Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 121 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Біблія (пераклад В. Сёмухі)
ПСАЛТЫР 121

Пс 121

1 Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Усьцешыўся я, калі мне сказалі: пойдзем у дом Гасподні.

2 Вось стаяць ногі нашыя ў браме тваёй, Ерусаліме, -

3 Ерусалім, пабудаваны як горад, зьліты ў адно,

4 куды сыходзяцца плямёны, плямёны Гасподнія паводле закону Ізраіля славіць імя Гасподняе.

5 Там стаяць троны суду, троны дома Давідавага.

6 Прасеце спакою Ерусаліму: хай жывуць у дабрадзенстве тыя, хто любіць цябе!

7 Хай будзе спакой у мурах тваіх, дабрадзенства - у харомах тваіх!

8 Дзеля братоў маіх і блізкіх маіх кажу я: «Мір табе!»

9 Дзеля дома Госпада, Бога нашага, зычу табе дабра.