Дзеля злачынства [іхняга будзь] выратаваньнем для мяне, у гневе [Тваім] адкінь народы, Божа!
У муках клікаў я ГОСПАДА, і Ён адказаў мне, Госпад [вывеў мяне] на вольны прастор.ГОСПАД са мною, я не баюся. Што зробіць мне чалавек?
Страху няма ў любові, але дасканалая любоў прэч выганяе страх, бо ў страху ёсьць мучэньне; а хто баіцца, той у любові недасканалы.
Вось, Я загаю ім рану, і вылячу, і аздараўлю іх, і выяўлю ім шчодрасьць супакою і праўды.
Я, Я — Той, Які пацяшае вас! Хто ты, што баішся чалавека, які памірае, і сына чалавечага, які як трава [высыхае]?
Бо гэта кажа Высокі і Узьнесены, Які жыве вечна, і Сьвятое імя Ягонае: «Я жыву на вышынях і ў сьвятасьці, і [Я жыву] з тым, хто зламаны і спакораны духам, каб ажывіць дух пакорных і ажывіць сэрца прыгнечаных.
Гэтаксама і Дух дапамагае ў слабасьцях нашых, бо мы ня ведаем, пра што маліцца, як трэба, але Сам Дух заступаецца за нас стагнаньнямі невымоўнымі.
З гэтага радуйцеся, крыху цяпер, калі трэба, ад розных спакусаў пасмуткаваўшы,каб выпрабаваньне веры вашае, якая шмат каштоўнейшая за золата, што гіне, хоць і агнём выпрабоўваецца, было знойдзена на хвалу, і пашану, і славу ў адкрыцьці Ісуса Хрыста,
Бо я ўпэўнены, што ані сьмерць, ані жыцьцё, ані анёлы, ані начальствы, ані сілы, ані цяперашняе, ані будучае,ані вышыня, ані глыбіня, ані другое якое стварэньне ня зможа адлучыць нас ад любові Божае, што ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.
Дзеля гэтага пацяшайце сябе ўзаемна і збудоўвайце адзін аднаго, як вы і робіце.
ГОСПАДЗЕ, зьлітуйся над намі, мы на Цябе спадзяемся. Будзь рамяном нашым шторанку і збаўленьнем нашым у час уціску.
Бо мы ведаем, што калі зямны наш дом, хаціна, зруйнуецца, мы маем пабудову ад Бога, дом, які не рукамі зроблены, вечны ў небе.
ГОСПАД — моц мая і шчыт мой; на Яго спадзявалася сэрца маё, і Ён дапамог мне; і ўзрадавалася сэрца маё, і сьпевам маім буду славіць Яго.
Я бачыў шляхі ягоныя, і Я аздараўлю яго, і павяду яго, і дам пацяшэньне яму і тым, якія сумуюць дзеля яго.І Я ствару плод вуснаў. Супакой, супакой далёкім і блізкім, кажа ГОСПАД. І Я аздараўлю яго».
Бо як памнажаюцца ў нас пакуты Хрыстовыя, гэтак праз Хрыста памнажаецца і пацяшэньне нашае.
І крычалі яны да ГОСПАДА ў тузе сваёй, і Ён выратаваў іх з бяды іхняй.Няхай гэтак скажуць выкупленыя ГОСПАДАМ, якіх Ён выкупіў з рукі прыгнятальнікаЁн паслаў слова Сваё, і аздаравіў іх, і выбавіў іх ад магілы.
Павярніся да мяне і зьлітуйся нада мною, бо я — самотны і прыгнечаны.Трывогі сэрца майго пашырыліся, выцягні мяне з бедаў маіх!
Дзеля гэтага мы не журымся, але, калі наш вонкавы чалавек зьнішчаецца, дык унутраны дзень пры дні абнаўляецца.
а надзея ня ганьбіць, бо любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Сьвятога, Які нам дадзены.
Пасьпяшайся, адкажы мне, ГОСПАДЗЕ! Чэзьне дух мой! Не хавай жа аблічча Твайго ад мяне, каб ня стаўся я падобным да таго, хто зыходзіць у магілу.Дай мне раніцаю чуць пра міласэрнасьць Тваю, бо я на Цябе спадзяюся. Дай мне ведаць шлях, якім мне ісьці, бо да Цябе я ўзьнімаю душу маю.
