Нягледзячы на тое, ці ваша сям'я поўная Божай любові, ці ёй патрэбна Яго аздараўленне і ўмяшанне, памятайце: сям'я — гэта Яго ідэя. Таму Бог ведае, як аднаўляць адносіны і вылечваць тое, што здаецца зламаным.
Сям'я — гэта цудоўны Божы дар. Мы былі створаны, каб нараджацца і расці ў сям'і, каб вучыцца, між іншым, любові, павазе і сумеснай працы дзеля дабрабыту іншых.
Давайце маліцца за нашы сем'і, каб Божы намер выканаўся ў кожным з нас, і ніхто не адхіліўся ад Яго дасканалай волі.
Псальма 115:14-15 "Няхай памножыць Гасподзь вас і дзяцей вашых! Хай будзеце вы дабраславёныя ад Госпада, Які стварыў неба і зямлю!".
і няхай гаспадарыць у сэрцах вашых супакой Божы, да якога вы і пакліканыя ў адным целе, і будзьце ўдзячныя.
Але міласэрнасьць ГОСПАДА ад веку і на вякі над тымі, што баяцца Яго, і праведнасьць Ягоная — над сынамі сыноў тых, якія захоўваюць запавет Ягоны і загады Ягоныя памятаюць, каб выконваць іх.
Вось, спадчына ад ГОСПАДА — дзеці, узнагарода Ягоная — плод чэрава. Быццам стрэлы ў руцэ магутнай, гэтак сыны маладыя. Шчасьлівы той чалавек, які напоўніў імі сагайдак свой. Ня будуць яны асаромленыя, калі з ворагамі ў браме будуць гаварыць.
Жонка твая ў доме тваім будзе плодная, быццам лаза вінаградная; сыны твае — як галіны аліўкавыя, наўкола стала твайго. Вось, гэтак будзе дабраслаўлёны чалавек, які баіцца ГОСПАДА.
Сьпеў узыходжаньня. Шчасьлівы кожны, хто баіцца ГОСПАДА, хто ходзіць шляхамі Ягонымі. Ты будзеш працу рук тваіх есьці, ты шчасьлівы, і добра табе! Жонка твая ў доме тваім будзе плодная, быццам лаза вінаградная; сыны твае — як галіны аліўкавыя, наўкола стала твайго. Вось, гэтак будзе дабраслаўлёны чалавек, які баіцца ГОСПАДА.
Хто руйнуе дом свой, атрымае ў спадчыну вецер, і неразумны будзе слугою мудрага сэрцам.
церпячы адзін аднаго і прабачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае крыўду, як Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы.
Уваходзьце ў брамы Ягоныя з падзякай, у панадворкі Ягоныя — з праслаўленьнем! Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае!
Гэтыя словы, якія я загадваю табе сёньня, няхай будуць у сэрцы тваім. Паўтарай іх дзецям тваім, гавары іх, седзячы ў доме тваім, ідучы па дарозе, калі засынаеш і калі прачынаешся.
Дзеля гэтага і я, пачуўшы пра вашую веру ў Хрыста Ісуса і пра любоў да ўсіх сьвятых, няспынна дзякую за вас Богу, узгадваючы пра вас у малітвах маіх,
Цешыцца і весяліцца бацька праведнага, і той, хто нарадзіў мудрага, радуецца з яго. Няхай радуецца бацька твой, і тая, што нарадзіла цябе, няхай весяліцца.
Дзякую Богу майму пры ўсякім успаміне пра вас, маючы такое самае змаганьне, якое вы бачылі ў-ва мне і цяпер чуеце пра мяне. заўсёды ў кожнай просьбе маёй за ўсіх вас просячы з радасьцю, за вашую супольнасьць у Эвангельлі ад першага дня аж да цяперашняга,
Буду славіць Цябе, Госпадзе, Божа мой, усім сэрцам маім, і буду ўшаноўваць імя Тваё на вякі.
Жывы, [толькі] жывы будзе славіць Цябе, як я сёньня. Бацька сынам паведаміць пра вернасьць Тваю.
У гэты час, кажа ГОСПАД, Я буду Богам для ўсіх родаў Ізраіля, а яны будуць Маім народам”.
Прыймі, прашу, дабраславенства маё, якое я прывёў табе, бо Бог абдараваў мяне, і я маю ўсё». I ён упрасіў яго, і той узяў.
І Ён пайшоў з імі, і прыйшоў у Назарэт, і быў паслухмяны ім. І маці Ягоная захоўвала ўсе словы гэтыя ў сэрцы сваім.
пабожны і багабойны з усім домам сваім. Ён чыніў шмат міласьцінаў народу і ўсьцяж маліўся Богу.
А мы ведаем, што тым, якія любяць Бога, пакліканым паводле [Яго] вызначэньня, усё дапамагае на дабро.
Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;
з усёй пакорай розуму і ціхасьцю, з доўгацярплівасьцю, церпячы адзін аднаго з любоўю, Але вы ня гэтак пазналі Хрыста, калі чулі Яго і ў Ім навучыліся, — бо праўда ў Ісусе,— каб адкінуць вам ранейшы лад жыцьця старога чалавека, які зьнішчаецца ў манлівых пажаданьнях, а абнавіцца духам розуму вашага і апрануцца ў новага чалавека, які створаны паводле Бога ў праведнасьці і сьвятасьці праўды. Дзеля гэтага, адкінуўшы хлусьню, гаварыце кожны праўду бліжняму свайму, бо мы члены адзін аднаму. Гневайцеся, ды не грашыце: няхай сонца не заходзіць у гневе вашым; і не давайце месца д’яблу. Хто краў, няхай больш не крадзе, а лепш працуе, робячы добрае рукамі сваімі, каб меў што даць таму, хто мае патрэбу. Аніякае благое слова няхай не выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае дзеля збудаваньня ў веры, каб ласку давала тым, што слухаюць. намагаючыся захаваць еднасьць духа ў саюзе супакою.
Дзеці, слухайцеся бацькоў сваіх у Госпадзе, бо ў гэтым праведнасьць. Нарэшце, браты мае, умацоўвайцеся ў Госпадзе і ва ўладзе магутнасьці Яго. Апраніцеся ў-ва ўсю зброю Божую, каб маглі ўстаяць супраць хітрыкаў д’ябла, бо нашая барацьба ня супраць крыві і цела, але супраць начальстваў, супраць уладаў, супраць сусьветных дзяржаўцаў цемры гэтага веку, супраць духаў зласьлівасьці ў нябёсах. Дзеля гэтага вазьміце ўсю зброю Божую, каб вы маглі супрацьстаць у дзень злы і, усё зрабіўшы, застацца стаяць. Дык станьце, падперазаўшы паясьніцу вашую праўдаю, і апрануўшы панцыр праведнасьці, і абуўшы ногі ў гатовасьць дабравесьціць супакой, і па-над усё ўзяўшы шчыт веры, якім зможаце затушыць усе распаленыя стрэлы злога. І шалом збаўленьня прыйміце, і меч Духа, які ёсьць слова Божае. Усякаю малітваю і просьбаю маліцеся ў-ва ўсякі час у Духу, і ў-ва ўсім гэтым чувайце з усёй настойлівасьцю і просьбамі за ўсіх сьвятых і за мяне, каб мне дадзена было слова, адчыніўшы вусны мае, адважна паведамляць таямніцу Эвангельля, «Шануй бацьку твайго і маці», — гэта першае прыказаньне з абяцаньнем: дзеля якога я спаўняю пасольства ў ланцугах, каб у ім я гаварыў адважна, як і мушу гаварыць. А каб і вы ведалі пра мяне, што я раблю, усё вам паведаміць Тыхік, улюбёны брат і верны служыцель у Госпадзе, якога я і паслаў да вас дзеля гэтага самага, каб вы даведаліся пра нас і каб ён суцешыў сэрцы вашыя. Супакой братам і любоў з вераю ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста. Ласка з усімі, якія любяць Госпада нашага Ісуса Хрыста ў незьнішчальнасьці. Амэн. «каб было табе добра, і быў ты даўгалетнім на зямлі».
Ня будзьце срэбралюбныя, задавальняючыся тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адпушчу цябе і не пакіну цябе»,
церпячы адзін аднаго і прабачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае крыўду, як Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы. А па-над усё [апраніцеся] ў любоў, якая ёсьць вузел дасканаласьці, і няхай гаспадарыць у сэрцах вашых супакой Божы, да якога вы і пакліканыя ў адным целе, і будзьце ўдзячныя.
І ўсё, што вы робіце, словам або справаю, усё [рабіце] ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы праз Яго Богу і Айцу.
няхай занямеюць вусны хлусьлівыя, якія кажуць дзёрзка супраць праведніка з пыхлівасьцю і пагардай! У Табе, ГОСПАДЗЕ, я маю надзею, ня дай мне асароміцца на вякі, у праведнасьці Тваёй выратуй Ты мяне! Якая вялікая добрасьць Твая, якую Ты захоўваеш для тых, што баяцца Цябе, і якую ўчыняеш тым, што маюць надзею ў Табе насуперак сынам чалавечым!
А калі якая ўдава мае дзяцей ці ўнукаў, яны перш няхай вучацца шанаваць свой дом і аддаваць належнае бацькам, бо гэта добра і прыемна перад Богам.
А Бог цярплівасьці і суцяшэньня няхай дасьць вам тое самае думаць між сабою паводле [ўзору] Хрыста Ісуса, каб вы аднадушна, аднымі вуснамі славілі Бога і Айца Госпада нашага Ісуса Хрыста.
А калі хто пра сваіх, і асабліва, пра хатніх ня дбае, той адрокся ад веры і горшы за бязьвернага.
прыводзячы на памяць некрывадушную веру тваю, якая раней жыла ў бабулі тваёй Ляідзе і ў маці тваёй Эўніцы, і я перакананы, што і ў табе.
Ведайце, што ГОСПАД ёсьць Бог! Ён Сам нас зрабіў, і мы — Ягоныя, народ Ягоны і авечкі чарады Ягонай. Уваходзьце ў брамы Ягоныя з падзякай, у панадворкі Ягоныя — з праслаўленьнем! Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае! Бо добры ёсьць ГОСПАД, на вякі міласэрнасьць Ягоная і з пакаленьня ў пакаленьне вернасьць Ягоная!
А ты гавары, як належыць здароваму вучэньню: не прыхоўваючы сабе, але зьяўляючы ўсю добрую вернасьць, каб у-ва ўсім аздаблялі вучэньне Збаўцы нашага Бога. Бо зьявілася ласка Божая, што дае збаўленьне для ўсіх людзей, якая навучае нас, каб, адрокшыся ад бязбожнасьці і пажадлівасьцяў сьвету, цьвяроза, праведна і пабожна жылі мы ў цяперашнім веку, чакаючы шчасьлівае надзеі і зьяўленьня славы вялікага Бога і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста, Які даў Сябе за нас, каб выбавіць нас ад усякага беззаконьня і ачысьціць Сабе народ асаблівы, які рупіцца пра добрыя справы. Гэтае кажы, упрошвай і дакарай з усякім загадам; няхай ніхто табою не пагарджае. каб старыя былі пільныя, сумленныя, цьвярозыя, здаровыя ў веры, любові, цярплівасьці; каб старыя жанчыны паводзілі сябе, як належыцца сьвятым, не паклёпнічалі, не пілі шмат віна, вучылі добраму, каб вучылі мудрасьці маладых, каб тыя любілі мужоў, любілі дзяцей, былі цьвярозыя, чыстыя, гаспадарлівыя, добрыя, падпарадкаваныя сваім мужам, каб не было блюзьненьня на слова Божае. Маладых людзей таксама ўпрошвай думаць цьвяроза, у-ва ўсім даючы сябе за прыклад добрых учынкаў, у навучаньні — чысьціню, сумленнасьць, непахібнасьць, слова здаровае, ненаганнае, каб той, хто супрацівіцца, быў асаромлены, ня маючы нічога благога сказаць пра нас.
Дзеці, слухайцеся бацькоў сваіх у Госпадзе, бо ў гэтым праведнасьць. Нарэшце, браты мае, умацоўвайцеся ў Госпадзе і ва ўладзе магутнасьці Яго. Апраніцеся ў-ва ўсю зброю Божую, каб маглі ўстаяць супраць хітрыкаў д’ябла, бо нашая барацьба ня супраць крыві і цела, але супраць начальстваў, супраць уладаў, супраць сусьветных дзяржаўцаў цемры гэтага веку, супраць духаў зласьлівасьці ў нябёсах. Дзеля гэтага вазьміце ўсю зброю Божую, каб вы маглі супрацьстаць у дзень злы і, усё зрабіўшы, застацца стаяць. Дык станьце, падперазаўшы паясьніцу вашую праўдаю, і апрануўшы панцыр праведнасьці, і абуўшы ногі ў гатовасьць дабравесьціць супакой, і па-над усё ўзяўшы шчыт веры, якім зможаце затушыць усе распаленыя стрэлы злога. І шалом збаўленьня прыйміце, і меч Духа, які ёсьць слова Божае. Усякаю малітваю і просьбаю маліцеся ў-ва ўсякі час у Духу, і ў-ва ўсім гэтым чувайце з усёй настойлівасьцю і просьбамі за ўсіх сьвятых і за мяне, каб мне дадзена было слова, адчыніўшы вусны мае, адважна паведамляць таямніцу Эвангельля, «Шануй бацьку твайго і маці», — гэта першае прыказаньне з абяцаньнем: дзеля якога я спаўняю пасольства ў ланцугах, каб у ім я гаварыў адважна, як і мушу гаварыць. А каб і вы ведалі пра мяне, што я раблю, усё вам паведаміць Тыхік, улюбёны брат і верны служыцель у Госпадзе, якога я і паслаў да вас дзеля гэтага самага, каб вы даведаліся пра нас і каб ён суцешыў сэрцы вашыя. Супакой братам і любоў з вераю ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста. Ласка з усімі, якія любяць Госпада нашага Ісуса Хрыста ў незьнішчальнасьці. Амэн. «каб было табе добра, і быў ты даўгалетнім на зямлі». І вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але выхоўвайце іх у дысцыплінаваньні і напамінаньні Госпадавым.
І ўзьняў ён вочы свае, і ўбачыў жанчынаў і дзяцей, і сказаў: «Хто яны табе?» I сказаў [Якуб]: «Дзеці, якімі Бог абдараваў слугу твайго».
А калі нядобра ў вачах вашых служыць ГОСПАДУ, выбірайце сабе сёньня, каму будзеце служыць: ці багам, якім служылі бацькі вашыя на другім баку ракі, ці багам Амарэйцаў, у зямлі якіх вы жывіцё. А я і дом мой будзем служыць ГОСПАДУ».
Дзеля гэтага схіляю калені мае перад Айцом Госпада нашага Ісуса Хрыста, ад Якога мае назоў усякае бацькоўства ў небе і на зямлі,
Але міласэрнасьць ГОСПАДА ад веку і на вякі над тымі, што баяцца Яго, і праведнасьць Ягоная — над сынамі сыноў
Заўсёды дзякую Богу майму за вас з прычыны ласкі Божае, дадзенае вам у Хрысьце Ісусе,
Жонка твая ў доме тваім будзе плодная, быццам лаза вінаградная; сыны твае — як галіны аліўкавыя, наўкола стала твайго.