Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы

- Аб'явы -



150 Вершы з Бібліі: Знайдзіце спакой у Богу

150 Вершы з Бібліі: Знайдзіце спакой у Богу


МАЦЬВЕЯ 11:28-30

Прыйдзіце да Мяне ўсе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я дам вам супачынак.Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я — ціхі і пакорнага сэрца, і знойдзеце супачынак душам вашым.сказаць Яму: «Ці Ты — Той, Які прыходзіць, ці чакаць нам іншага?»Бо ярмо Маё добрае, і цяжар Мой лёгкі».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 23:1-3

Псальм Давіда. ГОСПАД ёсьць Пастыр мой, ні ў чым ня буду мець нястачы!На пашах зялёных Ён пасьвіць мяне, да водаў спакойных накіроўвае мяне.Ён аднаўляе душу маю, на сьцежкі праведнасьці вядзе мяне дзеля імя Свайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 46:10

Ён войны спыняе аж да краю зямлі, крышыць лукі і дзіды расьсякае, калясьніцы паліць у агні.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 26:3

Таго, чые думкі скіраваныя [на Цябе], Ты захоўваеш у поўным супакоі, бо ён на Цябе спадзяецца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:6-7

Не турбуйцеся ні пра што, але ў-ва ўсякай малітве і просьбе з падзякай няхай адкрываюцца жаданьні вашыя перад Богам,і супакой Божы, які вышэй за ўсякі розум, няхай захавае сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысьце Ісусе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 91:1-2

Той, які жыве пад заслонай Найвышэйшага і пад ценем Усемагутнага,не спаткае цябе злое, і пакараньне не наблізіцца да намёту твайго.Бо Ён анёлам Сваім загадае пра цябе, каб захоўвалі цябе на ўсіх шляхах тваіх.На руках панясуць цябе, каб не спатыкнуўся аб камень нагою тваёю.Па ільвах і гадзюках хадзіць будзеш, львянятаў і цмокаў патопчаш.«За тое, што ён Мяне ўзьлюбіў, збаўлю яго; узвышу яго, бо імя Маё ведае.Будзе клікаць Мяне, і Я адкажу яму; у бядзе Я буду з ім, выратую яго і ўшаную яго.Доўгімі днямі насычу яго і дам убачыць збаўленьне Маё».кажа да ГОСПАДА: «Ты — прыстанішча маё і цьвярдыня мая, Бог мой, на Якога я спадзяюся».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:7

Усе турботы свае ўскладайце на Яго, бо Ён клапоціцца пра вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 62:1-2

Кіраўніку хору: на лад Едутуна. Псальм Давіда.Сыны чалавечыя — толькі марнасьць, сыны людзкія — хлусьня; калі пакладзеш іх на шалі, яны разам лягчэй за марнасьць!Не спадзявайцеся на крыўду, не марнейце ў зрабаваным, калі вам памножыцца багацьце, сэрца свайго да яго не прыкладайце!Раз сказаў Бог, а я двойчы пачуў гэта, што сіла — у Бога.І ў Цябе міласэрнасьць, Госпадзе, бо Ты даеш чалавеку паводле ўчынкаў ягоных.Толькі ў Богу супакойваецца душа мая, ад Яго збаўленьне маё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 40:29-31

Ён дае змучанаму сілу, а зьнямогламу павялічвае моц.Голас таго, хто кліча: «У пустыні рыхтуйце шлях ГОСПАДУ, прастуйце ў стэпе сьцежкі Богу нашаму.Юнакі слабнуць і стамляюцца, і хлопцы спатыкаюцца і падаюць,а тыя, якія спадзяюцца на ГОСПАДА, аднаўляюць сілы, узьнімаюць крылы, як у арла, будуць бегчы, і ня стомяцца, і будуць хадзіць, і не саслабеюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:7

Ціхі будзь перад ГОСПАДАМ і чакай на Яго, ня гневайся на таго, хто мае посьпех на шляху сваім, на чалавека, які робіць зламыснае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:5-6

Спадзявайся на ГОСПАДА ўсім сэрцам тваім і не абапірайся на розум твой.Думай пра Яго на ўсіх шляхах тваіх, і Ён выпрастуе сьцежкі твае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 30:15

Бо гэта кажа Госпад ГОСПАД, Сьвяты Ізраіля: «Калі вы навернецеся і будзеце ў супакоі, будзеце збаўленыя, бо ў сьцішанасьці і спадзяваньні будзе сіла вашая». Але вы не захацелі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 55:22

гладкія, як тое масла, вусны ягоныя, а ў сэрцы — варожасьць; словы ягоныя лагаднейшыя за алей, але яны — мячы аголеныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 4:8

Ты даў у сэрцы маім большую радасьць, чым маюць яны, сабраўшы збожжа і віна багата. (Сэлях)

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 14:27

Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам; ня так, як сьвет дае, Я даю вам. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не палохаецца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 32:17-18

І будзе працаю праведнасьці мір, а плодам праведнасьці — спакой і бясьпека на вякі.І будзе жыць народ Мой у сядзібе супакою і ў сялібах бясьпечных, і ў месцах супачыну зацішных,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 127:2

Надарэмна для вас рана ўставаць, позна сядзець і есьці хлеб у смутку, бо Свайму ўлюбёнаму Ён дае ў сьне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 33:14

І сказаў [Госпад]: «Аблічча Маё пойдзе [перад табою], і Я супакою цябе».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 94:13

каб быў ён у супакоі ў дні ліхія, пакуль выкапаны будзе дол для бязбожніка.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 116:7

Вярніся, душа мая, да супачынку твайго, бо ГОСПАД робіць добрае табе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 6:16

Гэта кажа ГОСПАД: “Спыніцеся на шляхах, і паглядзіце, і спытайцеся пра сьцежкі старадаўнія, дзе шлях добры, і ідзіце па ім, і знойдзеце супакой душам вашым”. Але яны сказалі: “Ня пойдзем!”

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 34:8

Анёл ГОСПАДА ставіць табар вакол тых, якія баяцца Яго, і ратуе іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 57:2

Ён адыходзіць у супакоі; супачываюць на ложках сваіх тыя, якія ходзяць [шляхам] простым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:114

Ты — заслона мая і шчыт мой, на слова Тваё спадзяюся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 41:10

Ня бойся, бо Я з табою, не азірайся [па баках], бо Я — Бог твой! Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцай праведнасьці Маёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:31-34

Дык не клапаціцеся, кажучы: “Што нам есьці?”, ці: “Што нам піць?”, ці: “У што апрануцца?”Бо ўсяго гэтага шукаюць пагане. Бо Айцец ваш Нябесны ведае, што вам усё гэтае патрэбна.Шукайце ж перш Валадарства Божага і праведнасьці Яго, і тое ўсё дадасца вам.Дык не клапаціцеся пра заўтрашні дзень, бо заўтрашні дзень сам будзе клапаціцца пра сябе. Досыць [кожнаму] дню свайго ліха.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 16:8-9

Маю я ГОСПАДА перад сабою заўсёды, бо Ён праваруч мяне, дык не пахіснуся.Дзеля гэтага ўзьвесялілася сэрца маё і радуецца слава мая, нават цела маё супачыне бясьпечна,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 103:13-14

як літуецца бацька над сынамі, так ГОСПАД літуецца над тымі, што баяцца Яго.Бо ведае Ён настаўленьне нашае, памятае, што мы — [толькі] пыл.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 91:4-5

Пер’ем Сваім закрые цябе, і пад крыламі Ягонымі будзеш мець надзею; праўда Ягоная — шчыт і заслона.Не спалохаешся страху ўначы, ані стралы, якая ўдзень ляціць,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 51:12-13

Я, Я — Той, Які пацяшае вас! Хто ты, што баішся чалавека, які памірае, і сына чалавечага, які як трава [высыхае]?І ты забываешся пра ГОСПАДА, Які зрабіў цябе, Які расьцягнуў неба і заснаваў зямлю, і ты ўсьцяж, кожны дзень баішся гневу прыгнятальніка, які гатовы [цябе] загубіць. Але дзе той гнеў прыгнятальніка?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 27:1

Давіда. ГОСПАД — сьвятло маё і збаўленьне маё. Каго мне баяцца? ГОСПАД — апора жыцьця майго. Каго мне палохацца?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 31:8

А ГОСПАД, Які ідзе перад абліччам тваім, Ён Сам будзе з табою, не пакіне цябе і не адступіцца ад цябе. Ня бойся і не трывожся».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 125:1

Сьпеў узыходжаньня. Тыя, што спадзяюцца на ГОСПАДА, [яны] як гара Сыён, якая не пахісьнецца і будзе на вякі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 16:33

Гэта сказаў Я вам, каб мелі супакой у-ва Мне. У гэтым сьвеце гора мець будзеце, але будзьце пэўныя, Я перамог сьвет».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:5

Аддай ГОСПАДУ шлях твой і спадзявайся на Яго, і Ён [усё] зробіць,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 5:24

Верны Той, Які вас паклікаў; Ён і зробіць [гэта].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 1:6

маючы пэўнасьць у тым, што Той, Які пачаў у вас добрую справу, будзе зьдзяйсьняць [яе] аж да дня Ісуса Хрыста,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 46:1-2

Кіраўніку хору. Сыноў Караха. На аламот. Сьпеў.Ён войны спыняе аж да краю зямлі, крышыць лукі і дзіды расьсякае, калясьніцы паліць у агні.«Спыніцеся, пазнайце, што Я — Бог! Я буду ўзьвялічаны між народамі, буду ўзьвялічаны на зямлі!»ГОСПАД Магуцьцяў з намі, умацаваны замак наш — Бог Якуба! (Сэлях)Бог для нас — прыстанішча і моц, у бядзе ўспамога, якая заўсёды прыходзіць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 145:18

ГОСПАД блізкі да ўсіх, што клічуць Яго, да ўсіх, што клічуць Яго ў праўдзе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 12:2

Вось Бог — збаўленьне маё! Спадзяюся на Яго і ня буду баяцца, бо ГОСПАД, ГОСПАД — моц мая і песьня мая, Ён стаўся збаўленьнем маім».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 13:5-6

Ня будзьце срэбралюбныя, задавальняючыся тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адпушчу цябе і не пакіну цябе»,так што, маючы пэўнасьць, мы кажам: «Госпад мне ўспамога, і не спалохаюся, што зробіць мне чалавек?».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 94:19

Калі мноства цяжкіх думак у нутры маім, пацяшэньні Твае падбадзёрваюць душу маю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 118:5-6

У муках клікаў я ГОСПАДА, і Ён адказаў мне, Госпад [вывеў мяне] на вольны прастор.ГОСПАД са мною, я не баюся. Што зробіць мне чалавек?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 10:27-29

Авечкі Мае слухаюць голас Мой, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною.І Я даю ім жыцьцё вечнае, і не загінуць на вякі, і ніхто ня выхапіць іх з рукі Маёй.Айцец Мой, Які даў Мне іх, большы за ўсіх, і ніхто ня можа выхапіць іх з рукі Айца Майго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 54:10

Бо горы зрушацца і ўзгоркі захістаюцца, але міласэр­насьць Мая не адыйдзе ад цябе, і запавет супакою Майго не пахісьнецца, кажа ГОСПАД, Які літуецца над табою.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 56:3-4

Прагнуць праглынуць мяне ворагі мае ўвесь дзень, бо шмат іх ваюе супраць мяне, Найвышэйшы!У дзень, калі я баюся, я спадзяюся на Цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 58:11

І будзе ГОСПАД весьці цябе заўсёды, і насыціць душу тваю ў зямлі сухой, і ўмацуе косткі твае. І будзеш ты як сад паліваны, і як крыніца вады, у якой не сканчваецца вада ейная.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 34:17-18

Аблічча ГОСПАДА — суп­раць тых, якія робяць ліхое, каб вынішчыць з зямлі памяць пра іх.[Праведныя] крычаць, і ГОСПАД чуе іх, і ад усіх бедаў іхніх ратуе іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:28

А мы ведаем, што тым, якія любяць Бога, пакліканым паводле [Яго] вызначэньня, усё дапамагае на дабро.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 29:11

ГОСПАД дасьць сілу народу Свайму, ГОСПАД дабраславіць народ Свой супакоем.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 2:14

Бо Ён — супакой наш, Які ўчыніў з абодвух адно і зруйнаваў загарадку, што стаяла пасярэдзіне,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 14:33

бо Бог ня ёсьць [Бог] бязладзьдзя, але супакою, як у-ва ўсіх цэрквах у сьвятых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 112:7

Ня будзе баяцца, чуючы вестку благую; моцнае сэрца ягонае, ён спадзяецца на ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 33:2

ГОСПАДЗЕ, зьлітуйся над намі, мы на Цябе спадзяемся. Будзь рамяном нашым шторанку і збаўленьнем нашым у час уціску.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 43:1-2

І цяпер гэтак кажа ГОСПАД, Які стварыў цябе, Якуб, і зьляпіў цябе, Ізраіль: «Ня бойся, бо Я адкупіў цябе і паклікаў імя тваё, ты — Мой.Вы — сьведкі Мае, кажа ГОСПАД, і слуга Мой, якога Я выбраў, каб вы даведаліся і верылі Мне, і зразумелі, што гэта Я. Да Мяне не было Бога і пасьля Мяне ня будзе.Я, Я — ГОСПАД, і акрамя Мяне няма Збаўцы.Я абвясьціў і збавіў, і даў пачуць; і няма ў вас іншага [Бога], і вы — сьведкі Мае, кажа ГОСПАД, што Я — Бог.Ад дзён [вечнасьці] Я — Той Самы, і няма нікога, хто з рукі Маёй можа выратаваць! Я зьдзейсьніў, і хто можа зьмяніць гэта?Гэта кажа ГОСПАД, Адкупіцель ваш, Сьвяты Ізраіля: «Дзеля вас Я паслаў у Бабілон і сабраў усіх уцекачоў, а Халдэйцы на караблях крык [узьнімуць].Я — ГОСПАД, Сьвяты ваш, Творца Ізраіля, Валадар ваш».Гэта кажа ГОСПАД, Які адкрыў шлях праз мора і сьцежку праз воды бурлівыя,Які вывеў калясьніцу і коньніка, дружыну і дужага, і яны разам паляглі і не падняліся, згарэлі, як кнот, які тухне.Але вы ня ўзгадвайце пра мінулае і пра старадаўняе не разважайце.Вось, Я раблю новае, цяпер яно вырастае. Ці ж вы гэтага ня ведаеце? Вось, Я раблю шлях у пустыні, а рэкі — у стэпе.Калі будзеш праходзіць праз воды, Я з табой, і калі [пой­дзеш] праз рэкі, яны не затопяць цябе. Калі пойдзеш праз агонь, не згарыш, і полымя не праглыне цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:4

Шчасьлівыя тыя, што плачуць, бо яны будуць суцешаныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 3:5-6

Голасам маім я клікаў да ГОСПАДА, і Ён адказаў мне з гары Сваёй сьвятой. (Сэлях)Я лёг і заснуў, і абудзіўся, бо ГОСПАД падтрымлівае мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 27:13-14

Але я веру, што ўбачу добрасьць ГОСПАДА ў зямлі жывых.Спадзявайся на ГОСПАДА! Будзь цьвёрды і сэрца тваё ўмацуй, і спадзявайся на ГОСПАДА!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 91:10-11

не спаткае цябе злое, і пакараньне не наблізіцца да намёту твайго.Бо Ён анёлам Сваім загадае пра цябе, каб захоўвалі цябе на ўсіх шляхах тваіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:23

Будзем трымацца няўхільна вызнаньня надзеі, бо верны Той, Які абяцаў,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 66:13

Як маці суцяшае [дзіця], так Я суцешу вас, і ў Ерусаліме вы будзеце суцешаныя».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 4:18

Страху няма ў любові, але дасканалая любоў прэч выганяе страх, бо ў страху ёсьць мучэньне; а хто баіцца, той у любові недасканалы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:13

А Бог надзеі няхай напоўніць вас усякай радасьцю і супакоем у веры, каб памножыць у вас надзею моцаю Духа Сьвятога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 19:23

Страх перад ГОСПАДАМ [вядзе] да жыцьця, і такі [чалавек] будзе жыць, і насыціцца, і зло не наведае яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:3-4

Спадзявайся на ГОСПАДА і рабі добрае, жыві на зямлі, і захоўвай вернасьць.Вусны праведніка выказваюць мудрасьць, і язык ягоны гаворыць суд.Закон Бога ягонага ў сэрцы ягоным; ня будуць хістацца крокі ягоныя.Бязбожнік сочыць за праведнікам і шукае, каб прывесьці да сьмерці яго.ГОСПАД не пакіне яго ў руцэ ягонай, не асудзіць яго, калі ён будзе суджаны.Спадзявайся на ГОСПАДА, і захоўвай шлях Ягоны, і Ён узвысіць цябе, каб ты ўзяў у спадчыну зямлю; і калі будуць зьнішчаныя бязбожнікі, ты ўбачыш.Я бачыў бязбожніка, моцнага і разгалінаванага, быццам галінастае тутэйшае дрэва,але прамінуў ён, няма яго, і я шукаў яго, і не знайшоў.Зважай на беззаганнага і глядзі на правага, бо канец [гэтага] чалавека ёсьць супакой.А адступнікі будуць зьнішчаны чыста; і канец бязбожных — зьнішчэньне.Выратаваньне праведнікаў — ад ГОСПАДА, Ён — апора іхняя ў час трывогі.Насалоджвайся ў ГОСПАДЗЕ, і Ён табе дасьць прагненьні сэрца твайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 49:15-16

Ці ж забудзецца жанчына пра немаўля сваё, каб не пашкадавала сына ўлоньня свайго? Але [нават] калі яна забудзецца, Я не забудуся пра цябе!Вось, Я запісаў цябе на далонях Маіх, муры твае перада Мною заўсёды.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:38-39

