Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы
- Аб'явы -


36 Вершы з Бібліі пра дар моў

36 Вершы з Бібліі пра дар моў


1 КАРЫНФЯНАЎ 12:10

іншаму — рабіць цуды, іншаму — прароцтва, іншаму — распазнаваньне духаў, іншаму — разнастайныя мовы, а іншаму — тлумачэньне моваў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 12:28

І адных Бог паставіў у царкве, па-першае, апосталамі, па-другое, прарокамі, па-трэцяе, настаўнікамі; пасьля — [тых, хто мае] сілы, пасьля — дары аздараўленьня, дапамаганьня, гаспадараваньня, разнастайныя мовы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 12:30

Ці ўсе маюць дары аздараўленьня? Ці ўсе гавораць мовамі? Ці ўсе тлумачаць?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 13:1

Калі я гавару мовамі чалавечымі і анёльскімі, а любові ня маю, я — медзь, якая зьвініць, ці цымбалы, якія гудуць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:2

Бо хто гаворыць [незнаёмай] моваю, той гаворыць ня людзям, але Богу; бо ніхто ня чуе, [як] ён тайны духам гаворыць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:18-19

Дзякую Богу майму, больш за ўсіх вас гаворачы мовамі, але ў царкве хачу лепш сказаць пяць словаў розумам маім, каб і другіх навучыць, чым дзясяткі тысячаў словаў на [незнаёмай] мове.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:4

Хто гаворыць [незнаёмай] моваю, збудоўвае сябе; а хто прарочыць, царкву збудоўвае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:5

Хачу, каб вы ўсе гаварылі мовамі, але больш, каб вы прарочылі, бо той, хто прарочыць, большы за таго, хто гаворыць мовамі, хіба што ён будзе і тлумачыць, каб царква атрымала збудаваньне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:6

Цяпер, як я прыйду да вас, браты, гаворачы мовамі, якая вам карысьць, калі ня буду гаварыць да вас ці з адкрыцьцём, ці з веданьнем, ці з прароцтвам, ці з навучаньнем?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:9

Гэтак і вы, калі языком не вымавіце выразнае слова, як зразумеюць, што вы гаворыце? Бо вы будзеце гаварыць на вецер.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:26-27

Гэтаксама і Дух дапамагае ў слабасьцях нашых, бо мы ня ведаем, пра што маліцца, як трэба, але Сам Дух заступаецца за нас стагнаньнямі невымоўнымі. А Той, Які дасьледуе сэрцы, ведае, што за думка ў Духа, Які паводле [волі] Бога заступаецца за сьвятых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:13

Дзеля гэтага той, хто гаворыць [незнаёмай] моваю, няхай моліцца, каб тлумачыць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:14

Бо, калі я малюся [незнаёмай] моваю, дух мой моліцца, а розум мой бяз плоду.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:15

Дык што? Буду маліцца духам, буду маліцца і розумам; буду сьпяваць духам, буду сьпяваць і розумам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 10:46

бо чулі іх, як гаварылі мовамі і ўзьвялічвалі Бога. Тады адказаў Пётар:

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:18

Дзякую Богу майму, больш за ўсіх вас гаворачы мовамі,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:19

але ў царкве хачу лепш сказаць пяць словаў розумам маім, каб і другіх навучыць, чым дзясяткі тысячаў словаў на [незнаёмай] мове.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:26

Гэтаксама і Дух дапамагае ў слабасьцях нашых, бо мы ня ведаем, пра што маліцца, як трэба, але Сам Дух заступаецца за нас стагнаньнямі невымоўнымі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:22

Так што мовы ёсьць на знак не для тых, якія вераць, але для бязьверных; а прароцтва не для бязьверных, але для тых, якія вераць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:23

Дык калі ўся царква зыйдзецца разам, і ўсе будуць гаварыць мовамі, а ўвойдуць да вас [людзі] простыя ці бязьверныя, ці ня скажуць яны, што вы вар’яцееце?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:26

Дык што, браты? Калі вы зыходзіцеся, кожны з вас мае псальм, мае навучаньне, мае [незнаёмую] мову, мае адкрыцьцё, мае тлумачэньне; усё няхай будзе на збудаваньне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:27-28

Калі хто гаворыць [незнаёмай] моваю, [гаварыце] па двое ці, найбольш, па трое, і па чарзе, і адзін няхай тлумачыць. А калі няма тлумача, няхай маўчыць у царкве, а гаворыць сабе і Богу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 11:15

Калі ж я пачаў гаварыць, зыйшоў на іх Дух Сьвяты, як і на нас на пачатку.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:39

Так што, браты, рупцеся, каб прарочыць, і не забараняйце гаварыць мовамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 2:4

І напоўніліся ўсе Духам Сьвятым, і пачалі гаварыць іншымі мовамі, як Дух даваў ім прамаўляць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 2:6

А як стаўся голас гэты, зыйшлося мноства і ўстрывожылася, бо кожны чуў, што яны гавораць ягонай мовай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 1:19

Бо я ведаю, што гэта станецца мне на збаўленьне праз вашыя просьбы і дапамогу Духа Ісуса Хрыста,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 2:11

Крыцяне і Арабы, — чуем іх, што гавораць нашымі мовамі пра веліч Божую?»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 4:31

І, як памаліліся, захісталася месца, дзе яны былі сабраўшыся, і ўсе былі напоўненыя Духам Сьвятым, і гаварылі слова Божае з адвагаю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 10:45-46

І дзівіліся верныя з абрэзаных, якія прыйшлі з Пятром, што і на паганаў выліты дар Сьвятога Духа, бо чулі іх, як гаварылі мовамі і ўзьвялічвалі Бога. Тады адказаў Пётар:

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:22-23

Плод жа Духа — любоў, радасьць, супакой, доўгацярплівасьць, ласкавасьць, добрасьць, вера, ціхасьць, стрыманасьць. Супраць гэтакіх няма Закону.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 19:6

І, як усклаў Павал рукі на іх, зыйшоў на іх Дух Сьвяты, і гаварылі мовамі, і прарочылі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 28:11

Бо незразумелымі вуснамі і языком чужым будзе прамаўляць да народу гэтага

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАРКА 16:17

А тым, што павераць, будуць такія знакі: у імя Маё выганяць будуць дэманаў, новымі мовамі гаварыць будуць,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДЗЕІ 2:3-4

І паказаліся ім падзеленыя языкі, быццам агнявыя, і паселі на кожным з іх. А як быў ён прарок і ведаў, што прысягай прысягнуў яму Бог з плоду паясьніцы ягонай паводле цела паставіць Хрыста і пасадзіць на пасадзе ягоным, прадбачачы, ён гаварыў пра ўваскрасеньне Хрыста, што не пакінутая душа Ягоная ў пекле, і цела Ягонае ня бачыла парахненьне. Гэтага Ісуса ўваскрасіў Бог, і ўсе мы — сьведкі гэтага. Дык узьнесены правіцаю Бога і ўзяўшы ад Айца абяцаньне Сьвятога Духа, Ён выліў тое, што вы цяпер бачыце і чуеце. Бо Давід не ўзыйшоў у неба, а ён кажа: “Сказаў Гос­пад Госпаду майму: "Сядзь праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх як падножжа ног Тваіх"”. Дык няхай упэўнена ведае ўвесь дом Ізраіля, што Бог зрабіў і Госпадам, і Хрыстом Яго, Гэтага Ісуса, Якога вы ўкрыжавалі». Пачуўшы гэта, яны былі ўражаныя ў сэрцы і сказалі да Пятра і рэшты апосталаў: «Што нам рабіць, мужы браты?» Пётар жа прамовіў да іх: «Навярніцеся, і няхай кожны з вас будзе ахрышчаны ў імя Ісуса Хрыста дзеля адпушчэньня грахоў, і возьмеце дар Сьвятога Духа. Бо абяцаньне для вас, і для дзяцей вашых, і для ўсіх, якія далёка, каго пакліча Госпад, Бог наш». І напоўніліся ўсе Духам Сьвятым, і пачалі гаварыць іншымі мовамі, як Дух даваў ім прамаўляць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы