Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы

- Аб'явы -


92 Вершы пра вечнае жыццё і надзею

92 Вершы пра вечнае жыццё і надзею


ЯНА 3:16

Бо так палюбіў Бог сьвет, што Сына Свайго Адзінароднага аддаў, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыцьцё вечнае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 6:23

Бо плата за грэх — сьмерць, а дар [ласкі] Божай — жыцьцё вечнае ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 5:11-12

І гэткае ёсьць сьведчаньне, што Бог даў нам жыцьцё вечнае, і гэтае жыцьцё — у Сыне Ягоным.Хто мае Сына, мае жыцьцё; хто Сына Божага ня мае, ня мае жыцьця.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 5:24

Сапраўды, сапраўды кажу вам: Хто слухае слова Маё і верыць у Таго, Хто паслаў Мяне, мае жыцьцё вечнае і на суд не ідзе, але перайшоў ад сьмерці ў жыцьцё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЦІТА 1:2

у надзеі жыцьця вечнага, якое абяцаў Бог, Які не падманвае, перад адвечнымі часамі,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 5:1

Бо мы ведаем, што калі зямны наш дом, хаціна, зруйнуецца, мы маем пабудову ад Бога, дом, які не рукамі зроблены, вечны ў небе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:18

Бо я лічу, што пакуты цяперашняга часу [нічога] ня вартыя [ў параўнаньні] з той славаю, што мае адкрыцца ў нас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 21:4

І абатрэ Бог усякую сьлязу з вачэй іхніх; і сьмерці ўжо ня будзе, і ня будзе ўжо ані плачу, ані крыку, ані болю, бо ранейшае прамінула».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 11:25-26

Ісус сказаў ёй: «Я ёсьць уваскрасеньне і жыцьцё. Хто верыць у Мяне, хоць і памрэ, жыць будзе.І ўсякі, хто жыве і верыць у Мяне, не памрэ на вякі. Ці верыш гэтаму?»

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 6:19

якую маем, як якар душы, пэўны і трывалы, які ўваходзіць ва ўнутранае за заслону,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 16:11

Ты дасі мне ведаць шлях жыцьця; перад абліччам Тваім поўня радасьці, праваруч Цябе — раскоша заўсёды.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 25:46

І пойдуць гэтыя на пакараньне вечнае, а праведнікі — у жыцьцё вечнае».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 1:3-4

Дабраслаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які паводле вялікай літасьці Сваёй адрадзіў нас праз уваскрасеньне Ісуса Хрыста з мёртвых дзеля жывое надзеі,дзеля спадчыны незьнішчальнае і беззаганнае, якая не завяне і якая захоўваецца ў небе дзеля нас,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 5:5

а надзея ня ганьбіць, бо любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Сьвятога, Які нам дадзены.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 14:2-3

У доме Айца Майго жытла шмат, бо калі б гэтак не было, Я сказаў бы вам, бо іду падрыхтаваць вам месца.І, калі пайду і падрыхтую вам месца, прыйду ізноў, і вазьму вас да Сябе, каб і вы былі, дзе Я.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 15:22

Бо як у Адаме ўсе паміраюць, гэтак у Хрысьце ўсе ажывуць,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЦІТА 3:7

каб, апраўдаўшыся ласкай Ягонай, мы сталіся праз надзею спадкаемцамі жыцьця вечнага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 2:25

І гэтае абяцаньне, якое Ён абяцаў нам, ёсьць жыцьцё вечнае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:24-25

Бо мы збаўленыя надзеяй. А надзея ўбачаная ня ёсьць надзея, бо калі хто бачыць, чаго яму спадзявацца?А калі спадзяемся на тое, чаго ня бачым, чакаем з цярплівасьцю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 6:8

Хто сее ў цела сваё, з цела будзе жаць сапсутасьць; а хто сее ў Дух, з Духа будзе жаць жыцьцё вечнае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 9:27-28

І як усім людзям вызначана раз памерці, а пасьля гэтага — суд,гэтак і Хрыстос, раз прынёсшы Сябе [ў ахвяру], каб панесьці грахі многіх, другі раз бяз грэху будзе зьяўлены дзеля збаўленьня тым, якія чакаюць Яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 14:8

бо як, калі жывем, дзеля Госпада жывем, так і, калі паміраем, дзеля Госпада паміраем. Таму і калі жывем, і калі паміраем, мы — Госпадавы.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 2:10

Не палохайся нічога, што маеш выцярпець. Вось, д’ябал мае кідаць [некаторых] з вас у вязьніцу, каб спакусіць вас; і будзеце мець прыгнёт дзесяць дзён. Будзь верны да сьмерці, і Я дам табе вянок жыцьця’.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 49:15

Як авечкі, у пекла яны зыйдуць, сьмерць пасьвіць іх будзе, і раніцаю правыя будуць мець уладу над імі, сіла іхняя ссохне, пекла — жытло іхняе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 6:20

але зьбірайце сабе скарбы ў небе, дзе ані моль, ані іржа ня нішчаць, і дзе злодзеі не падкопваюць і не крадуць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:11

А калі Дух Таго, Які ўваскрасіў Ісуса з мёртвых, жыве ў вас, Той, Які ўваскрасіў Хрыста з мёртвых, ажывіць і вашыя сьмяротныя целы Духам Сваім, Які жыве ў вас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 4:14

Бо калі мы верым, што Ісус памёр і ўваскрос, дык Бог і памёршых у Ісусе прывядзе з Ім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:29

Праведнікі возьмуць у спадчыну зямлю і будуць жыць у ёй вечна.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:4

Калі зьявіцца Хрыстос, жыцьцё нашае, тады і вы зьявіцеся разам з Ім у славе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:38-39

Бо я ўпэўнены, што ані сьмерць, ані жыцьцё, ані анёлы, ані начальствы, ані сілы, ані цяперашняе, ані будучае,ані вышыня, ані глыбіня, ані другое якое стварэньне ня зможа адлучыць нас ад любові Божае, што ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 4:7-8

Змагаўся я добрым змаганьнем, бег зьдзейсьніў, веру захаваў.Нарэшце, вызначаны мне вянок праведнасьці, які дасьць мне Госпад, праведны Судзьдзя, у той дзень; і ня толькі мне, але і ўсім, якія зьяўленьне Яго палюбілі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 10:28

І Я даю ім жыцьцё вечнае, і не загінуць на вякі, і ніхто ня выхапіць іх з рукі Маёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 23:6

Толькі добрасьць і міласэр­насьць Твая будуць ісьці са мною ўсе дні жыцьця майго; і ў Доме ГОСПАДА буду жыць доўгія дні.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 11:1

А вера ёсьць пэўнасьць у тым, чаго спадзяемся, перакананасьць у рэчах нябачных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 6:8

А калі мы памерлі з Хрыстом, дык верым, што і жыць будзем з Ім,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 3:2

Улюбёныя! Мы цяпер дзеці Божыя, і яшчэ ня выявілася, што мы будзем, а ведаем, што, калі выявіцца, будзем падобныя да Яго, бо ўгледзім Яго, як Ён ёсьць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 71:5

Бо Ты — надзея мая, Госпадзе, ГОСПАДЗЕ, пэўнасьць мая з маладосьці маёй!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 5:10

А Бог усякае ласкі, Які паклікаў нас, што крыху цярпелі, у вечную славу Сваю ў Хрысьце Ісусе, няхай Сам удасканаліць вас, няхай умацуе, няхай узмоцніць, няхай угрунтуе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:4

Бо ўсё, што было напісана, было напісана дзеля нашага навучаньня, каб праз цярплівасьць і суцяшэньне з Пісаньняў мы мелі надзею.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:114

Ты — заслона мая і шчыт мой, на слова Тваё спадзяюся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 5:39

Дасьледуйце Пісаньні, бо вы думаеце праз іх мець жыцьцё вечнае, і яны сьведчаць пра Мяне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 5:5

Бо мы духам праз веру чакаем надзеі праведнасьці.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 25:8

Будзе зьнішчана сьмерць назаўсёды, і вытра Госпад ГОСПАД сьлязу з кожнага аблічча, і ганьбу народу Свайго здыме Ён з усёй зямлі, бо ГОСПАД прамовіў [гэта].

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:1

Таму цяпер няма ніякага асуджэньня тым, што ў Хрысьце Ісусе не паводле цела, але паводле духа ходзяць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 145:13

Валадарства Тваё — валадарства на ўсе вякі, і панаваньне Тваё — у-ва ўсіх пакаленьнях.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 5:9-10

Які памёр за нас, каб мы, ці чуваем, ці сьпім, з Ім разам жылі.бо Бог не прызначыў нас на гнеў, але на атрыманьне збаўленьня праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 14:19

Яшчэ трохі, і сьвет ужо ня ўбачыць Мяне, а вы ўбачыце Мяне, бо Я жыву, і вы жыць будзеце.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 27:13

Але я веру, што ўбачу добрасьць ГОСПАДА ў зямлі жывых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:21

што і само стварэньне будзе вызвалена з няволі сапсутасьці на свабоду славы дзяцей Божых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 2:9

Але як напісана: «Вока ня бачыла, і вуха ня чула, і не ўзыходзіла на сэрца чалавека тое, што Бог прыгатаваў тым, якія любяць Яго».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 121:2

Дапамога мая ад ГОСПАДА, Які стварыў неба і зямлю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 118:17

Не памру, але буду жыць і буду абвяшчаць пра дзеяньні ГОСПАДА.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 1:18

прасьветленыя вочы сэрца вашага, каб вы ўбачылі, якая ёсьць надзея пакліканьня Яго, і якое багацьце славы спадчыны Яго для сьвятых,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 7:25

таму Ён і можа цалкам збаўляць тых, якія прыходзяць праз Яго да Бога, заўсёды жывы, каб заступацца за іх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 5:2

праз Якога таксама маем вераю доступ да тае ласкі, у якой стаім і хвалімся надзеяй славы Божай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 121:8

ГОСПАД будзе захоўваць выхад твой і ўваход твой ад цяпер і на вякі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 1:5

якія сілаю Божаю праз веру захаваныя дзеля збаўленьня, гатовага адкрыцца ў апошні час.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 6:40

Гэта ж ёсьць воля Таго, Хто паслаў Мяне, каб кожны, хто бачыць Сына і верыць у Яго, меў жыцьцё вечнае, і Я ўваскрашу Яго ў апошні дзень».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 62:1

Кіраўніку хору: на лад Едутуна. Псальм Давіда.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ПЯТРА 3:9

Не марудзіць Госпад з абяцаньнем, як гэта некаторыя за маруднасьць уважаюць, але Ён доўгацярплівы да нас, не жадаючы некага загубіць, але каб усіх прывесьці да навяртаньня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:19

Бо стварэньне са спа­дзяваньнем чакае адкрыцьця сыноў Божых,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 2:8

Бо ласкаю [Божай] вы збаўленыя праз веру; і гэта не ад вас — Божы дар:

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 84:11

Бо [адзін] дзень на панадворку Тваім лепшы за тысячу [іншых]; я выбіраю стаяць каля парога ў Доме Божым, чым жыць у намётах беззаконьня.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 10:36

Бо вам патрэбная цярплівасьць, каб, учыніўшы волю Божую, атрымаць абяцаньне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 136:1

Слаўце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо на вякі міласэрнасьць Яго!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 1:5

дзеля надзеі, якая вызначана вам у небе, пра што вы раней чулі ў слове праўды Эвангельля,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 40:31

а тыя, якія спадзяюцца на ГОСПАДА, аднаўляюць сілы, узьнімаюць крылы, як у арла, будуць бегчы, і ня стомяцца, і будуць хадзіць, і не саслабеюць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 103:17

Але міласэрнасьць ГОСПАДА ад веку і на вякі над тымі, што баяцца Яго, і праведнасьць Ягоная — над сынамі сыноў

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 10:9

Бо калі ты вуснамі тваімі вызнаеш Ісуса Госпадам і ў сэрцы тваім будзеш верыць, што Бог уваскрасіў Яго з мёртвых, будзеш збаўлены,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 38:15

І стаўся я, быццам чалавек, які ня чуе, і няма дакараньня ў вуснах ягоных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:9

бо злачынцы будуць зьнішчаныя, а тыя, што спадзяюцца на ГОСПАДА, возьмуць у спадчыну зямлю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 8:32

Той, Які Сына Свайго не пашкадаваў, але аддаў Яго за ўсіх нас, як не даруе і нам з Ім усяго?

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:8

Шчасьлівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПІЛІПЯНАЎ 3:20

А нашае грамадзянства — у небе, адкуль мы і чакаем Збаўцу, Госпада Ісуса Хрыста,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 КАРЫНФЯНАЎ 1:20

Бо ўсе абяцаньні Божыя ў Ім «Так» і ў Ім «Амэн», на славу Богу праз нас.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 56:9

Туляньне маё Ты мне залічыў. Зьбяры сьлёзы мае ў мяхі Твае, бо яны [запісаныя] ў кнізе Тваёй!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 139:5

Ззаду і сьпераду Ты абняў мяне і паклаў на мяне руку Тваю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 30:5

Выслаўляйце ГОСПАДА, вы, багабойныя Ягоныя, і слаўце на ўспамін сьвятасьці Ягонай!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 41:10

Ня бойся, бо Я з табою, не азірайся [па баках], бо Я — Бог твой! Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцай праведнасьці Маёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 91:16

Доўгімі днямі насычу яго і дам убачыць збаўленьне Маё».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 37:4

Насалоджвайся ў ГОСПАДЗЕ, і Ён табе дасьць прагненьні сэрца твайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:13

А Бог надзеі няхай напоўніць вас усякай радасьцю і супакоем у веры, каб памножыць у вас надзею моцаю Духа Сьвятога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 147:11

але даспадобы ГОСПАДУ тыя, што баяцца Яго, што спадзяюцца на міласэрнасьць Ягоную.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 24:14

Гэтак сама веданьне мудрасьці для душы тваёй. Калі ты знайшоў яе, ёсьць будучыня, і надзея твая не загіне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 31:5

Ты мяне выцягнеш з сеці, якую таемна [наставілі] супраць мяне, бо Ты — апора мая.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 94:19

Калі мноства цяжкіх думак у нутры маім, пацяшэньні Твае падбадзёрваюць душу маю.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 4:8

Нарэшце, вызначаны мне вянок праведнасьці, які дасьць мне Госпад, праведны Судзьдзя, у той дзень; і ня толькі мне, але і ўсім, якія зьяўленьне Яго палюбілі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 КАРЫНФЯНАЎ 15:54-57

А калі зьнішчальнае гэтае апранецца ў незьнішчальнасьць, і сьмяротнае гэтае апранецца ў несьмяротнасьць, тады станецца напісанае слова: «Паглынутая сьмерць перамогаю».«Сьмерць, дзе тваё джала? Пекла, дзе твая перамога?»Джала сьмерці — грэх, а сіла грэху — закон.Падзяка ж Богу, Які даў нам перамогу праз Госпада нашага Ісуса Хрыста!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 39:7

Толькі як здань ходзіць чалавек, [і ёсьць] толькі марнасьцю; ён трывожыцца, прагавіта зьбірае і ня ведае, хто забярэ гэта.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 116:15

Каштоўная ў вачах ГОС­ПАДА сьмерць багабойных Ягоных.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 14:2

У доме Айца Майго жытла шмат, бо калі б гэтак не было, Я сказаў бы вам, бо іду падрыхтаваць вам месца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
АДКРЫЦЦЁ 21:1-4

І ўбачыў я новае неба і новую зямлю, бо першае неба і першая зямля прамінулі, і мора ўжо няма.І я, Ян, убачыў горад сьвяты, новы Ерусалім, які зыходзіў ад Бога з неба, падрыхтаваны як нявеста, аздобленая дзеля мужа свайго.І пачуў я голас вялікі з неба, які казаў: «Вось, намёт Бога з людзьмі, і Ён будзе жыць з імі; і яны будуць народам Ягоным, і Сам Бог будзе з імі Богам іхнім.І абатрэ Бог усякую сьлязу з вачэй іхніх; і сьмерці ўжо ня будзе, і ня будзе ўжо ані плачу, ані крыку, ані болю, бо ранейшае прамінула».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы