Малітва праведніка мае вялікую сілу. Калі молішся, ты ведаеш, што твой Бог мае моц умяшацца ў любую сітуацыю. Малітва — гэта размова з Богам, гэта магчымасць адкрыць сваё сэрца перад Ім, не хаваючы нічога. Менавіта тады, калі ты адкрываешся перад любячым Айцом, адбываюцца цуды. Ён чуе твой голас і адказвае на твае патрэбы.
Без малітвы няма сувязі са Святым Духам, і ты становішся лёгкай здабычай для ворага. Таму тваё жыццё павінна залежаць ад сілы малітвы. Калі ты схіляешся да ног Ісуса, ты прызнаеш Яго моц і ўладу, і тады пачынаеш бачыць, як усё вакол мяняецца.
Малітва — адна з самых магутных зброяў, якія ў нас ёсць. Нашыя малітвы маюць вялікую сілу! Бог выкарыстоўвае іх, каб дзейнічаць і тварыць цуды. Памятай, ты служыш усемагутнаму Богу. Прасі з верай, прасі часта і чакай Яго ўмяшання.
Сіла малітвы не ў табе, а ў Ісусе. Ён адказвае на малітву і робіць магчымым тое, што здаецца немагчымым для чалавека. Але памятай: малітва — гэта просьба, а не патрабаванне ці загад Богу. Ісус выконвае малітву, калі яна праслаўляе Айца.
«І чаго ні папросіце ў Імя Маё, Я зраблю, каб праславіўся Айцец у Сыне. Калі што папросіце ў Імя Маё, Я зраблю» (Ян 14:13-14).
Не турбуйцеся ні пра што, але ў-ва ўсякай малітве і просьбе з падзякай няхай адкрываюцца жаданьні вашыя перад Богам, і супакой Божы, які вышэй за ўсякі розум, няхай захавае сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысьце Ісусе.
Заўсёды радуйцеся. Несупынна маліцеся. За ўсё дзякуйце, бо такая для вас воля Божая ў Хрысьце Ісусе.
Вызнавайце адзін аднаму грахі і маліцеся адзін за аднаго, каб быць аздароўленымі. Шмат можа настойлівая просьба праведніка!
Дык будзем набліжацца з адвагаю да пасаду ласкі, каб атрымаць літасьць і знайсьці ласку дапамогі ў адпаведны час.
Калі застанецеся ў-ва Мне, і словы Мае ў вас застануцца, то што хочаце, прасіце, і станецца вам.
І што папросіце ў імя Маё, тое зраблю, каб быў праслаўлены Айцец у Сыне. Калі што папросіце ў імя Маё, Я зраблю.
Гэтаксама і Дух дапамагае ў слабасьцях нашых, бо мы ня ведаем, пра што маліцца, як трэба, але Сам Дух заступаецца за нас стагнаньнямі невымоўнымі.
І маліўся Элісэй, і сказаў: «ГОСПАДЗЕ, адкрый вочы ягоныя, і ён убачыць». І адкрыў ГОСПАД вочы юнаку, і ён убачыў, і вось, гара поўная коней і калясьніцаў вогненных вакол Элісэя.
І сказаў ГОСПАД яму: «Я пачуў малітву тваю і маленьне тваё, якія ты прыносіў да Мяне, і Я асьвяціў Дом гэты, які ты пабудаваў, каб было там імя Маё на вякі. І будуць там вочы Мае і сэрца Маё ў-ва ўсе дні.
І вось адвага, якую мы маем дзеля Яго, што калі нешта просім паводле волі Яго, Ён слухае нас. І калі мы ведаем, што Ён слухае нас, чаго б мы ні прасілі, ведаем, што маем прошанае, якое прасілі ў Яго.
І вярнуў ГОСПАД страту Ёву, калі ён памаліўся за сяброў сваіх. І даў ГОСПАД Ёву ўдвая болей таго, што ён меў раней.
І, як памаліліся, захісталася месца, дзе яны былі сабраўшыся, і ўсе былі напоўненыя Духам Сьвятым, і гаварылі слова Божае з адвагаю.
Дзеля гэтага кажу вам: Усё, пра што ў малітве будзеце прасіць, верце, што атрымаеце, і будзе вам.
А молячыся, не гаварыце лішняга, як пагане, бо яны думаюць, што ў шматслоўі сваім будуць пачутыя.
А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых, дабраслаўляйце тых, якія праклінаюць вас, рабіце дабро тым, якія ненавідзяць вас, і маліцеся за тых, якія крыўдзяць вас і перасьледуюць вас,
Прасіце, і будзе вам дадзена; шукайце, і знойдзеце; стукайцеся, і адчыняць вам. Бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і хто шукае, знаходзіць, і хто стукаецца, таму адчыняць.
Ты ж, калі молішся, увайдзі ў пакой твой і, зачыніўшы дзьверы твае, памаліся Айцу твайму, Які ўтоены, і Айцец твой, Які бачыць утоенае, дасьць табе яўна.
Сталася ж, што бацька Публія ляжаў, хворы на гарачку і крываўку. Павал, увайшоўшы да яго і памаліўшыся, усклаў на яго рукі і аздаравіў яго.
І калі мы ведаем, што Ён слухае нас, чаго б мы ні прасілі, ведаем, што маем прошанае, якое прасілі ў Яго.
Але няхай просіць з вераю, ані не сумняваючыся, бо той, хто сумняецца, падобны да хваляваньня марскога, якое вецер уздымае і ганяе.
Ня вы Мяне выбралі, але Я вас выбраў і паставіў вас, каб вы ішлі і прыносілі плод, і каб плод ваш заставаўся; каб тое, што папросіце ў Айца ў імя Маё, Ён даў вам.
Бяздоньне гукае бяздоньню пры шуме Тваіх вадаспадаў; усе воды Твае і ўсе хвалі Твае прайшлі праз мяне.
А Пётар, выслаўшы ўсіх вонкі, укленчыўшы, маліўся і, зьвярнуўшыся да цела, сказаў: «Табіта, устань!» Яна ж адчыніла вочы свае і, убачыўшы Пятра, села.
Не турбуйцеся ні пра што, але ў-ва ўсякай малітве і просьбе з падзякай няхай адкрываюцца жаданьні вашыя перад Богам,
І вось адвага, якую мы маем дзеля Яго, што калі нешта просім паводле волі Яго, Ён слухае нас.
Псальм Давіда. ГОСПАДЗЕ, пачуй малітву маю, прыхілі вуха на маленьне маё, паводле праўды Тваёй адкажы мне, паводле праведнасьці Тваёй.
Бо я ведаю, што гэта станецца мне на збаўленьне праз вашыя просьбы і дапамогу Духа Ісуса Хрыста,
Дык вось, калі вы, будучы злымі, умееце добрыя дары даваць дзецям вашым, тым больш Айцец Нябесны дасьць Духа Сьвятога тым, што просяць у Яго».
У той час, адказваючы, Ісус сказаў: «Вызнаю Цябе, Ойча, Госпадзе неба і зямлі, што Ты схаваў гэтае ад мудрых і разумных, і адкрыў немаўлятам.
Дакараньнем за беззаконьне Ты караеш чалавека і нявечыш, як ад молі, прагненьні ягоныя. Толькі марнасьцю ёсьць кожны чалавек! (Сэлях)
Аблічча ГОСПАДА — супраць тых, якія робяць ліхое, каб вынішчыць з зямлі памяць пра іх.
Бо вочы Госпада — на праведных, і вушы Ягоныя — да просьбаў іхніх, але аблічча Госпада — супраць тых, якія робяць ліхое.
і калі ўпакорыцца народ Мой, які завецца імем Маім, і будзе маліцца і шукаць аблічча Маё, і адвернуцца ад шляхоў сваіх ліхіх, Я пачую з неба і прабачу грахі іхнія, і аздараўлю зямлю іхнюю.
Усякаю малітваю і просьбаю маліцеся ў-ва ўсякі час у Духу, і ў-ва ўсім гэтым чувайце з усёй настойлівасьцю і просьбамі за ўсіх сьвятых
Калі ж у каго з вас не хапае мудрасьці, няхай просіць у Бога, Які дае ўсім шчыра і не дакараючы, і будзе яму дадзена.
Гэтаксама і Дух дапамагае ў слабасьцях нашых, бо мы ня ведаем, пра што маліцца, як трэба, але Сам Дух заступаецца за нас стагнаньнямі невымоўнымі. А Той, Які дасьледуе сэрцы, ведае, што за думка ў Духа, Які паводле [волі] Бога заступаецца за сьвятых.
Усе яны трывалі аднадушна ў малітвах і просьбах разам з жанчынамі, і Марыяй, маці Ісуса, і братамі Ягонымі.
і чаго ні папросім, атрымаем ад Яго, бо захоўваем прыказаньні Ягоныя і тое, што падабаецца [Яму], робім перад Ім.
Божа наш! Ці Ты ня будзеш судзіць іх? Бо няма ў нас сілы супраць мноства гэтага, якое прыйшло на нас, і мы ня ведаем, што рабіць, але да Цябе вочы нашыя!»
Люблю ГОСПАДА, бо Ён пачуў голас мой і маленьне маё, Я веру, дык гавару: «Я моцна прыгнечаны». Я сказаў у зьбянтэжанасьці маёй: «Усе людзі хлусяць!» Што я вярну ГОСПАДУ за ўсе дабрадзействы Ягоныя для мяне? Келіх збаўленьня ўзьніму і імя ГОСПАДА буду клікаць. Абяцаньні мае ГОСПАДУ споўню перад усім народам Ягоным. Каштоўная ў вачах ГОСПАДА сьмерць багабойных Ягоных. О ГОСПАДЗЕ! Я ж — слуга Твой, я — слуга Твой, сын служкі Тваёй! Ты разьбіў кайданы мае. Табе ахвярую ахвяру падзякі і імя ГОСПАДА буду клікаць. Абяцаньні мае ГОСПАДУ споўню перад усім народам Ягоным, у панадворках Дому ГОСПАДА, пасярод цябе, Ерусаліме! Альлелюя! бо Ён прыхіліў да мяне вуха Сваё ў дзень, калі я клікаў [Яго].
А бяз веры спадабацца [Богу] немагчыма, бо той, хто прыходзіць да Бога, мусіць верыць, што Ён ёсьць і тым, хто шукае Яго, нагароду дае.
Ізноў кажу вам, што калі двое з вас на зямлі згодзяцца адносна любой справы, дык што ні папросяць, станецца ім ад Айца Майго, Які ў небе. І, паклікаўшы дзіцятка, Ісус паставіў яго пасярод іх Бо дзе двое або трое сабраныя дзеля імя Майго, там Я сярод іх».
А Таму, Хто сілаю, якая дзейнічае ў нас, можа зрабіць нашмат больш за ўсё, пра што мы просім або разумеем,
Малю ж вас, браты, Госпадам нашым Ісусам Хрыстом і любоўю Духа, стаць разам са мною ў малітвах за мяне да Бога,
Я апярэджваю сьвітаньне і галашу, на слова Тваё, на слова Тваё спадзяюся. Вочы мае апярэджваюць варту [начную], каб мне разважаць пра слова Тваё.
Дзякую Богу, Якому служу ад бацькоў з чыстым сумленьнем, што няспынна ўзгадваю пра цябе ў просьбах маіх уночы і ўдзень,