Biblia Todo Logo
Біблейскія вершы

- Аб'явы -


68 Вершы з Бібліі пра Слова Божае

68 Вершы з Бібліі пра Слова Божае

Уяві сабе, сябар, што Слова Божае — гэта жывая сіла. Яно вядзе цябе па жыцці, як верны спадарожнік. Калі сумняваешся, яно паказвае шлях, а ў цяжкія хвіліны дае адказы. Важна не проста верыць у яго, як у адзіную праўду, але і жыць па ім.

Як казаў псалміст: «Слова Тваё — светач назе маёй і святло на сцяжыне маёй» (Пс. 119:105). Вось бачыш, яно асвятляе наш шлях, нібы ліхтар у цемры. Больш за тое, яно адкрывае нам безмежную любоў Бога да кожнага з нас.

Памятай, гэта не проста нейкая мімалётная мода. Слова Божае вечнае, яно заўсёды з намі, як надзейны арыенцір у гэтым свеце.




ЯНА 8:31-32

Тады сказаў Ісус Юдэям, якія паверылі ў Яго: «Калі застанецеся ў слове Маім, дык сапраўды вы — вучні Мае. І спазнаеце праўду, і праўда вызваліць вас».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 4:20-21

Сыне мой, зважай на словы мае, прыхілі вуха тваё да прамоваў маіх. Няхай не зыходзяць яны з вачэй тваіх, захоўвай іх у глыбіні сэрца твайго,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
КАЛАСЯНАЎ 3:16

Слова Хрыстовае няхай жыве ў вас багата, у-ва ўсякай мудрасьці; навучайце і настаўляйце адзін аднаго псальмамі, і гімнамі, і сьпевамі духоўнымі, у ласцы сьпяваючы Госпаду ў сэрцах вашых.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:160

Аснова слова Твайго — праўда, і на вякі кожны прысуд праведнасьці Тваёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:11

У сэрцы маім я хаваю слова Тваё, каб не зграшыць супраць Цябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 130:5

Спадзяюся на ГОСПАДА, спадзяецца душа мая, і ў слове Ягоным маю спадзяваньне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦАРСТВАЎ 22:31

Бог, беззаганны шлях Ягоны, слова ГОСПАДА [агнём] ачышчана, Ён — шчыт для ўсіх, хто ў Ім мае надзею.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 1:23

як тыя, што адроджаныя не са зьнішчальнага насеньня, але з незьнішчальнага, праз слова Бога Жывога, Які трывае на вякі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 19:7

Ад краю неба выходзіць яно і бяжыць да краю ягонага, і нішто не схаваецца ад гарачыні ягонай.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 12:28

Дзеля гэтага скажы ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Ужо ня будзе затрымлівацца кожнае слова Маё. Слова, якое Я прамоўлю, споўніцца, кажа Госпад ГОСПАД”».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 4:5

Набывай мудрасьць, набывай розум, не забывайся і не ўхіляйся ад словаў вуснаў маіх.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 15:3

Вы ўжо ачышчаныя праз слова, якое Я гаварыў вам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 5:18

Бо сапраўды кажу вам: пакуль не праміне неба і зямля, аніводная ёта ці рыска не праміне з Закону, пакуль ня станецца ўсё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСУСА 1:8

Няхай не адыйдзе гэтая кніга Закону ад вуснаў тваіх, але будзеш разважаць над ёй удзень і ўначы, каб старанна выканаць усё, што напісана ў ёй. Тады будуць шчасьлівыя шляхі твае і будзеш мець посьпех.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 4:2

Не дадавайце [нічога] да таго, што я загадваю вам, і не адымайце ад яго, захоўваючы прыказаньні ГОСПАДА, Бога вашага, якія я загадваю вам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:103

Як салодкія словы Твае паднябеньню майму, саладзей за мёд вуснам маім!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 12:6

«За злачынствы супраць прыгнечаных, за стогны ўцісканых паўстану цяпер, — кажа ГОСПАД, — пастаўлю ў бясьпецы таго, на якога дыхаюць [пагрозай]».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 15:7

Калі застанецеся ў-ва Мне, і словы Мае ў вас застануцца, то што хочаце, прасіце, і станецца вам.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 55:11

так і слова Маё, якое выходзіць з вуснаў Маіх. Яно не вяртаецца да Мяне пустым, але зьдзяйсьняе тое, што Я жадаю, і мае посьпех у тым, дзеля чаго Я паслаў яго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕРАМІІ 15:16

Я знайшоў слова Тваё і праглынуў яго, і сталася слова Тваё для мяне пацяшэньнем і радасьцю сэрца майго, бо заклікалася імя Тваё нада мною, ГОСПАДЗЕ, Божа Магуцьцяў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:140-144

Слова Тваё вельмі чыстае, і слуга Твой узьлюбіў яго. Малы я і пагарджаны, але загадаў Тваіх я не забываюся. Праведнасьць Твая — праведнасьць на вякі, і Закон Твой — праўда. Прыгнёт і гора знайшлі мяне; прыказаньні Твае — пацеха мая. Праведнасьць сьведчаньняў Тваіх — на вякі; дай мне разуменьне, і буду жыць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 4:12

Бо слова Божае жывое і дзейснае, і вастрэйшае за ўсякі меч двусечны, і працінае аж да разьдзяленьня душы і духа, суставаў і шпіку, і судзіць думкі і намеры сэрца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
2 ЦІМАФЕЯ 3:16-17

Усё Пісаньне натхнёнае Богам і карыснае дзеля навучаньня, дзеля дакараньня, дзеля выпраўленьня, дзеля дысцыплінаваньня ў праведнасьці, каб дасканалым быў чалавек Божы, да ўсякае добрае справы гатовым.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:105

Слова Тваё — сьветач для ног маіх і сьвятло на сьцежцы маёй.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯКАВА 1:22

Будзьце ж выканаўцамі слова, а не слухачамі толькі, якія ўводзяць у зман саміх сябе.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 6:17

І шалом збаўленьня прыйміце, і меч Духа, які ёсьць слова Божае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 11:28

А Ён сказаў: «Наадварот, шчасьлівыя тыя, якія чуюць слова Божае і захоўваюць яго».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 11:18

І прыйміце гэтыя словы Мае ў сэрца вашае і ў душу вашую, і прывяжыце іх на знак на руку вашую, і няхай будуць яны павязкаю над вачыма вашымі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 18:30

Бо з Табою я атакую войскі і з Богам маім узыйду на муры.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 7:24

Дык кожнага, хто слухае гэтыя словы Мае і выконвае іх, прыраўняю да чалавека мудрага, які пабудаваў дом свой на скале.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 24:35

Неба і зямля прамінуць; а словы Мае не прамінуць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:130

Адкрыцьцё словаў Тваіх асьвятляе, дае разуменьне неразумным.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
МАЦЬВЕЯ 4:4

Ён жа, адказваючы, сказаў яму: «Напісана: “Ня хлебам адным будзе жыць чалавек, але ўсякім словам, што выходзіць з вуснаў Божых”».

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 5:24

Сапраўды, сапраўды кажу вам: Хто слухае слова Маё і верыць у Таго, Хто паслаў Мяне, мае жыцьцё вечнае і на суд не ідзе, але перайшоў ад сьмерці ў жыцьцё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 33:4

Бо слушнае слова ГОСПАДА, і ўсе творы Ягоныя верныя.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЛУКАША 21:33

Неба і зямля прамінуць, але словы Мае не прамінуць.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 19:8

Закон ГОСПАДА беззаганны, ён навяртае душу. Сьведчаньне ГОСПАДА вернае, яно робіць мудрым неразумнага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ІСАІ 40:8

Высыхае трава, вяне кветка, але слова Бога нашага трывае на вякі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:9

Якім чынам юнак захавае ў чыстасьці сьцежку сваю? [Калі] будзе захоўваць [яе] паводле слова Твайго.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:114

Ты — заслона мая і шчыт мой, на слова Тваё спадзяюся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 1:1

На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 30:5

Усе словы Бога чыстыя [ад дамешкаў], Ён — шчыт для тых, што маюць у Ім надзею.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 1:3

Ён, будучы зьзяньнем славы і выразам існасьці Ягонай і ўсё словам моцы Сваёй трымаючы, учыніўшы праз Сябе ачышчэньне грахоў нашых, сеў праваруч велічы на вышынях,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЁВА 23:12

Ад загадаў вуснаў Ягоных не адступаюся, і захоўваю словы вуснаў Ягоных як пастанову.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:97

Як я люблю Закон Твой! Увесь дзень ён у думках маіх!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:165

Вялікі супакой Ты даеш тым, якія любяць Закон Твой, і яны не спатыкнуцца.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ПЯТРА 1:25

але слова Госпада трывае на вякі. А гэта ёсьць тое слова, якое вам дабравешчана.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЯНА 17:17

Асьвяці іх у праўдзе Тваёй! Слова Тваё — праўда.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 10:17

Таму вера — ад слуханьня, а слуханьне — праз слова Божае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАЛЯТАЎ 1:8-9

Але калі нават мы ці анёл з неба будзе дабравесьціць вам насуперак таму, што мы дабравесьцілі вам, няхай будзе адлучаны! Як раней мы сказалі, і цяпер ізноў кажу: калі хто дабравесьціць вам насуперак таму, што вы прынялі, няхай будзе адлучаны!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 19:7-8

Ад краю неба выходзіць яно і бяжыць да краю ягонага, і нішто не схаваецца ад гарачыні ягонай. Закон ГОСПАДА беззаганны, ён навяртае душу. Сьведчаньне ГОСПАДА вернае, яно робіць мудрым неразумнага.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 138:2

Пакланюся ў сьвятыні сьвятасьці Тваёй і буду славіць імя Тваё за міласэрнасьць Тваю і праўду Тваю, бо Ты ўзьвялічыў па-над усякае імя Тваё слова Тваё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ФЕСАЛОНІКІЙЦАЎ 2:13

Дзеля гэтага і мы несупынна дзякуем Богу, што вы, прыняўшы пачутае ад нас слова Божае, прынялі яго не як слова чалавечае, але як яно ёсьць у сапраўднасьці, як слова Божае, што дзейнічае ў вас, якія паверылі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 2:14

Я напісаў вам, бацькі, што вы пазналі Таго, Які ад пачатку. Я напісаў вам, юнакі, што вы дужыя, і слова Божае застаецца ў вас, і вы перамаглі злога.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 1:1-3

Шчасьлівы чалавек, які не хадзіў паводле рады бязбожнікаў, не стаяў на шляху грэшнікаў і не сядзеў паміж насьмешнікаў, бо да Закону ГОСПАДА імкненьне ягонае і пра Закон Ягоны будзе разважаць ён днём і ноччу. І будзе ён як дрэва, пасаджанае пры цячэньні водаў, якое прыносіць плод свой у часе сваім, і лістота якога ня вяне, і ў-ва ўсім, што ён робіць, ён посьпех мае.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 6:6-7

Гэтыя словы, якія я загадваю табе сёньня, няхай будуць у сэрцы тваім. Паўтарай іх дзецям тваім, гавары іх, седзячы ў доме тваім, ідучы па дарозе, калі засынаеш і калі прачынаешся.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 118:8-9

Лепш мець надзею на ГОС­ПАДА, чым спадзявацца на чалавека. Лепш мець надзею на ГОС­ПАДА, чым спадзявацца на магнатаў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ВЫСЛОЎІ 2:6

Бо ГОСПАД дае мудрасьць, і з вуснаў Ягоных — веданьне і разуменьне.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
1 ЯНА 2:5

а хто захоўвае слова Ягонае, у тым сапраўды любоў Божая завяршылася. З гэтага даведваемся, што мы ў Ім.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
РЫМЛЯНАЎ 15:4

Бо ўсё, што было напісана, было напісана дзеля нашага навучаньня, каб праз цярплівасьць і суцяшэньне з Пісаньняў мы мелі надзею.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЭФЭСЯНАЎ 5:26

каб асьвяціць яе, ачысьціўшы абмыцьцём водным у слове,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:18

Расчыні вочы мае, і буду глядзець на цудоўныя дзеяньні закону Твайго!

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ГАБРЭЯЎ 6:18

каб праз дзьве нязьменныя рэчы, у якіх Богу хлусіць немагчыма, вялікае пацяшэньне мелі мы, якія прыбеглі ўхапіцца за надзею, што перад намі ляжыць,

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ЕЗЭКІІЛЯ 3:10

І Ён сказаў мне: «Сыне чалавечы, усе словы Мае, якія Я прамаўляў да цябе, вазьмі ў сэрца тваё, і слухай вушамі тваімі.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:24

Бо сьведчаньні Твае — пацеха мая і рада.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:14

На шляху сьведчаньняў Тваіх я радуюся больш, чым ад усялякіх каштоўнасьцяў.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ПСАЛТЫР 119:148

Вочы мае апярэджваюць варту [начную], каб мне разважаць пра слова Тваё.

Кіраўнік    |  Версіі Копія
ДРУГІ ЗАКОН 8:3

Ён выпрабоўваў цябе голадам і карміў цябе маннай, якой ня ведаў ты і ня ведалі бацькі твае, каб даць зразумець табе, што ня толькі хлебам жыве чалавек, але кожным [словам], якое выходзіць з вуснаў ГОСПАДА, будзе жыць чалавек.

Кіраўнік    |  Версіі Копія

Малітва да Бога

Любы Божа, вялікі і верны! Дзякую Табе за Тваё слова, дзякую, бо праз яго я атрымліваю Тваё кіраўніцтва і выпраўленне. Яно жывое, дзейснае і вастрэйшае за любы меч двухвостры. Яно аблічае мяне, вучыць і настаўляе. Прашу Цябе, няхай Тваё слова адкрыецца ўва мне. Дзякую, бо яно — мая найлепшая ежа, і ў ім — мой духоўны рост. Яно перамяняе мяне і ажыўляе, выяўляючы ўсё схаванае ўва мне, распазнаючы намеры майго сэрца. Госпадзе, Тваё слова кажа: "Хто верыць у Цябе, з таго ўнутры пацякуць рэкі вады жывой". Яно асвятляе мой шлях і беражэ мяне ад падзення. Дай мне Тваёй мудрасці, каб пазнаць Цябе і зразумець праз яго. У імя Ісуса. Амін!
Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы