1 У адказ сказаў Балдад Сугіт: 2 «Улада і страх у Яго, Які чыніць супакой на вышынях Сваіх! 3 Ці ёсць лік войскам Яго? І над кім не ўзыдзе святло Яго? 4 Ці можа апраўдацца чалавек, які прыпадобніўся да Бога, або стацца чыстым той, хто нарадзіўся ад жанчыны? 5 Вось, нават месяц не свеціць і зоркі не чыстыя ў вачах Яго; 6 тым больш чалавек — гнілізна і сын чалавечы — чарвяк». |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)