылі падступна, няхай ухіляецца ад ліха і робіць дабро; няхай шукае супакою і імкнецца да яго. Бо вочы Госпада — на праведных, і вушы Ягоныя — да просьбаў іхніх, але аблічча Госпада — супраць тых, якія робяць ліхое. І хто зробіць вам зло, калі вы станецеся пераймальнікамі добрага? Але калі вы і пацярпелі за праведнасьць, вы шчасьлівыя. А страху іхняга не палохайцеся і не трывожцеся. Госпада Бога сьвяціце ў сэрцах вашых. Будзьце заўсёды гатовыя даць адказ кожнаму, хто просіць у вас слова адносна вашае надзеі, з ціхасьцю і са страхам, маючы добрае сумленьне, каб у тым, за што ачарняюць вас, як ліхадзеяў, былі асаромленыя тыя, якія ганяць ваш добры лад жыцьця ў Хрысьце. Бо, калі хоча воля Божая, лепш цярпець, робячы добрае, чым робячы благое. Бо і Хрыстос, каб прывесьці нас да Бога, раз пацярпеў за грахі, Праведны — за няправедных, забіты целам, але ажыўлены Духам, у Якім Ён, пайшоўшы, абвяшчаў духам, што ў вязьніцы, гледзячы на чыстае жыцьцё вашае ў страху [Божым].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЦІТА 2:5

былі цьвярозыя, чыстыя, гаспадарлівыя, добрыя, падпарадкаваныя сваім мужам, каб не было блюзьненьня на слова Божае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 5:22

Жанчыны, падпарадкоўвайцеся мужам сваім, як Госпаду,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 19:14

Дом і маёмасьць — спадчына ад бацькоў, але разумная жонка — ад ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЦІТА 2:4

каб вучылі мудрасьці маладых, каб тыя любілі мужоў, любілі дзяцей,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 20:14

Ня будзеш чужаложыць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 18:22

Хто знайшоў жонку, той знайшоў добрае і атрымаў ласку ад ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 3:1

Таксама і вы, жонкі, падпарадкоўвайцеся сваім мужам, каб і тыя, што не скараюцца слову, ладам жыцьця жонак бяз слова былі здабываныя,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 31:10-31

Хто знойдзе жонку дабрадзейную? Яна даражэй за пэрліны. Пэўнае ў ёй сэрца мужа яе, і ён не застанецца без прыбытку. Яна дае яму дабро, а ня зло, у-ва ўсе дні жыцьця свайго. Шукае яна воўну і лён, і ахвотна працуе рукамі сваімі. Яна падобная да караблёў купецкіх, здалёк прыносіць хлеб свой. І ўстае яна сярод ночы, і раздае ежу ў доме сваім, і належнае служкам сваім. Падумае яна пра поле, і купляе яго, з плоду рук сваіх закладае вінаграднік. Яна падпярэзвае моцаю сьцёгны свае і ўмацоўвае рамёны свае. Яна адчувае, што добры занятак яе, і сьветач яе ня тухне і ўначы. Працягвае рукі свае да кудзелі, а далоні яе трымаюць верацяно. Што, сыне мой? Што, сыне жывата майго? Што, сыне абяцаньняў маіх? Далоні свае адкрывае прыгнечанаму, і руку сваю працягвае беднаму. Не баіцца сьцюжы для дому свайго, бо ўвесь дом яе ў кармазын апрануты. Дываны яна робіць сабе, вісон і пурпур — адзеньне яе. У брамах [гораду] вядомы муж ейны, калі сядзіць сярод старшыняў зямлі. Робіць яна палатніну, і продае яе, і дастаўляе паясы купцам Хананейскім. Сіла і велічнасьць — адзеньне яе, і радуецца яна дню, што прыходзіць. Яна адкрывае вусны свае з мудрасьцю, і міласэрнае настаўленьне на языку ў яе. Яна пільнуе шэсьце дому свайго і ня есьць хлеба гультайства. Устаюць дзеці ейныя, і называюць шчасьлівай яе, і муж ейны хваліць яе: «Шмат было жанчынаў дабрадзейных, але ты пераўзыйшла іх усіх!» Не давай жанчынам сілы тваёй, ані шляхоў тваіх нішчыцелькам валадароў. Прывабнасьць падманлівая і прыгажосьць марная, але жанчына, якая баіцца ГОСПАДА, годная пахвалы. Дайце ёй з пладоў рук ейных, і няхай справы яе ў брамах [гораду] хваляць яе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 5:18

Няхай крыніца твая будзе дабраслаўлёная, і цешся жонкай маладосьці тваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 128:3

Жонка твая ў доме тваім будзе плодная, быццам лаза вінаградная; сыны твае — як галіны аліўкавыя, наўкола стала твайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 11:3

Хачу, каб вы ведалі, што ўсякаму мужу галава Хрыстос, а галава жонцы — муж, а галава Хрысту — Бог.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 21:19

Лепш жыць у зямлі пустыннай, чым з жонкай гняўлівай і сварлівай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 5:22-24

Жанчыны, падпарадкоўвайцеся мужам сваім, як Госпаду, бо муж ёсьць галава жонкі, як і Хрыстос — галава Царквы, і Ён жа — Збаўца цела. Але як Царква падпарадкоўваецца Хрысту, гэтак і жонкі сваім мужам у-ва ўсім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 2:18

І сказаў ГОСПАД Бог: «Ня добра быць чалавеку аднаму; зраблю яму дапамогу, адпаведную яму».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 2:11-12

Жанчына ў маўчаньні няхай вучыцца з усякай паслухмянасьцю. А жанчыне, каб навучала, не дазваляю, ані каб мужам кіравала, але каб у маўчаньні была.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 7:2-3

Бо замужняя жанчына прывязана законам да жывога мужа; а калі муж памрэ, зьнішчаецца закон мужа. А калі я раблю тое, што не хачу, ужо ня я раблю гэта, але грэх, які жыве ў-ва мне. Таму я знаходжу закон, што, калі хачу рабіць добрае, ёсьць у-ва мне благое. Бо паводле ўнутранага чалавека я захапляюся Законам Божым, а ў членах маіх бачу другі закон, які супрацівіцца закону розуму майго і бярэ мяне ў палон закону грэху, які ёсьць у членах маіх. Гаротны я чалавек! Хто выбавіць мяне ад гэтага цела сьмерці? Дзякую Богу праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага. Дык таму я сам розумам служу Закону Божаму, а целам — закону грэху. Таму, калі пры жывым мужы выйдзе за другога мужа, будзе названая чужаложніцай; а калі памрэ муж, яна вольная ад закону і ня будзе чужаложніцай, выйшаўшы за другога мужа.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:18

Жонкі, падпарадкоўвайцеся мужам вашым, як прыстойна ў Госпадзе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЛАХІІ 2:15

Ці ж ня [Бог] адзін зрабіў [нас], і рэшта духу [належыць] Яму. І што шукае адзіны [Бог]? Насеньня Божага. Таму захоўвайце дух ваш, і няхай [ніхто] ня здраджвае жонцы маладосьці сваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 2:23-24

І сказаў чалавек: «Вось, на гэты раз, гэта костка з костак маіх і цела з цела майго. Яна будзе называцца жанчынаю, бо ўзятая з мужа». Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці сваю і прылепіцца да жонкі сваёй, і будуць адным целам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 23:27

Бо распусьніца — яма глыбокая, і чужая [жонка] — цесны калодзеж.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАРКА 10:12

І калі жонка пакіне мужа свайго і пойдзе за іншага — чужаложыць».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:34-35

Жанчыны вашыя ў цэрквах няхай маўчаць; бо не дазволена ім гаварыць, але каб былі паслухмяныя, як і Закон кажа. А калі хочуць нечаму навучыцца, няхай пытаюцца дома ў мужоў сваіх, бо сорамна жанчынам гаварыць у царкве.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭСТЭР 1:20

І пачуюць загад валадара, які ён зробіць у-ва ўсім валадарстве сваім, хоць яно вялікае, і ўсе жанчыны будуць шанаваць мужоў сваіх ад вялікага аж да малога».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 25:24

Лепей жыць у куце на даху, чым са сварліваю жонкаю ў прасторным доме.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 19:13

Неразумны сын — загуба для бацькі, а сварлівая жонка — як няспыннае капаньне [праз дах].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 7:39-40

Жонка зьвязана законам да таго часу, пакуль жыве ейны муж; а калі муж ейны памрэ, яна вольная выйсьці замуж за каго хоча, толькі ў Госпадзе. Жонка не валодае сваім целам, але муж; падобна і муж не валодае сваім целам, але жонка. Але яна шчасьлівейшая, калі застанецца так, паводле маёй парады; а я думаю, што і я маю Духа Божага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 5:33

Зрэшты, і вы, кожны па сабе, няхай любіць жонку сваю як сябе; а жонка няхай баіцца мужа.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
БЫЦЦЁ 3:16

А жанчыне сказаў: «Памнажаючы, памножу мучэньні твае і цяжарнасьці твае, з болем будзеш нараджаць сыноў; і да мужа твайго памкненьне тваё, а ён будзе панаваць над табою».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЦІТА 2:4-5

каб вучылі мудрасьці маладых, каб тыя любілі мужоў, любілі дзяцей, былі цьвярозыя, чыстыя, гаспадарлівыя, добрыя, падпарадкаваныя сваім мужам, каб не было блюзьненьня на слова Божае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 14:1

Мудрая жонка будуе сабе дом, а неразумная руйнуе яго сваімі рукамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 7:3-5

Муж няхай аддае жонцы належную зычлівасьць; падобна і жонка мужу. і тыя, што плачуць, як ня плачуць; і тыя, што радуюцца, як ня радуюцца; і тыя, што купляюць, як не набываюць; і тыя, што карыстаюцца гэтым сьветам, як не карыстаюцца; бо праходзіць выгляд гэтага сьвету. А я хачу, каб вы былі бяз клопату. Нежанаты клапоціцца пра тое, што Госпада, як дагадзіць Госпаду, а жанаты клапоціцца пра тое, што сьвету, як дагадзіць жонцы. Ёсьць розьніца між жонкай і дзяўчынай: незамужняя клапоціцца пра тое, што Госпада, як дагадзіць Госпаду, каб быць сьвятою і целам, і духам; а замужняя клапоціцца пра тое, што сьвету, як дагадзіць мужу. А гэта кажу дзеля вашай жа карысьці, не каб накінуць на вас пятлю, але каб вы паважна і адпаведна [стаялі пры] Госпадзе без перашкодаў. А калі нехта лічыць за непрыстойнае для свае дзяўчыны, каб яна, перацьвіўшы, так і засталася, няхай робіць, як хоча; [гэтым] не зграшыць, няхай жэняцца. А хто стаў у сэрцы непарушна і, ня маючы патрэбы, але ўладу маючы над воляй сваёй, судзіў гэтак у сэрцы сваім, каб захаваць сваё дзявоцтва, той добра робіць. Так што хто аддае замуж, добра робіць; а хто не аддае, лепш робіць. Жонка зьвязана законам да таго часу, пакуль жыве ейны муж; а калі муж ейны памрэ, яна вольная выйсьці замуж за каго хоча, толькі ў Госпадзе. Жонка не валодае сваім целам, але муж; падобна і муж не валодае сваім целам, але жонка. Але яна шчасьлівейшая, калі застанецца так, паводле маёй парады; а я думаю, што і я маю Духа Божага. Не ўхіляйцеся адзін ад аднаго, хіба па згодзе, на час, каб быць свабоднымі для посту і малітвы, і зноў у гэтым будзьце разам, каб не спакушаў вас шатан праз няўстрыманасьць вашую.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦІМАФЕЯ 5:14

Дык хачу, каб маладыя [ўдовы] ішлі замуж, нараджалі дзяцей, кіравалі домам і не давалі супраціўніку аніякае нагоды дзеля абмаўляньня,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 3:3-4

Няхай будзе [аздобаю] ня вонкавае заплятаньне валасоў і залатыя ўпрыгожваньні або апрананьне ў шаты сьвету, але таемны сэрца чалавек у незьнішчальнасьці ціхага і спакойнага духа, што вельмі каштоўна перад Богам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЦІТА 2:3

каб старыя жанчыны паводзілі сябе, як належыцца сьвятым, не паклёпнічалі, не пілі шмат віна, вучылі добраму,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 4:8

А перш за ўсё мейце нязьменную любоў адзін да аднаго, бо любоў прыкрые мноства грахоў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:10

Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:5

Спагаднасьць вашая няхай будзе вядомая ўсім людзям. Госпад блізка!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:19

Мужы, любіце жонак і ня будзьце для іх прыкрымі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 13:4

Сужонства [няхай будзе] шанаванае ў-ва ўсіх і сужыцьцё беззаганнае; а распусьнікаў і чужаложнікаў будзе судзіць Бог.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 31:26

Яна адкрывае вусны свае з мудрасьцю, і міласэрнае настаўленьне на языку ў яе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія

Малітва да Бога

О, Вялікі і верны Божа! У імя Ісуса, прашу Цябе, дапамажы мне быць мудрым чалавекам, які будуе свой дом, і разважлівым у словах. Ойча, няхай я буду годнай падтрымкай для майго мужа/маёй жонкі, няхай я вучу Твойму слову і мудра выхоўваю сваіх дзяцей, аберагаючы і ахоўваючы сваю сям'ю праз малітву. Тваё слова кажа: "Таксама і вы, жонкі, слухайцеся сваіх мужоў, каб і тыя з іх, хто не падпарадкоўваецца слову, жыццём жонак без слова былі здабыты, бачачы вашае чыстае, богабаязненнае жыццё". Прашу Цябе, дапамажы мне любіць і паважаць майго мужа/маю жонку і быць прыкладам для іншых. Пане, дзякую за такія магутныя дары, як малітва і Тваё слова. Сёння я адракаюся ад усіх думак пра здраду і развод. У імя Ісуса. Амін.
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы