Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


73 Вершы з Бібліі пра сілу хвалы

73 Вершы з Бібліі пра сілу хвалы

Уяві сабе веліч Бога, пакланіся Яму за Яго незлічоныя справы. Узвяліч Яго незвычайную моц у сваім жыцці, слаў Яго раніцай, калі ўзыходзіць сонца, і ўвечары, калі яно заходзіць. Няхай твае вусны няспынна спяваюць хвалу Вялікаму "Я ёсць", бо ты нарадзіўся, каб аддаваць Яму пашану, бо Ён варты таго, каб ты аддаў сябе да Яго ног.

Пакланенне і хвала маюць вялікае значэнне, бо мы ператвараемся ў тое, чаму пакланяемся. Калі мы сканцэнтраваны на пакланенні Богу, мы яднаемся з Ім у еднасці, і, як вынік, вяртаем сабе сваю сапраўдную ідэнтычнасць, створаную паводле Яго вобраза і падабенства, становячыся Яго адлюстраваннем на зямлі.

Імкніся быць сапраўдным паклоннікам, бо пакланенне — гэта лад жыцця, які ахоплівае ўсю нашу істоту: словы, учынкі, думкі і пачуцці. Усё маё жыццё павінна быць прысвечана Богу.

Хай усё, што дыхае, славіць Госпада! Алілуя! Хвала Госпаду! (Псальм 150:6).




ПСАЛТЫР 7:17

Ліхоцьце зьвернецца на галаву ягоную, і на цемя ягонае зыйдзе няправасьць ягоная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 23:25

I служыце ГОСПАДУ, Богу вашаму, і Ён дабраславіць хлеб твой і ваду тваю; і Я аддалю хваробы спасярод цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЦАРСТВАЎ 2:2

Ніхто не сьвяты так як ГОСПАД, бо няма нікога іншага, апроч Цябе. Ніхто не магутны, як Бог наш.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЛЕТАПІСАЎ 16:25

Бо вялікі ГОСПАД і годны хвалы, годны страху больш за ўсіх багоў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 34:1

[Псальм] Давіда, калі ён перад Абімэлехам удаваў вар’ята і быў выгнаны ім, і пайшоў сабе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 22:25

Бо Ён не пагардзіў і ня брыдзіўся нэндзай прыгнечанага, і не схаваў аблічча Свайго ад яго, але пачуў яго, калі той галасіў да Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЛЕТАПІСАЎ 16:27

Слава і велічнасьць перад абліччам Ягоным, моц і краса — на месцы Ягоным.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 42:10

Сьпявайце ГОСПАДУ сьпеў новы, хвалу Ягоную — з канцоў зямлі. Няхай шуміць мора і ўсё, што ў ім, астравы і жыхары іхнія.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 66:8

Дабраслаўляйце, народы, Бога нашага, і няхай будзе чутны голас хвалы Ягонай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 15:2

Сіла мая і песьня — ГОСПАД, і Ён стаўся для мяне збаўленьнем. Ён — Бог мой, і я ўслаўляю Яго, [Ён —] Бог бацькі майго, і я вывышаю Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 19:5

І выйшаў голас з пасаду, які казаў: «Хваліце Бога нашага, усе слугі Ягоныя і тыя, хто баіцца Яго, і малыя, і вялікія!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 150:6

Усякае дыханьне няхай хваліць ГОСПАДА! Альлелюя!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 30:12

Ты перамяніў лямант мой у танец, Ты скінуў з мяне зрэбніцу і падперазаў мяне радасьцю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЛЕТАПІСАЎ 16:34

Выслаўляйце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 9:2

Буду славіць ГОСПАДА ад усяго сэрца майго, буду абвяшчаць усе цуды Твае!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 95:6

Прыйдзіце, паклонімся і ўпадзем, укленчым перад абліччам ГОСПАДА, Творцы нашага!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 108:3

Збудзіцеся, псалтыр і гусьлі! Я пабуджу сьвітаньне!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 68:19

Ты ўзыйшоў на высачыню, паланіў палон, узяў дары для людзей; і нават бунтаўнікоў, каб жылі пры [Табе], ГОСПАДЗЕ Божа.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 145:1

Хвала Давіда. Буду вывышаць Цябе, Божа мой і Валадару, і дабраслаўляць імя Тваё на вякі і вечна!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 9:1

Кіраўніку хору: на лад Мутлябэн. Псальм Давіда.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 113:1

Альлелюя! Хвалеце, слугі ГОСПАДА, хвалеце імя ГОСПАДА!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:171

Вусны мае будуць апавядаць хвалу, бо Ты вучыш мяне пастановам Тваім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 5:13

І ўсякае стварэньне, што ў небе, і на зямлі, і пад зямлёй, і ў моры, і ўсё, што ў іх, я чуў, як казала: «Таму, Які сядзіць на пасадзе, і Ягняці — дабраслаўленьне, і пашана, і слава, і ўлада на вякі вякоў».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 4:23-24

Але прыходзіць час, і ён ужо прыйшоў, калі сапраўдныя паклоньнікі будуць пакланяцца Айцу ў духу і праўдзе, бо гэткіх паклоньнікаў Айцец шукае Сабе. Бог ёсьць Дух, і тыя, якія пакланяюцца Яму, павінны пакланяцца ў духу і праўдзе».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 50:23

Хто ахвяруе падзяку, той ушаноўвае Мяне, і хто парадкуе шлях свой, таму Я пакажу збаўленьне Божае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЛЕТАПІСАЎ 29:13

І цяпер, Божа наш, мы выслаўляем Цябе і хвалім імя велічнасьці Тваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 103:1

Псальм Давіда. Дабраславі, душа мая, ГОСПАДА, і ўсё нутро маё — імя Ягонае сьвятое!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 66:2

Сьпявайце славу імя Ягонага, узносьце славу і хвалу Яму!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁНЫ 2:9

Тыя, што захоўваюць марнасьці манлівыя, адкідаюць міласэрнасьць ад сябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 22:3

Божа мой! Я клічу ўдзень, і Ты не адказваеш, і ўначы, і не супакойваюся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 35:28

А язык мой будзе выказ­ваць праведнасьць Тваю і хвалу Тваю кожны дзень.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦАРСТВАЎ 7:22

Магутны Ты, Госпадзе ГОС­ПАДЗЕ, і нікога няма падобнага да Цябе, і няма Бога, апрача Цябе, паводле ўсяго таго, што чулі вушы нашыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 40:3

І вывеў мяне з ямы бурлівае, з твані балотнае, і паставіў на скале ногі мае, і ўзмоцніў крокі мае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 145:3

Вялікі ГОСПАД і годны хвалы, і веліч Ягоная недасьледная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 66:17

Да Яго я клікаў вуснамі маімі, і ўзьвялічваньне было на языку маім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 27:6

Гэтак будзе ўзьнесена цяпер галава мая па-над усімі ворагамі маімі вакол мяне, і буду ахвяроўваць ГОСПАДУ ахвяры ў намёце Ягоным пад трубныя гукі, буду сьпяваць і выслаўляць ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 1:6

на пахвалу славы ласкі Сваёй, якой абдарыў нас ва Улюбёным,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 100:2

Служыце ГОСПАДУ з радасьцю, прыходзьце перад аблічча Ягонае з хвалою!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 25:1

ГОСПАДЗЕ, Ты — Бог мой! Я буду ўзьвялічваць Цябе і хваліць імя Тваё, бо Ты ўчыніў цуды, выканаў намеры даўнейшыя, праўдзівыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 13:15

Дык будзем праз Яго прыносіць Богу няспынна ахвяры хвалы, гэта ёсьць плод вуснаў, якія вызнаюць імя Ягонае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 16:2

Кажу я да ГОСПАДА: «Ты — Госпад мой; добрасьць мая нішто перад Табою».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЛЕТАПІСАЎ 16:35

І кажыце: “Збаў нас, Божа збаўленьня нашага! І зьбяры нас, і выбаў нас ад паганаў, каб мы маглі славіць імя Тваё сьвятое і хваліліся славай Тваёй!”

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АМОСА 4:5

і паліце ахвяры падзякі з кіслым, і голасна абвяшчайце пра ахвяры дабраахвотныя, бо гэта вы любіце, сыны Ізраіля, кажа Госпад ГОСПАД”.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 16:25

Каля паўночы Павал і Сіла, молячыся, сьпявалі Богу, а вязьні чулі іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 4:24

Бог ёсьць Дух, і тыя, якія пакланяюцца Яму, павінны пакланяцца ў духу і праўдзе».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 65:1

Кіраўніку хору. Псальм Давіда. Сьпеў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 5:19

гаворачы да сябе псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, сьпяваючы і граючы Госпаду ў сэрцах вашых,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 71:8

Няхай будуць напоўненыя вусны мае хвалой Табе, кожны дзень — услаўленьнем Цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:20

Богу ж і Айцу нашаму слава на вякі вякоў. Амэн.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 7:22

Бо паводле ўнутранага чалавека я захапляюся Законам Божым,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:16

Слова Хрыстовае няхай жыве ў вас багата, у-ва ўсякай мудрасьці; навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, у ласцы сьпяваючы Госпаду ў сэрцах вашых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 95:2

Станьма перад абліччам Ягоным з падзякаю, гімны ўсклікайма Яму!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЛЕТАПІСАЎ 20:22

І ў той час, калі яны пачалі сьпевы і хвалу, ГОСПАД учыніў нязгоду ў сыноў Амона, Мааву і [жыхароў] гары Сэір, якія выйшлі супраць Юды, і яны былі пабітыя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:1

Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасьць Божую, аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, сьвятую, прыемную Богу, на разумнае служэньне вашае,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 134:2

Узьнімеце рукі вашыя да сьвятыні і дабраслаўляйце ГОСПАДА!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 9:1-2

Кіраўніку хору: на лад Мутлябэн. Псальм Давіда. І будзе ГОСПАД умацаваным замкам для прыгнечанага, умацаваным замкам у час трывогі. І будуць спадзявацца на Цябе тыя, якія ведаюць імя Тваё, бо Ты не пакідаеш тых, хто шукае Цябе, ГОСПАДЗЕ! Выслаўляйце ГОСПАДА, Які сядзіць на Сыёне, апавядайце між народамі ўчынкі Ягоныя! Бо Ён шукае [тых, што пралілі] кроў, памятае пра іх, Ён не забыўся пра крык уцісканых. Зьлітуйся нада мною, ГОСПАДЗЕ! Глянь на пакуты мае ад тых, якія ненавідзяць мяне, Ты, Які падымаеш мяне ад брамы сьмерці, каб я абвяшчаў усю хвалу Тваю ў брамах дачкі Сыёну і радаваўся ў збаўленьні Тваім. Уваліліся пагане ў яму, якую зрабілі; у сетку, якую схавалі, патрапіла нага іхняя. ГОСПАД даў пазнаць Сябе, учыніўшы суд; у справах рук сваіх заблытаўся бязбожнік. (Разважаньне. Сэлях) Зыйдуць бязбожнікі ў пекла, усе пагане, якія забыліся пра Бога. Бо не назаўсёды забыты будзе бедны, надзея прыгнечаных ня згіне навекі. Буду славіць ГОСПАДА ад усяго сэрца майго, буду абвяшчаць усе цуды Твае!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 61:3

разьвесяліць тых, якія плачуць на Сыёне, і даць ім дыядэму замест попелу, і алей радасьці замест смутку, адзеньне хвалы замест духу панурага, і назавуць іх дубамі праведнасьці, насаджэньнем ГОСПАДА для праслаўленьня Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЛЕТАПІСАЎ 16:29

Аддайце ГОСПАДУ славу імя Ягонага. Прынясіце дары і ідзіце перад аблічча Ягонае. Пакланіцеся ГОСПАДУ ў велічы сьвятыні.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 86:9

Усе народы, якія Ты стварыў, прыйдуць і паклоняцца перад абліччам Тваім, Госпадзе, і будуць ушаноўваць імя Тваё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 15:9

Але марна пакланяюцца Мне, навучаючы вучэньняў і пастановаў чалавечых”».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 47:6-7

Узьняўся Бог з гукам гучным, ГОСПАД [узьняўся] пры голасе трубы. Выслаўляйце Бога, выслаўляйце! Выслаўляйце Валадара нашага, выслаўляйце!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 3:3

бо абрэзаныя — гэта мы, якія служым Богу духам, і хвалімся ў Хрысьце Ісусе, і ня ў целе маем спадзяваньне;

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 3:17-18

Госпад ёсьць Дух, а дзе Дух Госпада, там свабода. Мы ж усе, адкрытым абліччам узіраючыся на славу Госпада, перамяняемся ў вобраз Ягоны ад славы ў славу, як ад Духа Госпада.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 68:1-3

Кіраўніку хору. Псальм Давіда. Сьпеў. Шчодры дождж Ты выліў, Божа, на спадчыну Тваю, і тое, што зьнемаглося, Ты ўмацаваў. Жывыя Твае пасяліліся ў тым, што Ты ў добрасьці Тваёй уладкаваў для ўбогага, Божа. Госпад даў вестку, і тых, якія дабравесьцяць яе, — вялікае войска. Валадары з войскамі ўцякаюць, уцякаюць, а тая, што даглядае дом, дзеліць здабычу! Хоць вы ляжыце паміж абораў, вы сталіся, быццам галубка, у якой крылы пакрытыя срэбрам, а пер’е — золатам зелянявым. Калі Усемагутны расьцярушыў валадароў у ёй, [яна сталася], як сьнег на Сальмоне. Гара Божая, гара Башан! Гара шматверхая, гара Башан. Чаму глядзіце з зайздрасьцю, горы шматверхія, на гару, на якой Бог пасяліцца пажадаў? І ГОСПАД будзе жыць там заўсёды. Калясьніцаў Божых дзясяткі тысячаў, тысячы тысячаў; Госпад сярод іх, [як] на Сынаі, у сьвятасьці. Ты ўзыйшоў на высачыню, паланіў палон, узяў дары для людзей; і нават бунтаўнікоў, каб жылі пры [Табе], ГОСПАДЗЕ Божа. Няхай паўстане Бог, і будуць расьцярушаныя ворагі Ягоныя, і ўцякуць перад абліччам Ягоным тыя, хто ненавідзіць Яго. Дабраслаўлёны Госпад! З дня на дзень Ён нас абдароўвае, Бог збаўленьня нашага. (Сэлях) Бог для нас — Бог ратунку, і ГОСПАД — Госпад над крыніцаю сьмерці. Сапраўды, Бог скрышыць галаву ворагаў Сваіх, валасатае цемя тых, што ходзяць у правінах сваіх. Сказаў Госпад: «З Башану вярну, вярну з глыбіняў марскіх, каб змачыў нагу тваю ў крыві, а сабакі твае — языкі ў крыві ворагаў». Бачылі шэсьце Тваё, Божа, шэсьце Бога майго і Валадара майго ў сьвятыні: сьпевакі наперадзе ішлі, пасьля — музыкі, пасярэдзіне — дзяўчыны з бубнамі. У зграмаджэньні дабраслаўляйце Бога, ГОСПАДА, [вы, што] з крыніцы Ізраіля! Там Бэн’ямін, наймалодшы, мае ўладу над імі; князі Юды з палкамі сваімі; князі Завулёна, князі Нэфталі. Загадаў Бог твой моцы тваёй! Умацуй, Божа, тое, што для нас учыніў! Як разносіцца [ветрам] дым, так Ты разьвееш іх; як топіцца воск перад абліччам агню, так бязбожнікі загінуць перад абліччам Божым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 18:20

Бо дзе двое або трое сабраныя дзеля імя Майго, там Я сярод іх».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 30:4

ГОСПАДЗЕ, Ты вывеў душу маю з пекла, Ты даў мне жыць, каб ня быў я сярод тых, што зыйшлі ў магілу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 149:1-3

Альлелюя! Сьпявайце ГОС­ПАДУ новы сьпеў; хвала Яму ў царкве багабойных! Весяліся, Ізраілю, у Творцы тваім; радуйцеся, сыны Сыёну, у Валадару вашым! Хвалеце імя Ягонае карагодамі, на бубнах і на гусьлях выслаўляйце Яго!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 139:14

Слаўлю Цябе, бо я захапляльна і дзівосна збудаваны; цудоўныя справы Твае, і душа мая ведае [гэта] добра.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:5-6

А Бог цярплівасьці і суцяшэньня няхай дасьць вам тое самае думаць між сабою паводле [ўзору] Хрыста Ісуса, каб вы аднадушна, аднымі вуснамі славілі Бога і Айца Госпада нашага Ісуса Хрыста.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:164

Сямікротна ў дзень я хвалю Цябе за прысуды праведнасьці Тваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 73:28

А для мяне блізкасьць Бога ёсьць дабро; я зрабіў у Госпадзе маім, ГОСПАДЗЕ, прыстанішча маё, каб абвяшчаць усе справы Твае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 8:1-2

Кіраўніку хору: на лад Гітыт. Псальм Давіда. ГОСПАДЗЕ, Госпадзе наш! Якое слаўнае імя Тваё па ўсёй зямлі! ГОСПАДЗЕ, Госпадзе наш! Якое слаўнае імя Тваё па ўсёй зямлі! Слава Твая ўзьнесеная па-над нябёсы!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:22-23

Плод жа Духа — любоў, радасьць, супакой, доўгацярплівасьць, ласкавасьць, добрасьць, вера, ціхасьць, стрыманасьць. Супраць гэтакіх няма Закону.

Кіраўнік    |  Версіі Копія

Малітва да Бога

Узьвялічу Цябе, Госпадзе мой, і паклічу імя Тваё святое! Дзякуй Табе, што магу ўвайсці ў брамы Твае з падзякай, на двары Твае з хвалою. Ты, Госпадзе, святло маё і збаўленне маё, каго мне баяцца? Ты, Госпадзе, апора жыцця майго, каго мне страшыцца? Узьвялічу Цябе, о Госпадзе мой, усім сэрцам маім, бо вялікія справы Твае, і незлічоныя цуды Твае. Госпадзе, Ты — слава мая і Той, хто падымае галаву маю. Кахаю Цябе, о Госпадзе! Апора мая, скала мая і цвярдыня мая. О, душа мая, хвалі Госпада, і ўсё нутро маё хай благаслаўляе імя Ягонае святое. Ты — Той, хто даруе ўсе беззаконні мае, хто ацаляе ўсе хваробы мае; хто ратуе жыццё маё з прорвы, хто карануе мяне ласкай і міласэрнасцю. Ты — Цар цароў і Гасподзь гаспадароў, Табе ўся слава і гонар. У імя Ісуса. Амін.
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы