Пс 251 Псальма Давідава. Рассудзі мяне, Госпадзе, бо хадзіў я ў беспахібнасьці маёй, і, у надзеі на Госпада не пахіснуся. 2 Выпрабуй мяне, Госпадзе, растапі мне вантробы і сэрца маё, 3 бо міласьць Твая перад маімі вачыма, і ў праўдзе Тваёй я хадзіў, 4 не сядзеў я зь людзьмі аблуднымі і з падступнымі не пайду; 5 я зьненавідзеў зборню зламысьнікаў, і зь бязбожнікамі ня сяду; 6 буду мець у нявіннасьці рукі мае і абыходзіць Твой ахвярнік, Госпадзе, 7 каб абвяшчаць Табе голасна славу і пра ўсе цуды Твае расказаць. 8 Госпадзе! палюбіў я жытло Твайго дома і месца, дзе слава Твая жыве. 9 Не загубі душы мае з грэшнікамі і жыцьця майго з крыважэрнымі, 10 у чыіх руках ліхадзейства, і чыя правіца поўная зьдзірства. 11 А я хаджу ў сваёй беззаганнасьці; вызвалі мяне, і ўмілажалься зь мяне. 12 Нага мая стаіць на роўным; на сходах праслаўлю Госпада. |