Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 86 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Біблія (пераклад В. Сёмухі)
ПСАЛТЫР 86

Пс 86

1 Псальма. Песьня. Сыноў Карэевых.

2 Падмурак ягоны на горах сьвятых. Гасподзь любіць браму Сіёна больш за ўсе паселішчы Якава.

3 Славутае абвяшчаецца пра цябе, горадзе Божы!

4 Згадаю тым, хто знае мяне, пра Раава і Вавілон; вось Філістымляне, і Тыр з Эфіопіяю, - скажуць: «такі-а-такі нарадзіўся там».

5 А пра Сіён казаць будуць: «такі-а-такі і такі-а-такі муж нарадзіўся ў ім, і Сам Усявышні ўмацаваў яго».

6 Гасподзь у перапісе народу напіша: «такі-а-такі нарадзіўся там».

7 І ўсе, хто сьпявае і грае, - усе крыніцы мае ў табе.