Разам з Хрыстом я ўкрыжаваны, і ўжо не я жыву, а жыве ўва мне Хрыстос. І тое, што я зараз жыву ў целе, жыву верай у Сына Божага, які палюбіў мяне і аддаў Сябе самога за мяне.
Жыццё ў еднасці з Хрыстом – гэта жыццё, заснаванае на выкананні Яго волі. Гэта калі ты вырашаеш забіць у сабе ўсё, што прыносіць табе задавальненне ад граху, і вырашаеш дагадзіць Яму больш за ўсё на свеце. Менавіта тады ты сапраўды разумееш, што маеш з Ім сувязь, бо ведаеш Яго настолькі добра, што не хочаш рабіць нічога, што магло б Яго пакрыўдзіць ці засмуціць. Раптам унутры пачынаюць адбывацца змены, і ты разумееш, што не можаш жыць без Яго прысутнасці. І тады тваім найвялікшым жаданнем становіцца жыць цалкам у Духу, а не задавальняючы патрэбы сваёй душы і сэрца.
Жыццё ў еднасці з Хрыстом – гэта жыццё, якое цалкам адлюстроўвае Яго характар, любоў і запал. Таму не аддаляйся ад Яго, шукай Яго аблічча кожны дзень і не забывай пра тую вялікую любоў, якую Ён даў табе праз Сваю ахвяру на крыжы. (Галатаў 2:20)
Верны Бог, праз Якога вы пакліканыя ў супольнасьць Сына Ягонага Ісуса Хрыста, Госпада нашага.
Ён жа, адказваючы, сказаў ім: «Маці Мая і браты Мае — гэта тыя, якія слухаюць слова Божае і выконваюць яго».
Ён жа, адказваючы, сказаў таму, які гаварыў з Ім: «Хто маці Мая, і хто браты Мае?»І, выцягнуўшы руку Сваю на вучняў Сваіх, сказаў: «Вось маці Мая і браты Мае.Бо хто выконвае волю Айца Майго, Які ў небе, той Мне брат, і сястра, і маці».
Што мы бачылі і чулі, абвяшчаем вам, каб і вы мелі супольнасьць з намі; а нашая супольнасьць — з Айцом і Сынам Яго Ісусам Хрыстом.
Ісус жа сказаў ім: «Я ёсьць хлеб жыцьця. Хто прыходзіць да Мяне, ня будзе галодны, і хто верыць у Мяне, ня будзе смагнуць ніколі.
каб Ён даў вам, паводле багацьця славы Сваёй, сілай умацавацца праз Духа Ягонага ва ўнутраным чалавеку,каб Хрыстос пасяліўся праз веру ў сэрцах вашых,
Заставайцеся ў-ва Мне, і Я ў вас. Як галіна ня можа даваць плоду сама сабою, калі ня будзе на лазе, так і вы, калі не застанецеся ў-ва Мне.Я — вінаградная лаза, вы — галіны; хто застаецца ў-ва Мне, і Я ў ім, той прыносіць мноства пладоў, бо без Мяне вы ня можаце рабіць нічога.
Калі застанецеся ў-ва Мне, і словы Мае ў вас застануцца, то што хочаце, прасіце, і станецца вам.
каб пазнаць Яго, і сілу ўваскрасеньня Яго, і супольнасьць пакутаў Яго, прыпадабняючыся сьмерці Яго,
І Я паведаміў ім імя Тваё і паведамлю, каб любоў, якою Ты палюбіў Мяне, у іх была, і Я ў іх».
Таму цяпер няма ніякага асуджэньня тым, што ў Хрысьце Ісусе не паводле цела, але паводле духа ходзяць.
Так што хто ў Хрысьце, той новае стварэньне; старое мінула, вось, сталася ўсё новае.
якім захацеў Бог паведаміць, якое багацьце славы тайны гэтай сярод паганаў, якая ёсьць Хрыстос у вас, надзея славы,
Ежа для жывата, і жывот для ежы; але Бог зьнішчыць і тое, і другое. Цела ж не для распусты, але для Госпада, і Госпад — для цела.А Бог і Госпада ўваскрасіў, і нас уваскрасіць сілаю Сваёю.Хіба вы ня ведаеце, што целы вашыя ёсьць члены Хрыстовыя? Дык ці ж, узяўшы члены Хрыста, зраблю іх членамі распусьніцы? Няхай ня станецца!
А калі дзеці, дык і спадкаемцы, спадкаемцы Божыя, суспадчыньнікі Хрыста, калі толькі церпім з Ім, каб з Ім і ўславіцца.
Адказаў Ісус і сказаў яму: «Хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё; і Айцец Мой палюбіць яго; і Мы прыйдзем да яго і зробім жытло ў яго.
бо вы памерлі, і жыцьцё вашае схаванае з Хрыстом у Богу.Калі зьявіцца Хрыстос, жыцьцё нашае, тады і вы зьявіцеся разам з Ім у славе.
Келіх дабраслаўленьня, які дабраслаўляем, ці ня ёсьць супольнасьць Крыві Хрыстовае? Хлеб, які ламаем, ці ня ёсьць супольнасьць Цела Хрыстовага?
Бо як цела адно, але мае шмат членаў, і ўсе члены аднаго цела, хоць іх і шмат, ёсьць адно цела, гэтак і Хрыстос.
Бо калі мы сталіся злучанымі з Ім падабенствам сьмерці Яго, дык будзем [злучаны] і [падабенствам] уваскрасеньня,
бо Бог не прызначыў нас на гнеў, але на атрыманьне збаўленьня праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,Які памёр за нас, каб мы, ці чуваем, ці сьпім, з Ім разам жылі.
Прыйдзіце да Мяне ўсе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я дам вам супачынак.Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я — ціхі і пакорнага сэрца, і знойдзеце супачынак душам вашым.
Тады сказаў Ісус Юдэям, якія паверылі ў Яго: «Калі застанецеся ў слове Маім, дык сапраўды вы — вучні Мае.
праз якія падараваныя нам найвялікшыя і каштоўныя абяцаньні, каб праз іх сталіся вы супольнікамі Боскае прыроды, пазьбегнуўшы сапсутасьці ў пажаданьні, якое ў сьвеце,
Бо я ўпэўнены, што ані сьмерць, ані жыцьцё, ані анёлы, ані начальствы, ані сілы, ані цяперашняе, ані будучае,ані вышыня, ані глыбіня, ані другое якое стварэньне ня зможа адлучыць нас ад любові Божае, што ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.
Ведаем жа, што Сын Божы прыйшоў і даў нам разуменьне, каб пазналі Праўдзівага і былі ў Праўдзівым — у Сыне Ягоным Ісусе Хрысьце. Ён ёсьць праўдзівы Бог і жыцьцё вечнае.
Дабраслаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які дабраславіў нас у Хрысьце ўсякім духоўным дабраслаўленьнем у нябёсах,
Кожны, хто адступаецца і не застаецца ў вучэньні Хрыстовым, ня мае Бога; а хто застаецца ў вучэньні Хрыстовым, той мае і Айца, і Сына.
Я ўкрыжаваны з Хрыстом, і ўжо ня я жыву, але жыве ў-ва мне Хрыстос. А што цяпер жыву ў целе, жыву праз веру ў Сына Божага, Які палюбіў мяне і выдаў Сябе за мяне.
Вось, стаю пры дзьвярах і грукаюся; калі хто пачуе голас Мой і адчыніць дзьверы, Я ўвайду да яго і буду вячэраць з ім, і ён — са Мною.
Я — Пастыр добры і ведаю, хто Мае, і Мае ведаюць Мяне.Як Айцец ведае Мяне, і Я ведаю Айца, і душу Маю аддаю за авечак.
І хто захоўвае прыказаньні Ягоныя, той застаецца ў Ім, і Ён у тым. І што Ён застаецца ў нас, даведваемся паводле Духа, Якога Ён нам даў.
але каб, кажучы праўду ў любові, узрасталі ў-ва ўсім у Таго, Які ёсьць Галава, — Хрыстос,з Якога ўсё Цела, складзенае і злучанае ўсякімі вязямі дапамогі, праз дзейнасьць у сваю меру кожнага члена, расьце дзеля будаваньня самога сябе ў любові.
гэтак мы, многія, зьяўляемся адным целам у Хрысьце, а паасобку адзін для аднаго — члены.
Мей за прыклад здаровыя словы, якія ты чуў ад мяне, у веры і любові, што ў Хрысьце Ісусе.Захоўвай тое добрае, што перададзена [табе], праз Духа Сьвятога, Які жыве ў нас.
і зразумець любоў Хрыстовую, якая вышэй за разуменьне, каб вам напоўніцца ўсёю поўняй Божаю.
Дык калі ёсьць якое пацяшэньне ў Хрысьце, калі ёсьць якая патоля любові, калі ёсьць якая супольнасьць Духа, калі ёсьць якая сардэчнасьць і міласэрнасьць,дапоўніце маю радасьць, каб вы тое самае думалі, тую самую любоў мелі, былі аднадушныя і аднадумныя,
бо Сам Госпад з абвяшчэньнем, з голасам арханёла і трубой Божай зыйдзе з неба, і мёртвыя ў Хрысьце ўваскрэснуць першымі;пасьля мы, жывыя, што засталіся, разам з імі падхоплены будзем на аблоках на спатканьне з Госпадам у паветра, і гэтак заўсёды з Госпадам будзем.
Кажа яму Ісус: «Я ёсьць шлях, і праўда, і жыцьцё. Ніхто не прыходзіць да Айца, калі не праз Мяне.
Ці якая лучнасьць у бажніцы Божай з ідаламі? Бо вы — бажніца Бога Жывога, як сказаў Бог: «Буду жыць у іх і буду хадзіць з імі; і буду іхнім Богам, і яны будуць Маім народам».
Гэты Дух сьведчыць духу нашаму, што мы — дзеці Божыя.А калі дзеці, дык і спадкаемцы, спадкаемцы Божыя, суспадчыньнікі Хрыста, калі толькі церпім з Ім, каб з Ім і ўславіцца.
Дык як вы прынялі Хрыста Ісуса, Госпада, так хадзіце ў Ім,укарэненыя і збудаваныя ў Ім, і сьцьверджаныя ў веры, як вы былі навучаныя, багацеючы ў ёй з падзякаю.
Я ў іх, і Ты ў-ва Мне; каб былі злучаны ў адно, і каб пазнаў сьвет, што Ты паслаў Мяне і палюбіў іх, як палюбіў Мяне.
Дык што вы чулі ад пачатку, тое няхай застаецца ў вас. Калі застанецца ў вас тое, што вы чулі ад пачатку, вы застанецеся і ў Сыне, і ў Айцу.
і, падзякаваўшы, паламаў і сказаў: «Вазьміце, ешце, гэта ёсьць Цела Маё, якое за вас ломіцца. Рабіце гэта на ўспамін пра Мяне».Таксама і келіх пасьля вячэры, кажучы: «Гэты келіх ёсьць Новы Запавет у Крыві Маёй. Гэта рабіце, калі будзеце піць, на ўспамін пра Мяне».Бо кожны раз, калі вы ясьцё хлеб гэты і п’іцё келіх гэты, сьмерць Госпада абвяшчаеце, аж пакуль Ён прыйдзе.
Ты дасі мне ведаць шлях жыцьця; перад абліччам Тваім поўня радасьці, праваруч Цябе — раскоша заўсёды.
навучаючы іх захоўваць усё, што Я загадаў вам. І вось, Я з вамі ў-ва ўсе дні да сканчэньня веку». Амэн.
Які выбавіў нас ад улады цемры і перамясьціў у Валадарства Сына любові Сваёй,у Якім мы маем адкупленьне праз кроў Ягоную і адпушчэньне грахоў.
І Я ўпрашу Айца, і Ён дасьць вам другога Абаронцу, каб заставаўся з вамі на вякі,Духа праўды, Якога сьвет ня можа прыняць, бо ня бачыць Яго і не пазнаў Яго, а вы пазналі Яго, бо Ён з вамі застаецца і ў вас будзе.
Дык, браты, маючы адвагу ўваходзіць у сьвятыню праз кроў Ісуса Хрыста,шляхам новым і жывым, які Ён усталяваў для нас праз заслону, гэта ёсьць цела Сваё,і маючы вялікага Сьвятара над домам Божым,будзем падыходзіць са шчырым сэрцам, у поўні веры, пакрапіўшы сэрцы, [каб ачысьціць] ад сумленьня злога, і абмыўшы цела чыстай вадою.
і самі, як жывыя камяні, будуйцеся ў дом духоўны, сьвятарства сьвятое, каб узносіць духоўныя ахвяры, адпаведныя Богу, праз Ісуса Хрыста.
Хто вызнае, што Ісус ёсьць Сын Божы, у тым застаецца Бог, і ён — у Богу.І мы пазналі і паверылі ў любоў, якую мае да нас Бог. Бог ёсьць любоў, і хто застаецца ў любові, застаецца ў Богу, і Бог — у ім.
Дык калі вы ўваскрэсьлі з Хрыстом, шукайце ўзгорнага, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога.Пра ўзгорнае думайце, а не пра зямное,бо вы памерлі, і жыцьцё вашае схаванае з Хрыстом у Богу.
А гэта ёсьць жыцьцё вечнае, каб пазналі Цябе, адзінага праўдзівага Бога, і Таго, Каго Ты паслаў, — Ісуса Хрыста.
Ня будзьце срэбралюбныя, задавальняючыся тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адпушчу цябе і не пакіну цябе»,
каб усе былі адно, як Ты, Айцец, у-ва Мне, і Я ў Табе, каб і яны былі ў Нас адно, каб паверыў сьвет, што Ты паслаў Мяне.
і нас, мёртвых праз праступкі, ажывіў разам з Хрыстом, — ласкай [Божай] вы збаўленыя, —і ўваскрасіў, і пасадзіў у нябёсах у Хрысьце Ісусе,
Якога, ня бачыўшы, любіце і дзеля Якога, хоць не аглядаючы, але верачы [ў Яго], радуецеся радасьцю невымоўнаю і найслаўнейшаю,
Дык мы спаўняем пасольства замест Хрыста, як бы Сам Бог просіць праз нас; за Хрыста просім: «Пагадзіцеся з Богам».Бо Таго, Які грэху ня ведаў, Ён зрабіў за нас грэхам, каб мы ў Ім сталіся праведнасьцю Божай.
Гэтак і вы лічыце сябе памёршымі дзеля грэху, а жывымі дзеля Бога ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.
і няхай гаспадарыць у сэрцах вашых супакой Божы, да якога вы і пакліканыя ў адным целе, і будзьце ўдзячныя.
Вы ж ня ў целе, але ў духу, калі толькі Дух Божы жыве ў вас. А калі хто Духа Хрыстовага ня мае, той не Ягоны.
Калі захаваеце прыказаньні Мае, застанецеся ў любові Маёй, як і Я захаваў прыказаньні Айца Майго і застаюся ў Яго любові.
Авечкі Мае слухаюць голас Мой, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною.І Я даю ім жыцьцё вечнае, і не загінуць на вякі, і ніхто ня выхапіць іх з рукі Маёй.
Бо калі, будучы ворагамі, мы пагадзіліся з Богам праз сьмерць Сына Яго, шмат больш, пагадзіўшыся, будзем збаўленыя праз жыцьцё Ягонае.
Бо хто зразумеў розум Госпада, што будзе [нешта] даводзіць Яму? А мы маем розум Хрыстовы.
маючы пэўнасьць у тым, што Той, Які пачаў у вас добрую справу, будзе зьдзяйсьняць [яе] аж да дня Ісуса Хрыста,
Ойча, тыя, якіх Ты даў Мне, хачу, каб і яны былі са Мною там, дзе Я, каб бачылі славу Маю, якую Ты даў Мне, бо Ты палюбіў Мяне раней заснаваньня сьвету.
Мы заўсёды носім у целе мёртвасьць Госпада Ісуса, каб і жыцьцё Ісуса выявілася ў целе нашым.Бо мы, жывыя, заўсёды выдаваныя на сьмерць дзеля Ісуса, каб і жыцьцё Ісуса выявілася ў сьмяротным целе нашым.
і вы напоўненыя ў Ім, Які ёсьць галава ўсякага начальства і ўлады.Бо ў Ім жыве ўся поўня Боства цялесна,
Дык будзьце пераймальнікамі Бога, як дзеці ўлюбёныя,і хадзіце ў любові, як і Хрыстос палюбіў нас і выдаў Сябе за нас, як дар і ахвяру Богу, на водар салодкі.
Дух ажыўляе, а цела не прыносіць аніякай карысьці. Словы, якія Я вам кажу, ёсьць дух і жыцьцё.
І цяпер, дзеткі, заставайцеся ў Ім, каб, калі Ён зьявіцца, мець нам адвагу і не асароміцца перад Ім у прыход Ягоны.
Тады ізноў сказаў Ісус да іх, кажучы: «Я — сьвятло сьвету. Хто ідзе за Мною, той ня будзе хадзіць у цемры, але будзе мець сьвятло жыцьця».
Бо тым, каго наперад ведаў, Ён і прадвызначыў быць падобнымі да вобразу Сына Ягонага, каб Ён быў Першародны між многімі братамі.
А Той, Які зацьвердзіў нас з вамі ў Хрысьце і памазаў нас, ёсьць Бог,Які і запячатаў нас, і даў заруку Духа ў сэрцы нашыя.
Дык будзем набліжацца з адвагаю да пасаду ласкі, каб атрымаць літасьць і знайсьці ласку дапамогі ў адпаведны час.
Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасьць Божую, аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, сьвятую, прыемную Богу, на разумнае служэньне вашае,
Аднаго я прашу ў ГОСПАДА і гэтага толькі шукаю, каб жыць мне ў Доме ГОСПАДА ўсе дні жыцьця майго, каб бачыць хараство ГОСПАДА і разважаць у сьвятыні Ягонай.
Улюбёныя! Мы цяпер дзеці Божыя, і яшчэ ня выявілася, што мы будзем, а ведаем, што, калі выявіцца, будзем падобныя да Яго, бо ўгледзім Яго, як Ён ёсьць.
Злодзей прыходзіць, каб толькі ўкрасьці, забіць і загубіць. Я прыйшоў, каб вы мелі жыцьцё і мелі ўдосталь.