Пс 601 Кіраўніку хору: на лад: “Лілея сьведчаньня”. Залатая песьня Давіда. Дзеля навучаньня, 2 калі ён змагаўся з Арам-Нагараім і з Арам-Цова, і калі Ёаў, варочаючыся, пабіў Эдом у Саляной даліне, дванаццаць тысячаў. 3 Божа, Ты нас пакінуў, нас раструшчыў! Ты разгневаўся, вярніся зноў да нас! 4 Ты затрос зямлёю, рашчапіў яе; вылячы разломы ейныя, бо яна хістаецца! 5 Ты даў убачыць народу Твайму цяжкую долю, напаіў нас віном зьбянтэжанасьці. 6 Тым, што баяцца Цябе, Ты даў знак, каб уцяклі ад аблічча луку. (Сэлях) 7 Каб былі ўратаваныя ўмілаваныя Твае, збаў правіцай Тваёй і адкажы нам, і адкажы мне. 8 Бог сказаў у сьвятасьці Сваёй: «Я ўзрадуюся! Я падзялю Сыхем, і даліну Сукот разьмераю. 9 Мой Гілеад, і Мой Манаса, і Эфраім — моц галавы Маёй; Юда — заканадаўца Мой! 10 Мааў — міса для мыцьця Майго; на Эдом кіну сандалы Мае, радасна гукай дзеля Мяне, [зямля] Філістынская». 11 Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто завядзе мяне ў Эдом? 12 Ці ж ня Ты, Божа, нас пакінуў і не выходзіш, Божа, з войскамі нашымі? 13 Дай нам успамогу ў прыгнечаньні [нашым], бо марны ратунак чалавечы. 14 З Богам мы зьявім сілу, і Ён растопча прыгнятальнікаў нашых. |