Пс 621 Кіраўніку хору: на лад Едутуна. Псальм Давіда. 2 Толькі ў Богу супакойваецца душа мая, ад Яго збаўленьне маё. 3 Толькі Ён — скала мая і збаўленьне маё, умацаваны замак мой, дык я не пахіснуся. 4 Як доўга будзеце насядаць на чалавека? Вы ўсе [хочаце] забіць [яго], як тая сьцяна, што скранулася, як агароджа, што валіцца. 5 Яны толькі і радзяцца, як скінуць [яго] з высачыні; ім даспадобы няпраўда; яны вуснамі дабраслаўляюць, але ў нутры сваім праклінаюць! (Сэлях) 6 Толькі ў Богу супачынеш, душа мая, бо на Яго спадзяваньне маё. 7 Толькі Ён — скала мая і збаўленьне маё, умацаваны замак мой, дык не пахіснуся. 8 У Богу збаўленьне маё і слава мая; скала моцы маёй, прыстанішча маё ў Богу. 9 На Яго спадзявайся ў кожны час, народзе! Вылівайце перад абліччам Ягоным сэрцы вашыя, бо Бог — прыстанішча нашае. (Сэлях) 10 Сыны чалавечыя — толькі марнасьць, сыны людзкія — хлусьня; калі пакладзеш іх на шалі, яны разам лягчэй за марнасьць! 11 Не спадзявайцеся на крыўду, не марнейце ў зрабаваным, калі вам памножыцца багацьце, сэрца свайго да яго не прыкладайце! 12 Раз сказаў Бог, а я двойчы пачуў гэта, што сіла — у Бога. 13 І ў Цябе міласэрнасьць, Госпадзе, бо Ты даеш чалавеку паводле ўчынкаў ягоных. |