Пс 841 Кіроўцу хору. Сыноў Карэевых. Псальма. 2 Госпадзе! Ты ўмілажаліўся зь зямлі Тваёй, вярнуў палон Якаваў; 3 беззаконьне народу Твайго дараваў, усе грахі ягоныя пакрыў, 4 гнеў Твой увесь суняў, адвярнуў лютасьць гневу Твайго. 5 Узнаві нас, Божа ратунку нашага, і спыні абуранасьць Тваю намі. 6 Няўжо вечна будзеш гневацца на нас, і пашырыш Твой гнеў з роду ў род? 7 Няўжо зноў не ажывіш нас, каб народ Твой зарадаваўся Табе? 8 Пакажы нам, Госпадзе, ласку Тваю, і даруй нам выратаваньне Тваё. 9 Паслухаю, што скажа Гасподзь Бог. Ён скажа мір народу Свайму і выбранцам Сваім; і няхай не ўпадуць яны зноў у неразважлівасьць. 10 Сапраўды, выратаваньне Ягонае блізкае тым, хто баіцца Яго, каб слава Ягоная жыла ў нашай зямлі. 11 Вернасьць і мілата сустрэнуцца, справядлівасьць і мір пацалуюцца; 12 зь зямлі вернасьць вырасьце, а справядлівасьць прыхіліцца зь неба; 13 і Гасподзь дабрадзенства ўдзеліць, і ўродзіць зямля наша плод свой; 14 прад Ім справядлівасьць пойдзе, і дарогу нам вызначыць крокам Ягоным. |