а тыя, якія спадзяюцца на ГОСПАДА, аднаўляюць сілы, узьнімаюць крылы, як у арла, будуць бегчы, і ня стомяцца, і будуць хадзіць, і не саслабеюць.
маючы пэўнасьць у тым, што Той, Які пачаў у вас добрую справу, будзе зьдзяйсьняць [яе] аж да дня Ісуса Хрыста,
І вернуцца выбаўленыя ГОСПАДАМ, і ўзыйдуць на Сыён са сьпяваньнем, і радасьць вечная будзе на галовах іхніх. Вясёласьць і радасьць будуць з імі, смутак і стагнаньне ўцякуць [ад іх].
разьвесяліць тых, якія плачуць на Сыёне, і даць ім дыядэму замест попелу, і алей радасьці замест смутку, адзеньне хвалы замест духу панурага, і назавуць іх дубамі праведнасьці, насаджэньнем ГОСПАДА для праслаўленьня Яго.
Усякае ж пакараньне ў цяперашні час здаецца ня радасьцю, але смуткам; а пасьля дае навучаным праз яго мірны плод праведнасьці.
А Бог усякае ласкі, Які паклікаў нас, што крыху цярпелі, у вечную славу Сваю ў Хрысьце Ісусе, няхай Сам удасканаліць вас, няхай умацуе, няхай узмоцніць, няхай угрунтуе.
Бо пацешыць ГОСПАД Сыён, пацешыць усе руіны ягоныя, і зробіць Ён пустыню ягоную як Эдэм, і стэп ягоны — як сад ГОСПАДА. І будуць знойдзены ў ім вясёласьць і радасьць, дзякаваньне і голас сьпяваньня.
каб не казаў вораг мой: «Я перамог яго», каб прыгнятальнікі мае ня радаваліся, калі я пахіснуся.
Ісус сказаў ёй: «Я ёсьць уваскрасеньне і жыцьцё. Хто верыць у Мяне, хоць і памрэ, жыць будзе.
але я быў пры Табе заўсёды! Ты трымаеш мяне за правую руку маю,Ты вядзеш мяне паводле рады Тваёй, і потым возьмеш мяне ў славу [Тваю].
І абатрэ Бог усякую сьлязу з вачэй іхніх; і сьмерці ўжо ня будзе, і ня будзе ўжо ані плачу, ані крыку, ані болю, бо ранейшае прамінула».
Бо Я ведаю намеры, якія Я маю адносна вас, кажа ГОСПАД, намеры супакою, а ня гора, каб даць вам будучыню і надзею.
Дух Госпада ГОСПАДА нада мною, бо ГОСПАД памазаў мяне дабравесьціць убогім, паслаў мяне перавязаць раны зламаных сэрцам, абвяшчаць палонным вызваленьне, а вязьням — свабоду,
і Ён будзе судзіць сусьвет паводле праведнасьці і змагацца з народамі паводле справядлівасьці.
А Бог надзеі няхай напоўніць вас усякай радасьцю і супакоем у веры, каб памножыць у вас надзею моцаю Духа Сьвятога.
Спадзявайся на ГОСПАДА ўсім сэрцам тваім і не абапірайся на розум твой.Думай пра Яго на ўсіх шляхах тваіх, і Ён выпрастуе сьцежкі твае.
Гэта міласэрнасьць ГОСПАДА, што мы не загінулі, бо не спынілася літасьць Ягоная.Яна аднаўляецца кожную раніцу; вялікая вернасьць Твая.
Дык будзем набліжацца з адвагаю да пасаду ласкі, каб атрымаць літасьць і знайсьці ласку дапамогі ў адпаведны час.
Таго, чые думкі скіраваныя [на Цябе], Ты захоўваеш у поўным супакоі, бо ён на Цябе спадзяецца.
Бо я лічу, што пакуты цяперашняга часу [нічога] ня вартыя [ў параўнаньні] з той славаю, што мае адкрыцца ў нас.
Не турбуйцеся ні пра што, але ў-ва ўсякай малітве і просьбе з падзякай няхай адкрываюцца жаданьні вашыя перад Богам,і супакой Божы, які вышэй за ўсякі розум, няхай захавае сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысьце Ісусе.
Ня бойся, бо Я з табою, не азірайся [па баках], бо Я — Бог твой! Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцай праведнасьці Маёй.
Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам; ня так, як сьвет дае, Я даю вам. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не палохаецца.
гладкія, як тое масла, вусны ягоныя, а ў сэрцы — варожасьць; словы ягоныя лагаднейшыя за алей, але яны — мячы аголеныя.
Калі будзеш праходзіць праз воды, Я з табой, і калі [пойдзеш] праз рэкі, яны не затопяць цябе. Калі пойдзеш праз агонь, не згарыш, і полымя не праглыне цябе.
Дабраслаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Айцец міласэрнасьці і Бог усякага пацяшэньня,Які пацяшае нас у кожным прыгнёце нашым, каб мы маглі пацяшаць тых, якія ў-ва ўсялякім прыгнёце, пацяшэньнем, якім Бог пацяшае нас!
Нават калі буду ісьці далінаю ценю сьмерці, ня буду баяцца ліха, бо Ты — са мною, кій Твой і падпора Твая, яны пацяшаюць мяне.
І [Госпад] сказаў мне: «Хопіць табе ласкі Маёй, бо моц Мая спаўняецца ў слабасьці». Дык ахвотна больш буду хваліцца слабасьцямі маімі, каб жыла ў-ва мне моц Хрыстовая.
А мы ведаем, што тым, якія любяць Бога, пакліканым паводле [Яго] вызначэньня, усё дапамагае на дабро.
Вось, Я загадваю табе: “Будзь цьвёрды і мужны, не палохайся і ня бойся, бо з табою ГОСПАД, Бог твой, усюды, куды ні пойдзеш”».
ГОСПАД, Бог твой, сярод цябе, Волат, Які збаўляе. Ён цешыцца з цябе ў радасьці, Ён супакоіць [цябе] любоўю Сваёй, Ён будзе радавацца з цябе з ускліканьнем.
Бо горы зрушацца і ўзгоркі захістаюцца, але міласэрнасьць Мая не адыйдзе ад цябе, і запавет супакою Майго не пахісьнецца, кажа ГОСПАД, Які літуецца над табою.
Мы ў-ва ўсім уцісканыя, але ня сьціснутыя; мы зьбянтэжаныя, але не губляем надзеі;мы перасьледаваныя, але не пакінутыя; мы паваленыя, але ня гінем.
Сьпеў узыходжаньня. Узьнімаю я вочы мае да гораў, адкуль прыйдзе да мяне дапамога.Дапамога мая ад ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.
Гэта сказаў Я вам, каб мелі супакой у-ва Мне. У гэтым сьвеце гора мець будзеце, але будзьце пэўныя, Я перамог сьвет».
І ня толькі [гэтым], але хвалімся і ў прыгнётах, ведаючы, што прыгнёт робіць цярплівасьць,а цярплівасьць — выпрабаванасьць, а выпрабаванасьць — надзею,
Вас наведала спакуса ня іншая, як чалавечая. Але верны Бог, Які не пакіне вас быць спакушанымі больш, чым вы можаце [вытрымаць], але са спакусай зробіць і выхад, каб вы маглі яе перанесьці.
Як рана ў костках маіх, зьневажалі мяне ворагі мае, гаворачы мне ўвесь дзень: «Дзе Бог твой?»
Ня будзьце срэбралюбныя, задавальняючыся тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адпушчу цябе і не пакіну цябе»,
Вось Бог — збаўленьне маё! Спадзяюся на Яго і ня буду баяцца, бо ГОСПАД, ГОСПАД — моц мая і песьня мая, Ён стаўся збаўленьнем маім».
А ГОСПАД, Які ідзе перад абліччам тваім, Ён Сам будзе з табою, не пакіне цябе і не адступіцца ад цябе. Ня бойся і не трывожся».
Давіда. ГОСПАД — сьвятло маё і збаўленьне маё. Каго мне баяцца? ГОСПАД — апора жыцьця майго. Каго мне палохацца?