Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ВЫХАД 37 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)
ВЫХАД 37

1 А Бесэлеэль зрабіў і каўчэг з дрэва акацыі, што меў у даўжыню два локці з паловаю, а ў шырыню і вышыню — паўтара локця; і пакрыў ён яго найчысцейшым золатам знутры і звонку.

2 І зрабіў вакол яго залаты вянок,

3 адліўшы да яго чатыры залатыя кольцы да чатырох падножжаў; два кольцы да аднаго боку і два — да другога.

4 З дрэва акацыі зрабіў таксама жэрдкі, якія пакрыў золатам;

5 і прасунуў іх у кольцы, што былі на абодвух баках каўчэга, каб насіць яго.

6 Зрабіў і перамольню з найчысцейшага золата: даўжынёю — два з паловаю локці, а шырынёю — паўтара локця.

7 Зрабіў таксама двух херубінаў з чаканнага золата, памясціў на абодвух канцах перамольні:

8 аднаго херубіна на адным канцы аднаго краю, а другога херубіна на канцы другога краю; на кожным краі перамольні зрабіў ён двух херубінаў,

9 што ўзнімалі крылы ўгору і закрывалі сваімі крыламі перамольню, і глядзелі адзін на аднаго, і твары херубінаў былі звернуты да перамольні.

10 Зрабіў і стол з дрэва акацыі, у даўжыню — два локці, і ў шырыню — адзін локаць, а ў вышыню ён меў паўтара локця,

11 і пакрыў яго найчысцейшым золатам, і зрабіў на ім вакол залаты вянок.

12 Таксама зрабіў кругом ліштву залатую на чатыры пальцы і над ёю — залаты вянок.

13 Адліў і чатыры залатыя кольцы, якія прымацаваў на чатырох вуглах для кожнай ножкі стала каля ліштвы;

14 і прасунуў у іх жэрдкі, каб стол можна было насіць.

15 Зрабіў таксама і самі жэрдкі з дрэва акацыі і пакрыў іх золатам;

16 з найчысцейшага золата зрабіў таксама пасудзіны да ўсялякага ўжытку для стала, чары, і фіялы, і кіяфы, і кратэры, у якіх трэба прыносіць узліванні.

17 Зрабіў і чаканны падсвечнік з найчысцейшага золата, падножжа яго і стрыжань; чары, яблыкі і кветкі былі з ім адным цэлым;

18 шэсць галін выходзіла з абодвух яго бакоў, тры галіны з аднаго боку і тры галіны з другога;

19 на адной галіне знаходзіліся тры чары ў форме міндалевага дрэва з яблыкамі і кветкамі, і тры чары ў форме міндалёвага дрэва на другой галіне з яблыкамі і кветкамі. Аднолькавае было на шасці галінах, што выходзілі са стрыжня падсвечніка.

20 А на самім стрыжні былі чатыры чары ў форме міндалевага дрэва, з яблыкамі і кветкамі;

21 адзін яблык быў пад кожнымі дзвюмя галінамі ў трох месцах; гэтых галін, што выходзяць з аднаго стрыжня, атрымліваецца шэсць.

22 Такім чынам, яблыкі і галіны былі адно са стрыжнем, і ўсё было вычаканена з найчысцейшага золата.

23 Зрабіў і сем лямп са шчыпцамі і пасудзінамі, дзе збіраецца нагар, з найчысцейшага золата.

24 Талент найчысцейшага золата важыў падсвечнік і ўсе яго прыналежнасці.

25 З дрэва акацыі пабудаваў і ахвярнік каджэння, што меў у даўжыню і ў шырыню локаць, а ў вышыню — два локці; з вуглоў яго выходзілі рогі.

26 І пакрыў яго найчысцейшым золатам з кратамі, і сценамі, і рагамі. Зрабіў на ім і залаты вянок кругом,

27 і пад вянком на двух баках памясціў два залатыя кольцы, каб прасоўваць у іх жэрдкі і каб можна было насіць ахвярнік.

28 А самі жэрдкі ён зрабіў з дрэва акацыі і пакрыў іх залатымі пласцінамі.

29 Прыгатаваў і алей для святога намашчэння, і кадзіла з найчысцейшых вострых духмяных прыпраў працы майстра, які прыгатаўляе мазі і фарбы.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)