Падумайце толькі, якое шчасце мець такую маці — смелую і неўтаймоўную! Яна — сапраўдны скарб, дар ад Бога. Дзякуючы ёй мы знаходзім сілы ісці наперад, змагацца за лепшае кожны дзень.
Я ўпэўнены, што Бог паслаў яе ў наша жыццё, каб клапаціцца пра нас, выхоўваць і любіць, каб навучыць нас цаніць жыццё і сям'ю. Будзем жа маліцца за яе здароўе і сілы, каб Бог заўсёды быў побач з ёй і напаўняў яе сваёй прысутнасцю.
Шануйце яе кожны дзень, памятайце пра ўсё, што яна для нас зрабіла. Цаніце яе малітвы, словы, абдымкі. Будзьце ўважлівыя да яе патрэб. Няхай ваша сэрца заўсёды будзе адкрытым для яе.
Дзякуйце Богу за ўсё — і ў радасці, і ў горы. Бо толькі так мы можам знайсці сапраўдную свабоду і шчасце. Як кажуць у нас, "з Богам усё зробім".
Няхай ГОСПАД пачуе цябе ў дзень трывогі, няхай абароніць цябе імя Бога Якубавага! Няхай Ён спашле табе дапамогу са сьвятыні і ўмацуе цябе з Сыёну! Няхай Ён узгадае ўсе дары твае і цэласпаленьнямі тваімі няхай насыціцца. (Сэлях)
Любоў доўга церпіць, робіць дабро; любоў не зайздросьціць; любоў не вывышаецца, не надзімаецца, ня робіць непрыстойнага, не шукае свайго, ня гневаецца, ня думае ліхога, ня радуецца з няправеднасьці, але цешыцца з праўды; усё вытрымлівае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё трывае.
ГОСПАД, Бог бацькоў вашых, няхай павялічыць вас у тысячу разоў і дабраславіць вас, як Ён гаварыў вам.
"Няхай дабраславіць цябе ГОСПАД і захавае цябе! Няхай спагадна гляне ГОСПАД на цябе і зьлітуецца над табою! Няхай зьверне ГОСПАД аблічча Сваё на цябе і дасьць табе супакой!"
Хто знойдзе жонку дабрадзейную? Яна даражэй за пэрліны. Пэўнае ў ёй сэрца мужа яе, і ён не застанецца без прыбытку. Яна дае яму дабро, а ня зло, у-ва ўсе дні жыцьця свайго. Шукае яна воўну і лён, і ахвотна працуе рукамі сваімі. Яна падобная да караблёў купецкіх, здалёк прыносіць хлеб свой. І ўстае яна сярод ночы, і раздае ежу ў доме сваім, і належнае служкам сваім. Падумае яна пра поле, і купляе яго, з плоду рук сваіх закладае вінаграднік. Яна падпярэзвае моцаю сьцёгны свае і ўмацоўвае рамёны свае. Яна адчувае, што добры занятак яе, і сьветач яе ня тухне і ўначы. Працягвае рукі свае да кудзелі, а далоні яе трымаюць верацяно. Што, сыне мой? Што, сыне жывата майго? Што, сыне абяцаньняў маіх? Далоні свае адкрывае прыгнечанаму, і руку сваю працягвае беднаму. Не баіцца сьцюжы для дому свайго, бо ўвесь дом яе ў кармазын апрануты. Дываны яна робіць сабе, вісон і пурпур — адзеньне яе. У брамах [гораду] вядомы муж ейны, калі сядзіць сярод старшыняў зямлі. Робіць яна палатніну, і продае яе, і дастаўляе паясы купцам Хананейскім. Сіла і велічнасьць — адзеньне яе, і радуецца яна дню, што прыходзіць. Яна адкрывае вусны свае з мудрасьцю, і міласэрнае настаўленьне на языку ў яе. Яна пільнуе шэсьце дому свайго і ня есьць хлеба гультайства. Устаюць дзеці ейныя, і называюць шчасьлівай яе, і муж ейны хваліць яе: «Шмат было жанчынаў дабрадзейных, але ты пераўзыйшла іх усіх!» Не давай жанчынам сілы тваёй, ані шляхоў тваіх нішчыцелькам валадароў. Прывабнасьць падманлівая і прыгажосьць марная, але жанчына, якая баіцца ГОСПАДА, годная пахвалы. Дайце ёй з пладоў рук ейных, і няхай справы яе ў брамах [гораду] хваляць яе.
ГОСПАД, Бог твой, сярод цябе, Волат, Які збаўляе. Ён цешыцца з цябе ў радасьці, Ён супакоіць [цябе] любоўю Сваёй, Ён будзе радавацца з цябе з ускліканьнем.
Шануй бацьку твайго і маці тваю, каб працягнуліся дні твае на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе.
Шануй бацьку твайго і маці тваю, як загадаў табе ГОСПАД, Бог твой, каб працягнуліся дні твае і добра табе было на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе.
Сьпеў узыходжаньня. Шчасьлівы кожны, хто баіцца ГОСПАДА, хто ходзіць шляхамі Ягонымі. Ты будзеш працу рук тваіх есьці, ты шчасьлівы, і добра табе!
Сыне мой, паслухай перасьцярогаў бацькі твайго і не адкідай настаўленьняў маці тваёй, бо яны — прывабны вянок на галаве тваёй і каштоўныя каралі на шыі тваёй.
Бо і я быў сынам у бацькі майго, пешчаны і адзіны ў маці маёй. І ён вучыў мяне, і казаў мне: «Няхай трымаецца сэрца тваё словаў маіх, захоўвай прыказаньні мае і жыві.
Слухай бацьку твайго, які нарадзіў цябе, і не цурайся маці тваёй, калі яна састарэе. Купляй праўду і не прадавай мудрасьці, настаўленьня і розуму. Цешыцца і весяліцца бацька праведнага, і той, хто нарадзіў мудрага, радуецца з яго. Няхай радуецца бацька твой, і тая, што нарадзіла цябе, няхай весяліцца.
Няхай будзе [аздобаю] ня вонкавае заплятаньне валасоў і залатыя ўпрыгожваньні або апрананьне ў шаты сьвету, але таемны сэрца чалавек у незьнішчальнасьці ціхага і спакойнага духа, што вельмі каштоўна перад Богам.
Альлелюя! Шчасьлівы той чалавек, які баіцца ГОСПАДА і ў прыказаньнях Ягоных мае ўпадабаньне вялікае. Угледзіць гэта бязбожнік і будзе злаваць, скрыгатаць ён будзе зубамі і змарнее, і жаданьне бязбожніка загіне. Магутным будзе на зямлі насеньне ягонае; пакаленьне правых будзе дабраслаўлёнае.
Сіла і велічнасьць — адзеньне яе, і радуецца яна дню, што прыходзіць. Яна адкрывае вусны свае з мудрасьцю, і міласэрнае настаўленьне на языку ў яе. Яна пільнуе шэсьце дому свайго і ня есьць хлеба гультайства. Устаюць дзеці ейныя, і называюць шчасьлівай яе, і муж ейны хваліць яе:
Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;
Прывабнасьць падманлівая і прыгажосьць марная, але жанчына, якая баіцца ГОСПАДА, годная пахвалы. Дайце ёй з пладоў рук ейных, і няхай справы яе ў брамах [гораду] хваляць яе.
Вось, кожны, хто будзе кпіць з цябе, скажа пра цябе прыказку: “Якая маці, такая і дачка”.
Уваходзьце ў брамы Ягоныя з падзякай, у панадворкі Ягоныя — з праслаўленьнем! Слаўце Яго, дабраслаўляйце імя Ягонае!
Бо Бог загадаў, кажучы: “Шануй бацьку твайго і маці”, і: “Хто праклінае бацьку ці маці, няхай сьмерцю памрэ”.
І Ён пайшоў з імі, і прыйшоў у Назарэт, і быў паслухмяны ім. І маці Ягоная захоўвала ўсе словы гэтыя ў сэрцы сваім.
Дзеці, слухайцеся бацькоў сваіх у Госпадзе, бо ў гэтым праведнасьць. Нарэшце, браты мае, умацоўвайцеся ў Госпадзе і ва ўладзе магутнасьці Яго. Апраніцеся ў-ва ўсю зброю Божую, каб маглі ўстаяць супраць хітрыкаў д’ябла, бо нашая барацьба ня супраць крыві і цела, але супраць начальстваў, супраць уладаў, супраць сусьветных дзяржаўцаў цемры гэтага веку, супраць духаў зласьлівасьці ў нябёсах. Дзеля гэтага вазьміце ўсю зброю Божую, каб вы маглі супрацьстаць у дзень злы і, усё зрабіўшы, застацца стаяць. Дык станьце, падперазаўшы паясьніцу вашую праўдаю, і апрануўшы панцыр праведнасьці, і абуўшы ногі ў гатовасьць дабравесьціць супакой, і па-над усё ўзяўшы шчыт веры, якім зможаце затушыць усе распаленыя стрэлы злога. І шалом збаўленьня прыйміце, і меч Духа, які ёсьць слова Божае. Усякаю малітваю і просьбаю маліцеся ў-ва ўсякі час у Духу, і ў-ва ўсім гэтым чувайце з усёй настойлівасьцю і просьбамі за ўсіх сьвятых і за мяне, каб мне дадзена было слова, адчыніўшы вусны мае, адважна паведамляць таямніцу Эвангельля, «Шануй бацьку твайго і маці», — гэта першае прыказаньне з абяцаньнем: дзеля якога я спаўняю пасольства ў ланцугах, каб у ім я гаварыў адважна, як і мушу гаварыць. А каб і вы ведалі пра мяне, што я раблю, усё вам паведаміць Тыхік, улюбёны брат і верны служыцель у Госпадзе, якога я і паслаў да вас дзеля гэтага самага, каб вы даведаліся пра нас і каб ён суцешыў сэрцы вашыя. Супакой братам і любоў з вераю ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста. Ласка з усімі, якія любяць Госпада нашага Ісуса Хрыста ў незьнішчальнасьці. Амэн. «каб было табе добра, і быў ты даўгалетнім на зямлі».
прыводзячы на памяць некрывадушную веру тваю, якая раней жыла ў бабулі тваёй Ляідзе і ў маці тваёй Эўніцы, і я перакананы, што і ў табе.
А ты заставайся ў тым, чаго навучыўся і што табе даверана, ведаючы, праз каго ты навучаны; і што ты з дзяцінства ведаеш Сьвятое Пісаньне, якое можа зрабіць цябе мудрым на збаўленьне праз веру, што ў Хрысьце Ісусе.
але таемны сэрца чалавек у незьнішчальнасьці ціхага і спакойнага духа, што вельмі каштоўна перад Богам.
Бо Ты стварыў ныркі мае, выткаў мяне ва ўлоньні маці маёй. Слаўлю Цябе, бо я захапляльна і дзівосна збудаваны; цудоўныя справы Твае, і душа мая ведае [гэта] добра.
Ісус жа, убачыўшы маці і вучня, які стаяў побач і якога Ён любіў, кажа маці Сваёй: «Жанчына! Вось сын твой!»
Сыне мой, захавай прыказаньні бацькі твайго і не пакідай закон маці тваёй, навяжы іх назаўсёды на сэрцы тваім і абвяжы імі шыю тваю.
дабраслаўляючы, дабраслаўлю цябе і, памнажаючы, памножу насеньне тваё, як зоркі нябесныя і як пясок на беразе мора; і ўспадкаеміць насеньне тваё брамы ворагаў сваіх.
Вось, спадчына ад ГОСПАДА — дзеці, узнагарода Ягоная — плод чэрава. Быццам стрэлы ў руцэ магутнай, гэтак сыны маладыя. Шчасьлівы той чалавек, які напоўніў імі сагайдак свой. Ня будуць яны асаромленыя, калі з ворагамі ў браме будуць гаварыць.