Задумайся, сябар, як глыбока мы можам праслаўляць Бога праз спеў. У Бібліі, адкрый якую старонку ні хочаш, знойдзеш, як людзі славілі Бога песнямі, як выказвалі сваю любоў да Творцы. Яшчэ з часоў цара Давіда і яго псалмоў музыка з'яўляецца магутным сродкам злучэння з нашым Госпадам.
Калі спяваеш Богу, ты звяртаешся да Яго з падзякай, адкрываеш свае пачуцці самым незвычайным чынам. Як сказана ў Псалме 95:1: «Прыйдзіце, усклікнем Госпаду; заспяваем скале нашага збаўлення!»
Апостал Павел у Пасланні да Эфесянаў 5:19 заклікае нас: «Размаўляйце адзін з адным псальмамі, гімнамі і духоўнымі песнямі, спяваючы і праслаўляючы Госпада ў вашых сэрцах».
Спеў — гэта спосаб адкрыць сваё сэрца і ўславіць Бога. Калі мы спяваем хвалу, мы дазваляем Святому Духу напоўніць нас сваёй прысутнасцю і змяніць нас знутры. Памятай, калі спяваеш Богу, тваё сэрца атрымлівае ацаленне, вызваленне, благаславенне і ачышчэнне. Таму хай заўсёды гучыць песня ў тваім сэрцы, якая будзе сведчыць пра веліч твайго Збаўцы. Ён ніколі не адкіне простае, пакорнае і шчырае сэрца.
Гэтак я ўглядаўся на Цябе ў сьвятасьці Тваёй, каб убачыць моц Тваю і славу Тваю. Бо міласэрнасьць Твая лепшая за жыцьцё; вусны мае хваліць Цябе будуць.
Хадземце, будзем радавацца ў ГОСПАДЗЕ, усклікаць Скале збаўленьня нашага! Сорак гадоў Я брыдзіўся пакаленьнем гэтым, і Я сказаў: “Яны — народ, што блукаецца сэрцам, і яны не спазналі шляхоў Маіх”. Дык Я прысягнуў у гневе Маім, што яны ня ўвойдуць у супачынак Мой». Станьма перад абліччам Ягоным з падзякаю, гімны ўсклікайма Яму!
Слова Хрыстовае няхай жыве ў вас багата, у-ва ўсякай мудрасьці; навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, у ласцы сьпяваючы Госпаду ў сэрцах вашых.
Псальм падзякі. Усклікай ГОСПАДУ, уся зямля! Служыце ГОСПАДУ з радасьцю, прыходзьце перад аблічча Ягонае з хвалою!
А праведнікі ўзрадуюцца, будуць весяліцца перад абліччам Божым і гукаць ад радасьці. Сьпявайце Богу, выслаўляйце імя Ягонае! Узьвялічвайце Таго, Які ўзносіцца па-над пустыняй, ГОСПАД — імя Яго, і радуйцеся перад абліччам Ягоным.
Псальм. Сьпявайце ГОСПАДУ новы сьпеў, бо Ён цуды ўчыніў! Правіца Ягоная і рамяно сьвятасьці Ягонай здабылі перамогу Яму. ГОСПАД зьявіў збаўленьне Сваё, перад вачыма народаў адкрыў праведнасьць Сваю.
каб не казаў вораг мой: «Я перамог яго», каб прыгнятальнікі мае ня радаваліся, калі я пахіснуся. А я спадзяюся на міласэрнасьць Тваю; будзе радавацца сэрца маё са збаўленьня Твайго. Буду сьпяваць ГОСПАДУ, бо Ён зрабіў дабро мне.
гаворачы да сябе псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, сьпяваючы і граючы Госпаду ў сэрцах вашых,
Хвалеце ГОСПАДА, бо Ён добры; выслаўляйце Бога нашага, бо прыемна гэта. Хвала належыць Яму!
І вывеў мяне з ямы бурлівае, з твані балотнае, і паставіў на скале ногі мае, і ўзмоцніў крокі мае.
Весяліцеся ў ГОСПАДЗЕ, праведнікі; правым пасуе хвала. ГОСПАД разьбіў намеры паганаў, запярэчыў думкам народаў. Намер ГОСПАДА будзе трываць на вякі, думкі сэрца Ягонага — з пакаленьня ў пакаленьне. Шчасьлівы народ, у якога ГОСПАД ёсьць Бог, народ, які Ён выбраў на спадчыну для Сябе. З неба ГОСПАД глядзіць, Ён бачыць усіх сыноў чалавечых; з месца, дзе Ён жыве, Ён паглядае на ўсіх жыхароў зямлі. Ён уфармаваў сэрца кожнага з іх, Ён зважае на ўсе ўчынкі іхнія. Ня будзе збаўлены валадар войскам вялікім, волат ня вызваліцца праз вялікую сілу сваю; ненадзейны конь для выратаваньня, і вялікая сіла ягоная ня дасьць выбаўленьня. Вось, вока ГОСПАДА над тымі, якія баяцца Яго, якія спадзяюцца на міласэрнасьць Ягоную, што Ён вызваліць ад сьмерці душы іхнія, і захавае жыцьцё ў [час] голаду. Слаўце ГОСПАДА на гусьлях, выслаўляйце Яго на псалтыры дзесяціструнным! Душа нашая чакае на ГОСПАДА; Ён — дапамога наша і шчыт наш. Бо ў Ім радуецца сэрца нашае; бо мы на імя Яго сьвятое спадзяемся. Няхай будзе міласэрнасьць Твая, ГОСПАДЗЕ, над намі, як мы на Цябе спадзяемся! Сьпявайце Яму новы сьпеў; спраўна грайце [Яму] пад трубныя гукі.
Сьпявайце ГОСПАДУ сьпеў новы, хвалу Ягоную — з канцоў зямлі. Няхай шуміць мора і ўсё, што ў ім, астравы і жыхары іхнія.
Ён злачынства надумляе на ложку сваім, ён стаіць на шляху нядобрым і ня грэбуе злом. ГОСПАДЗЕ! Да нябёсаў міласэрнасьць Твая, а вернасьць Твая — аж да аблокаў!
Сьпявайце ГОСПАДУ новы сьпеў, сьпявайце ГОСПАДУ, уся зямля! Скажыце народам: «ГОСПАД валадарыць! Ён сусьвет умацаваў, каб не пахіснуўся. І Ён будзе судзіць народы паводле справядлівасьці». Няхай узьвесяляцца нябёсы і ўзрадуецца зямля; няхай мора гудзе, і ўсё, што ў ім. Няхай усьцешыцца поле і ўсё, што на ім; і будуць усклікаць тады ўсе дрэвы лясныя перад абліччам ГОСПАДА, бо Ён ідзе, бо Ён ідзе судзіць зямлю. Судзіць Ён будзе сусьвет паводле праведнасьці і народы — паводле вернасьці Сваёй. Сьпявайце ГОСПАДУ, дабраслаўляйце імя Ягонае! З дня на дзень дабравесьціце пра збаўленьне Ягонае!
Вялікі ГОСПАД і годны хвалы, і веліч Ягоная недасьледная. Пакаленьне пакаленьню будзе хваліць творы Твае і пра магутнасьць Тваю будзе апавядаць. Пра слаўную годнасьць велічнасьці Тваёй і пра цудоўныя дзеі Твае буду разважаць.
Абвінаваць іх, Божа! Няхай загінуць яны ад намераў сваіх! За мноства правінаў іхніх адкінь Ты іх, бо яны збунтаваліся супраць Цябе.
ГОСПАДЗЕ, Ты вывеў душу маю з пекла, Ты даў мне жыць, каб ня быў я сярод тых, што зыйшлі ў магілу.
Сьпявайце ГОСПАДУ, уся зямля, дабравесьціце з дня на дзень збаўленьне Ягонае. Абвяшчайце між народамі славу Ягоную, між усімі людзьмі — цуды Ягоныя. Бо вялікі ГОСПАД і годны хвалы, годны страху больш за ўсіх багоў.
Кіраўніку хору: на лад Гітыт. Асафа. і не было ў цябе бога чужога, і не пакланяўся ты богу чужынцаў! Я — ГОСПАД, Бог твой, Які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай! Расчыні шырока вусны твае, і Я напоўню іх. Але народ Мой не паслухаў голасу Майго, і Ізраіль ня быў паслухмяны Мне. Дык Я пакінуў іх у закамянеласьці сэрца іхняга, і яны хадзілі паводле намераў сваіх. О, калі б народ Мой паслухаў Мяне, калі б Ізраіль хадзіў шляхамі Маімі, Я б неўзабаве ўпакорыў ворагаў іхніх, і супраць прыгнятальнікаў іхніх павярнулася б рука Мая. Тыя, што ГОСПАДА ненавідзяць, падпарадкаваліся б ім, а шчасьце іхняе трывала б на вякі. І Я карміў бы іх з тлустасьці пшаніцы, мёдам са скалы насычаў бы іх». Весяліцеся перад Богам моцы нашай; радасна гукайце Богу Якуба!
Псальм. Сьпявайце ГОСПАДУ новы сьпеў, бо Ён цуды ўчыніў! Правіца Ягоная і рамяно сьвятасьці Ягонай здабылі перамогу Яму.
Выслаўляйце ГОСПАДА, бо Ён зрабіў велічнае! Няхай гэта будзе вядома па ўсёй зямлі. Гамані і крычы з радасьці, жыхарка Сыёну, бо вялікі пасярод цябе Сьвяты Ізраіля!»
Кіраўніку хору. Сьпеў. Псальм. Радасна гукай для Бога, уся зямля! Бо Ты выспрабаваў нас, Божа! Ачысьціў нас, як ачышчаецца срэбра. Ты ўвёў нас у пастку, сьціснуў цяжкімі путамі сьцёгны нашыя. Ты пасадзіў чалавека на галовы нашыя; мы прайшлі праз агонь і ваду, і Ты вывеў нас на прастор. Увайду ў Дом Твой з цэласпаленьнямі, споўню Табе абяцаньні мае, якія прамовілі губы мае, і сказаў я вуснамі маімі ў бядзе маёй. Цэласпаленьні з тлустых [авечак] прынясу Табе з дымам баранаў; дам [Табе] валоў і казлоў. (Сэлях) Хадзеце, паслухайце, і я раскажу ўсім, хто Бога баіцца, што Ён учыніў для душы маёй. Да Яго я клікаў вуснамі маімі, і ўзьвялічваньне было на языку маім. Калі б я глядзеў на нягоднае ў сэрцы маім, Госпад мяне б не пачуў! Але Бог пачуў і зьвярнуў увагу [Сваю] на голас малітвы маёй. Сьпявайце славу імя Ягонага, узносьце славу і хвалу Яму!
Гаманіце радасна і сьпявайце разам, руіны Ерусаліму, бо пацешыў ГОСПАД народ Свой, адкупіў Ерусалім!
Слаўце ГОСПАДА, клічце імя Ягонае! Паведамляйце між народамі пра дзеі Ягоныя! І паставіў Якубу як пастанову, Ізраілю — як запавет вечны, кажучы: «Табе Я дам зямлю Ханаан, [пакладу] шнур спадчыны вашай», калі было ў іх людзей мала на лік, вельмі мала, калі яны жылі там і пераходзілі ад народу да народу, ад [аднаго] валадарства да другога народу. Не дазваляў Ён ніякаму чалавеку прыгнятаць іх, і караў дзеля іх валадароў, [кажучы]: «Не чапайце памазанцаў Маіх, і прарокам Маім не рабіце благога!» I паклікаў Ён голад на зямлю, усякую падпору хлеба зламаў, і паслаў перад абліччам іхнім чалавека, які быў прададзены як нявольнік, Язэпа. Зашчамілі ў кайданы ногі ягоныя, жалезам сьціснулі душу ягоную аж да часу, калі выйшла справа ягоная, слова ГОСПАДА ачысьціла яго. Сьпявайце Яму, выслаўляйце Яго! Размаўляйце пра ўсе цудоўныя дзеі Ягоныя!
Усе народы, якія Ты стварыў, прыйдуць і паклоняцца перад абліччам Тваім, Госпадзе, і будуць ушаноўваць імя Тваё.
А я спадзяюся на міласэрнасьць Тваю; будзе радавацца сэрца маё са збаўленьня Твайго. Буду сьпяваць ГОСПАДУ, бо Ён зрабіў дабро мне.
Умацаванае сэрца маё, Божа, умацаванае сэрца маё, буду сьпяваць і выслаўляць [Цябе]. Збудзіся, слава мая! Збудзіцеся, псалтыр і гусьлі! Я пабуджу сьвітаньне.
выратаваў мяне ад ворагаў маіх і ўзвысіў мяне па-над тымі, якія паўсталі супраць мяне; ад чалавека злачыннага вызваліў мяне.
Бадзяючыся, бадзяюцца яны, каб што зьесьці; і не насыціўшыся, будуць жыць. А я буду сьпяваць пра моц Тваю і раніцаю буду радавацца дзеля міласэрнасьці Тваёй, бо Ты стаўся для мяне ўмацаваным замкам і прытулкам у дзень уціску майго.
Псальм Давіда. Пра міласэрнасьць і суд буду сьпяваць; Цябе, ГОСПАДЗЕ, буду выслаўляць.
І трымай далёка слугу Твайго ад свавольства, няхай яно нада мною не пануе. Тады я буду беззаганны і ня буду мець пакараньня за правіну вялікую.
ГОСПАД — моц мая і шчыт мой; на Яго спадзявалася сэрца маё, і Ён дапамог мне; і ўзрадавалася сэрца маё, і сьпевам маім буду славіць Яго.
Псальм. Сьпеў на дзень суботы. Бо вось ворагі Твае, ГОСПАДЗЕ, бо вось ворагі Твае загінуць, і будуць расьцярушаныя ўсе ліхадзеі. І Ты ўзнясеш рог мой, як у аднарога, я буду памазаны сьвежым алеем. Будуць глядзець вочы мае на ворагаў маіх, і пра злачынцаў, якія паўсталі супраць мяне, пачуюць вушы мае. Праведнік быццам пальма зелянее, ён расьце, як той кедр на Лібане. Насаджаныя ў Доме ГОСПАДА зелянеюць на панадворках Бога нашага. Яны плод свой даюць і ў старасьці, яны сакавітыя і сьвежыя, каб абвяшчаць, што ГОСПАД справядлівы, Скала мая, і няма ў Ім беззаконьня. Добра славіць ГОСПАДА і выслаўляць імя Тваё, Найвышэйшы!
а [служыцелем] паганаў — дзеля літасьці, каб славілі Бога, як напісана: «Дзеля гэтага буду вызнаваць Цябе між паганамі і сьпяваць пра імя Тваё».
ГОСПАДЗЕ, Госпадзе наш! Якое слаўнае імя Тваё па ўсёй зямлі! Слава Твая ўзьнесеная па-над нябёсы!
Давіда. Я буду славіць Цябе ўсім сэрцам; перад абліччам багоў буду выслаўляць Цябе. Пакланюся ў сьвятыні сьвятасьці Тваёй і буду славіць імя Тваё за міласэрнасьць Тваю і праўду Тваю, бо Ты ўзьвялічыў па-над усякае імя Тваё слова Тваё.
хто языком сваім не ачарніў, не ўчыніў ліхога бліжняму свайму і ня ўзьвёў ганьбы на таго, хто побач,
Няхай славяць Цябе, ГОСПАДЗЕ, усе творы Твае, і багабойныя Твае няхай дабраслаўляюць Цябе! Пра славу Валадарства Твайго няхай гавораць яны і пра магутнасьць Тваю расказваюць, каб даведаліся сыны чалавечыя пра магутнасьць Ягоную і пра славу велічнасьці Валадарства Ягонага.
Як рана ў костках маіх, зьневажалі мяне ворагі мае, гаворачы мне ўвесь дзень: «Дзе Бог твой?»
Уваходзьце ў брамы Ягоныя з падзякай, у панадворкі Ягоныя — з праслаўленьнем! Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае!
Кіраўніку хору. Сыноў Караха. На аламот. Сьпеў. Ён войны спыняе аж да краю зямлі, крышыць лукі і дзіды расьсякае, калясьніцы паліць у агні. «Спыніцеся, пазнайце, што Я — Бог! Я буду ўзьвялічаны між народамі, буду ўзьвялічаны на зямлі!» ГОСПАД Магуцьцяў з намі, умацаваны замак наш — Бог Якуба! (Сэлях) Бог для нас — прыстанішча і моц, у бядзе ўспамога, якая заўсёды прыходзіць. Дык ня будзем баяцца, хоць бы захісталася зямля і горы рушылі ў сэрца мора,
Слаў ГОСПАДА, Ерусалім, хвалі Бога твайго, Сыёне! Бо Ён умацаваў завалы брамаў тваіх, дабраславіў сыноў тваіх пасярод цябе.
І аддзяліў Давід і князі войска на служэньне сыноў Асафа і Гэмана, і Едутуна, каб яны гралі на гусьлях, псалтырах і цымбалах. І быў лік мужоў пры працы гэтай у служэньні іхнім:
Слаўце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная! Усе народы мяне абступілі, але імем ГОСПАДА я перамог іх. Абступілі мяне, абступілі, але імем ГОСПАДА я перамог іх. Абселі мяне, быццам пчолы, і згарэлі яны, як агонь з цярніны, бо імем ГОСПАДА я перамог іх. Пхаючы, папхнулі мяне, каб я ўпаў, але ГОСПАД дапамог мне. ГОСПАД — моц мая і песьня мая, Ён стаўся збаўленьнем маім. Голас радасьці і збаўленьня — у намётах праведнікаў. Правіца ГОСПАДА зьявіла сілу. Правіца ГОСПАДА ўзьнесена, правіца ГОСПАДА зьявіла сілу. Не памру, але буду жыць і буду абвяшчаць пра дзеяньні ГОСПАДА. Караючы, пакараў мяне ГОСПАД, але сьмерці мяне не аддаў. Адчыніце мне брамы праведнасьці; я ўвайду праз іх і буду славіць ГОСПАДА. Няхай скажа Ізраіль, што на вякі міласэрнасьць Ягоная!
«Вазьмі гусьлі, абыйдзі горад, блудніца забытая! Зайграй прыемна, памнож сьпевы, каб ізноў прыгадалі цябе!»
Вусны мае будуць апавядаць хвалу, бо Ты вучыш мяне пастановам Тваім. Язык мой будзе адказваць пра слова Тваё, бо ўсе прыказаньні Твае праведныя.
Шмат тых, якія кажуць: «Хто пакажа нам добрае?» Узьнімі над намі сьветласьць аблічча Твайго, ГОСПАДЗЕ!
гэтага не схаваем ад сыноў іхніх, абвяшчаючы пакаленьню наступнаму хвалу ГОСПАДА і магутнасьць Ягоную, і цуды Ягоныя, што Ён учыніў.
Яны падымуць голас свой, будуць выслаўляць веліч ГОСПАДА, будуць голасна клікаць ад мора.
І будуць спадзявацца на Цябе тыя, якія ведаюць імя Тваё, бо Ты не пакідаеш тых, хто шукае Цябе, ГОСПАДЗЕ!
Хвала Давіда. Буду вывышаць Цябе, Божа мой і Валадару, і дабраслаўляць імя Тваё на вякі і вечна!
Хвалу ГОСПАДУ будуць казаць вусны мае, і ўсякае цела няхай дабраслаўляе сьвятое імя Ягонае на вякі і вечна.
Усклікай ГОСПАДУ, уся зямля! Цешцеся, і радуйцеся, і выслаўляйце! Выслаўляйце ГОСПАДА на гусьлях, на гусьлях і галосным сьпяваньнем! На трубах і гукам рогу ўсклікайце перад абліччам Валадара ГОСПАДА!
Ты перамяніў лямант мой у танец, Ты скінуў з мяне зрэбніцу і падперазаў мяне радасьцю.
Зваж на галашэньне маё, бо вельмі я зьнямогся; ратуй Ты мяне ад тых, што перасьледуюць мяне, бо яны дужэйшыя за мяне.
Шчасьлівы чалавек, які не хадзіў паводле рады бязбожнікаў, не стаяў на шляху грэшнікаў і не сядзеў паміж насьмешнікаў, бо да Закону ГОСПАДА імкненьне ягонае і пра Закон Ягоны будзе разважаць ён днём і ноччу.
Ажывуць памёршыя Твае, і пазабіваныя ўваскрэснуць. Абудзіцеся і сьпявайце, вы, што ляжыце ў парахне, бо раса Твая — раса сьвятла, і зямля аддасьць памёршых сваіх.
Сьпеў будзе ў вас як у ноч сьвяткаваньня ўрачыстасьці, і радасьць сэрца — як у таго, хто сьпяшаецца пры гуках жалейкі на гару ГОСПАДА да Скалы Ізраіля.
Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасьць Божую, аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, сьвятую, прыемную Богу, на разумнае служэньне вашае,