Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЯНА 20:27 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

27 Потым кажа Тамашу: падай палец твой сюды і паглядзі рукі Мае; падай руку тваю і ўкладзі ў рэбры Мае; і ня будзь недаверкам, а вернікам.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

27 Потым кажа да Тамаша: «Дай сюды палец твой і паглядзі рукі Мае; дай руку тваю і ўткні ў бок Мой; і ня будзь бязьверным, але верным».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

27 Потым сказаў Тамашу: «Укладзі палец твой сюды і паглядзі на рукі Мае, выцягні руку сваю і ўкладзі ў бок Мой, ды не будзь бязверным, але верным».

Глядзіце раздзел Копія




ЯНА 20:27
13 Крыжаваныя спасылкі  

А Ісус сказаў у адказ: о, род няверны і разбэшчаны! дакуль буду з вамі? дакуль буду трываць вас? прывядзеце яго да Мяне сюды.


Адказваючы яму, Ісус сказаў: о, род няверны! дакуль буду я з вамі? дакуль буду трываць вас? прывядзеце яго да Мяне.


Паглядзеце на рукі Мае і на ногі Мае; гэта - Я сам; дакранецеся да Мяне і разгледзьце; бо дух ня мае плоці і касьцей, як бачыце ў Мяне.


І сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і ногі.


А Ісус адказваючы, сказаў: о род няверны і разбэшчаны! дакуль буду з вамі і буду цярпець вас? прывядзі сюды сына твайго.


Сказаўшы гэта, Ён паказаў ім рукі (і ногі) і рэбры Свае. Вучні ўзрадаваліся, убачыўшы Госпада.


Другія вучні сказалі яму: мы бачылі Госпада. Але ён сказаў ім: калі ня ўбачу на руках у Яго ранаў ад цьвікоў, і не ўкладу пальца майго ў раны ад цьвікоў, і ня ўкладу рукі маёй у рэбры Ягоныя, не паверу.


Тамаш сказаў Яму ў адказ: Госпадзе мой і Божа мой!


А закон прыйшоў пасьля, і так памножыліся правіны. А калі памножыўся грэх, шчодра закрасавала мілата,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы