Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 150 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)
ПСАЛТЫР 150

1 Алілуя! Хваліце Госпада ў свяцілішчы Яго, хваліце Яго на апоры магуцця Яго.

2 Хваліце Яго ў магутнасцях Яго, хваліце Яго паводле мноства велічнасці Яго.

3 Хваліце Яго гукам трубы, хваліце Яго гуслямі і цытрай,

4 хваліце Яго бубнам і хорам, хваліце Яго на струнах і арганамі,

5 хваліце Яго на мілагучных цымбалах і на цымбалах грукатлівых:

6 усё, што дыхае, хай хваліць Госпада! Алілуя!

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)