Бо я ўпэўнены, што ані сьмерць, ані жыцьцё, ані анёлы, ані начальствы, ані сілы, ані цяперашняе, ані будучае,ані вышыня, ані глыбіня, ані другое якое стварэньне ня зможа адлучыць нас ад любові Божае, што ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 1:33

А хто слухае мяне, будзе жыць бясьпечна, будзе спакойны, не баючыся зла».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:11-13

Ня дзеля таго, што я ў нястачы, кажу, бо я навучыўся быць задаволеным тым, што ў мяне ёсьць.Ведаю, як у паніжэньні быць, і ведаю, як у дастатку; навучыўся ўсяго і ў-ва ўсім: і насычацца, і галадаваць, мець і дастатак, і нястачу.Усё магу ў Хрысьце, Які ўмацоўвае мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:76

Няхай, прашу, міласэрнасьць Твая пацяшае мяне паводле слова Твайго да слугі Твайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 1:3-4

Дабраслаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Айцец міласэрнасьці і Бог усякага пацяшэньня,Які пацяшае нас у кожным прыгнёце нашым, каб мы маглі пацяшаць тых, якія ў-ва ўсялякім прыгнёце, пацяшэньнем, якім Бог пацяшае нас!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 8:36

Дык вось, калі Сын вызваліць вас, праўдзіва станецеся вольнымі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 145:9

Добры ГОСПАД да ўсіх, і літасьць Ягоная — па-над усе справы Ягоныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 63:9

У кожным уціску іхнім цесна [было] і Яму, і анёл аблічча Ягонага выбаўляў іх. У любові Сваёй і ў ласкавасьці Сваёй Ён Сам адкупіў іх, і ўзяў іх, і насіў іх усе дні старадаўнія.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:25

Таму кажу вам: не клапаціцеся пра душу вашую, што вам есьці і што піць, ані пра цела вашае, у што апрануцца. Ці ж душа ня большая за ежу, і цела — за адзеньне?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 12:1-2

Дык і мы, маючы навокал нас гэткае воблака сьведкаў, адкінуўшы ўсякі цяжар і грэх, які нас аблытвае, з цярплівасьцю будзем бегчы ў змаганьні, што ляжыць перад намі,Бо тыя каралі, як самі думалі, на некалькі дзён; а Ён — на карысьць [нашую], каб нам удзельнічаць у сьвятасьці Яго.Усякае ж пакараньне ў цяперашні час здаецца ня радасьцю, але смуткам; а пасьля дае навучаным праз яго мірны плод праведнасьці.Дзеля гэтага выпрастуйце рукі, што апусьціліся, і калені, што самлелі,і сьцежкі простыя рабіце нагамі вашымі, каб кульгавае нікуды ня збочыла, а лепш было аздароўленае.Імкніцеся да супакою з усімі і да сьвятасьці, без якое ніхто ня ўбачыць Госпада,гледзячы, каб хто ня страціў ласкі Божае; каб які корань горычы, вырасшы ўверх, не зрабіў шкоды, і каб праз яго не занячысьціліся многія;каб не было якога распусьніка ці паганага, як Эзаў, які за адну ежу аддаў першаро­дзтва сваё.Бо ведаеце, што і пасьля ён, хочучы ўспадкаеміць дабраслаўленьне, быў адкінуты, бо не знайшоў месца навяртаньня, хоць і шукаў яго са сьлязьмі.Бо не падыйшлі вы да гары, да якой [можна] дакрануцца і якая палае агнём, ані да віхуры, і цемры, і буры,ані да гуку трубы і голасу словаў, пра якія тыя, што чулі, прасілі, каб да іх не было больш слова,углядаючыся на Пачынальніка і Завяршальніка веры, Ісуса, Які замест радасьці, што была перад Ім, вытрываў крыж, пагардзіўшы сорамам, і сеў праваруч пасаду Божага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 32:7

Ты — заслона мая! Ты мяне ад бяды захаваеш, радасьцю выратаваньня аточыш мяне. (Сэлях)

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 17:7-8

Дабраслаўлёны чалавек, які спадзяецца на ГОСПАДА, і ГОСПАД — надзея ягоная!І ён як дрэва, якое пасаджана над вадою і да струмянёў пускае карані свае, і ня будзе бачыць яно, калі прыйдзе спякота, і лісьце ягонае будзе зялёным, і ў год засухі ня будзе журыцца, і не перастане даваць плады.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 12:2

і не прыпадабняйцеся веку гэтаму, але перамяняйцеся праз абнаўленьне розуму вашага, каб вам выпрабаваць, што ёсьць воля Божая, што добрае, і прыемнае [Богу], і дасканалае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 5:11-12

Абвінаваць іх, Божа! Няхай загінуць яны ад намераў сваіх! За мноства правінаў іхніх адкінь Ты іх, бо яны збунтаваліся супраць Цябе.І няхай радуюцца ўсе, якія ў Табе маюць надзею; няхай весяляцца навекі, бо Ты іх бароніш; і няхай узрадуюцца ў Табе тыя, якія любяць імя Тваё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 121:3-4

Ён ня дасьць пахіснуцца назе тваёй, не задрэмле Той, Які захоўвае цябе.Сапраўды, не задрэмле і ня будзе спаць Той, Які захоўвае Ізраіля.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 62:8

У Богу збаўленьне маё і слава мая; скала моцы маёй, прыстанішча маё ў Богу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫХАД 14:14

ГОСПАД будзе ваяваць за вас, а вы маўчыце».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 45:22

Павярніцеся да Мяне і будзеце збаўленыя, усе канцы зямлі, бо Я — Бог, і няма іншага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 73:26

Зьнікаюць цела маё і сэрца маё, але Бог — скала сэрца майго і частка мая на вякі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 3:3-4

каб ніхто не пахіснуўся ў прыгнётах гэтых: бо вы самі ведаеце, што мы на гэта пастаўлены.Бо мы і тады, калі ў вас былі, папярэджвалі вас, што маем зазнаць прыгнёт, як і сталася, і вы ведаеце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 125:2

Горы вакол Ерусаліму, а ГОС­ПАД — вакол народу Свайго ад сёньня і на вякі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 5:1

Дык, апраўдаўшыся вераю, мы маем мір з Богам праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 4:4-5

Радуйцеся заўсёды ў Госпадзе. Ізноў кажу: радуйцеся.Спагаднасьць вашая няхай будзе вядомая ўсім людзям. Госпад блізка!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 11:29

Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я — ціхі і пакорнага сэрца, і знойдзеце супачынак душам вашым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 138:8

ГОСПАД выканае [справу маю] для мяне. ГОСПАДЗЕ, міласэрнасьць Твая на вякі! Не пакінь твораў рук Тваіх! Альлелюя!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 44:22

Я разьвеяў, як хмару, правіны твае, і грахі твае — як воблака. Вярніся да Мяне, бо Я адкупіў цябе!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 91:14-15

«За тое, што ён Мяне ўзьлюбіў, збаўлю яго; узвышу яго, бо імя Маё ведае.Будзе клікаць Мяне, і Я адкажу яму; у бядзе Я буду з ім, выратую яго і ўшаную яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 18:10

Імя ГОСПАДА — магутная вежа, пабяжыць туды праведнік і будзе ў бясьпецы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 40:1

Кіраўніку хору. Псальм Давіда.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 5:14-15

І вось адвага, якую мы маем дзеля Яго, што калі нешта просім паводле волі Яго, Ён слухае нас.І калі мы ведаем, што Ён слухае нас, чаго б мы ні прасілі, ведаем, што маем прошанае, якое прасілі ў Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:165

Вялікі супакой Ты даеш тым, якія любяць Закон Твой, і яны не спатыкнуцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 100:3

Ведайце, што ГОСПАД ёсьць Бог! Ён Сам нас зрабіў, і мы — Ягоныя, народ Ягоны і авечкі чарады Ягонай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 51:7

Паслухайце Мяне вы, якія ведаеце праведнасьць, народ, у сэрцы якога Закон Мой. Ня бойцеся ганьбаваньня ад людзей і не палохайцеся зьнявагаў іхніх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 4:16

Дык будзем набліжацца з адвагаю да пасаду ласкі, каб атрымаць літасьць і знайсьці ласку дапамогі ў адпаведны час.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 23:4

Нават калі буду ісьці далінаю ценю сьмерці, ня буду баяцца ліха, бо Ты — са мною, кій Твой і падпора Твая, яны пацяшаюць мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 52:8

І ўбачаць праведнікі, і будуць баяцца, і будуць сьмяяцца з яго:

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 27:5

Бо Ён заслоніць мяне ў схове Сваім у дзень злы, Ён схавае мяне пад заслонай намёту Свайго і ўзьнясе мяне на скалу.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:10

прыйдзі Валадарства Тваё; будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 60:20

Ня будзе больш заходзіць сонца тваё, і месяц твой не схаваецца, бо ГОСПАД будзе для цябе сьвятлом вечным, і скончацца дні жалобы тваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 9:9

і Ён будзе судзіць сусьвет паводле праведнасьці і змагацца з народамі паводле справядлівасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 14:17

Бо Валадарства Божае — гэта ня ежа і пітво, але праведнасьць, і супакой, і радасьць у Духу Сьвятым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:10

А Бог усякае ласкі, Які паклікаў нас, што крыху цярпелі, у вечную славу Сваю ў Хрысьце Ісусе, няхай Сам удасканаліць вас, няхай умацуе, няхай узмоцніць, няхай угрунтуе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 31:24

Любіце ГОСПАДА, усе багабойныя Ягоныя! Верных захоўвае ГОСПАД, але тым, якія дзейнічаюць пыхліва, Ён адплочвае з лішкам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 6:19

якую маем, як якар душы, пэўны і трывалы, які ўваходзіць ва ўнутранае за заслону,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 18:30

Бо з Табою я атакую войскі і з Богам маім узыйду на муры.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 30:21

І вушы твае будуць чуць за сабой слова, якое кажа: «Вось шлях, ідзіце па ім», калі ты збочыш направа ці налева.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 3:21-24

Сыне мой, няхай гэта не адыходзіць ад вачэй тваіх, захоўвай разумнасьць і разважнасьць.І яны стануцца жыцьцём для душы тваёй і аздобаю для шыі тваёй.Тады пойдзеш бясьпечна шляхам тваім, і нага твая не пахісьнецца.Калі ляжаш спаць, ня будзеш мець страху, і калі засьнеш, сон твой будзе салодкі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 32:18

І будзе жыць народ Мой у сядзібе супакою і ў сялібах бясьпечных, і ў месцах супачыну зацішных,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 3:13-14

Браты, я не лічу сябе, што дасягнуў, а толькі, забываючыся пра тое, што ззаду, і імкнучыся да таго, што наперадзе,імчу да мэты, да ўзнагароды пакліканьня Божага, якое з гары ў Хрысьце Ісусе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 94:17-19

Калі б ГОСПАД ня быў успамогай мне, хутка душа мая пасялілася б у [месцы] маўчаньня.Калі я сказаў: «Хістаецца нага мая!», міласэрнасьць Твая, ГОСПАДЗЕ, умацавала мяне.Калі мноства цяжкіх думак у нутры маім, пацяшэньні Твае падбадзёрваюць душу маю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 42:16

І Я павяду сьляпых па шляху, якога ня ведаюць, і па сьцежках, якіх ня ведаюць, дам ім хадзіць. І перамяню цемру перад абліччам іхнім у сьвятло, і крывыя шляхі выпрастую. Гэтыя ўсе словы Я споўню і не пакіну іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 10:29-31

Ці ж ня два вераб’і продаюцца за асар? І ніводзін з іх не ўпадзе на зямлю бяз волі Айца вашага.Філіп і Барталамей, Тамаш і Мацьвей мытнік, Якуб Алфеяў і Леўвей, якога звалі Тадэвушам,А ў вас і валасы на галаве ўсе палічаны.Дык ня бойцеся, вы лепшыя за многіх вераб’ёў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:6

Бо думкі цялесныя — сьмерць, а думкі духоўныя — жыцьцё і супакой.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 15:58

Так што, браты мае ўлюбёныя, будзьце непарушныя, непахісныя, у справе Госпадавай мейце рупнасьць заўсёды, ведаючы, што праца вашая не дарэмная перад Госпадам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 55:1-2

Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Навучаньне Давіда.Вынішчы іх, Госпадзе, падзялі мову ім, бо я бачыў крыўды і спрэчкі ў горадзе.Дзень і ноч яны ходзяць па мурах ягоных наўкола, злачынства і ліхоцьце ў сярэдзіне яго.Загуба ў сярэдзіне яго, і не зыходзяць з плошчаў ягоных ашуканства і здрада.Бо ня вораг мяне зьневажае, я дараваў бы [гэта], ня той, што мяне ненавідзіць, узьвялічваецца супраць мяне, ад яго б я схаваўся,але ты, чалавек, як я, сябра мой і знаёмы мой,з якім мы разам вялі шчырыя гутаркі, з якім у Дом Божы хадзілі ў грамадзе.Няхай, зьнішчаючы, зьнішчыць іх сьмерць! Няхай зыйдуць жывыя ў пекла, бо ліхота [жыве] ў вандраваньні іхнім, у нутры іхнім.А Я буду клікаць да Бога, і ГОСПАД збавіць мяне.Увечары, і раніцаю, і ў белы дзень я буду енчыць і галасіць, і Ён пачуе голас мой.Ён выбавіць душу маю, каб даць супакой ад [тых, што] варагуюць супраць мяне, бо шмат было тых, якія супраць мяне.Прыхілі вуха, Божа, да малітвы маёй і не хавайся ад маленьня майго!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 31:25

Бо Я напаю душу спрагнёную, і кожную душу саслабелую насычу”».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 36:7-8

