Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 111 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Біблія (пераклад В. Сёмухі)
ПСАЛТЫР 111

Пс 111

1 Алілуя! Дабрашчасны муж, што баіцца Госпада і шчыра любіць ягоныя запаведзі.

2 Моцнае будзе насеньне ягонае на зямлі; род праведных дабраславёны будзе.

3 Дастатак і багацьце ў доме ў яго, і праўда Ягоная трывае вечна.

4 У цемры ўзыходзіць сьвятло справядлівым; добрае яно і міласэрнае і праведнае.

5 Добры чалавек міласэрны і пазычае; ён дасьць цьвёрдасьць словам сваім на судзе.

6 Ён вавек не пахісьнецца, у вечнай памяці праведны будзе.

7 Не пабаіцца нядобрае славы; сэрца ў яго цьвёрдае, спадзяецца на Госпада.

8 Умацаванае сэрца ў яго; ён не збаіцца, калі гляне на ворагаў сваіх.

9 Ён шчодра раздаў, абдарыў убогіх; праўда ягоная застаецца навечна; рог ягоны ўзьнясецца ў славе.

10 Бязбожны гэта пабачыць і будзе злавацца, заскрыгоча зубамі сваімі, і растане. Жаданьне бязбожных загіне.