Праведнасьць Твая — быццам Божыя горы, суды Твае — як вялізнае бяздоньне! Людзей і скаціну Ты збаўляеш, ГОСПАДЗЕ.Якая каштоўная, Божа, міласэрнасьць Твая! Сыны чалавечыя ў ценю крылаў Тваіх маюць надзею.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 25:4

Бо Ты стаўся цьвярдыняй для беднага, цьвярдыняй для ўбогага ў бядзе ягонай, прыстанішчам ад буры, ценем ад сьпёкі, бо подых моцных — як бура супраць сьцяны.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:31

Дык што скажам на гэта? Калі Бог за нас, хто супраць нас?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 15:5

Я — вінаградная лаза, вы — галіны; хто застаецца ў-ва Мне, і Я ў ім, той прыносіць мноства пладоў, бо без Мяне вы ня можаце рабіць нічога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 3:16

Сам жа Госпад супакою няхай дасьць вам супакой заўсёды і ў-ва ўсім. Госпад з усімі вамі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 17:8

Захавай мяне, як зрэнку вока, у ценю крылаў Тваіх схавай Ты мяне

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 41:13

Бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Які трымае цябе за правую руку тваю і кажа табе: «Ня бойся, Я дапамагаю табе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 4:19

Так што тыя, якія церпяць паводле волі Божай, няхай перададуць Яму, як вернаму Творцу, душы свае, робячы дабро.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 10:10

Злодзей прыходзіць, каб толькі ўкрасьці, забіць і загубіць. Я прыйшоў, каб вы мелі жыцьцё і мелі ўдосталь.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 46:4-5

хоць бы раўлі і ўздымаліся воды ягоныя, хоць бы трэсьліся горы ад шалу яго. (Сэлях)[Вось] рака, струмяні ейныя радуюць горад Божы, сьвятую сялібу Найвышэйшага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 19:26

А Ісус, паглядзеўшы, сказаў ім: «У людзей гэта немагчыма, а ў Бога ўсё магчыма».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 49:13

Радуйцеся, нябёсы, і весяліся, зямля! Гукаючы, гукайце, горы, ад радасьці! Бо пацешыў ГОСПАД народ Свой і зьлітаваўся над убогім Сваім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:15

Бо вы не атрымалі духа няволі ізноў на страх, але атрымалі Духа ўсынаўленьня, у Якім крычым: «Абба, Ойча!»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 6:35

Ісус жа сказаў ім: «Я ёсьць хлеб жыцьця. Хто прыходзіць да Мяне, ня будзе галодны, і хто верыць у Мяне, ня будзе смагнуць ніколі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 73:23-24

але я быў пры Табе заўсёды! Ты трымаеш мяне за правую руку маю,Ты вядзеш мяне паводле рады Тваёй, і потым возьмеш мяне ў славу [Тваю].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 32:27

«Вось, Я — ГОСПАД, Бог кожнага цела. Ці можа быць для Мяне нечаканай нейкая справа?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 68:19

Ты ўзыйшоў на высачыню, паланіў палон, узяў дары для людзей; і нават бунтаўнікоў, каб жылі пры [Табе], ГОСПАДЗЕ Божа.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 50:7

Але Госпад ГОСПАД дапаможа Мне, таму Я не саромеюся, таму Я зрабіў аблічча Маё як крэмень, і ведаю, што ня буду ў ганьбе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 2:13

бо Бог ёсьць Той, Які дзейнічае ў вас паводле ўпадабаньня [Свайго], каб вы і хацелі, і дзейнічалі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 14:18

Не пакіну вас сіротамі, прыйду да вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 42:3

Трысьціны надламанай ня зломіць, і лёну, які дыміцца, не патушыць. Ён прынясе суд у праўдзе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:105

Слова Тваё — сьветач для ног маіх і сьвятло на сьцежцы маёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 18:20

Бо дзе двое або трое сабраныя дзеля імя Майго, там Я сярод іх».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 1:19-21

і якая бязьмерная вялікасьць моцы Яго для нас, якія вераць праз дзеяньне ўладнай магутнасьці Яго,ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.якою Ён дзейнічаў у Хрысьце, уваскрасіўшы Яго з мёртвых і пасадзіўшы праваруч Сябе ў небе,вышэй за ўсякае начальства, і ўладу, і сілу, і панаваньне, і ўсякае імя, названае ня толькі ў гэтым веку, але і ў будучым,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 11:33

О, глыбіня багацьця, і мудрасьці, і веданьня Божага! Як неспасьцігальныя прысуды Ягоныя і недасьледныя шляхі Ягоныя!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы