Пс 201 Кіраўніку хору. Псальм Давіда. 2 Няхай ГОСПАД пачуе цябе ў дзень трывогі, няхай абароніць цябе імя Бога Якубавага! 3 Няхай Ён спашле табе дапамогу са сьвятыні і ўмацуе цябе з Сыёну! 4 Няхай Ён узгадае ўсе дары твае і цэласпаленьнямі тваімі няхай насыціцца. (Сэлях) 5 Няхай Ён дасьць табе паводле сэрца твайго і споўніць усе намеры твае, 6 каб мы ўзрадаваліся збаўленьню твайму і ў імя Бога нашага сьцяг узьнялі. Няхай споўніць ГОСПАД усе прагненьні твае! 7 Цяпер я ведаю, што ГОСПАД збаўляе Памазанца Свайго; Ён адкажа яму са сьвятога неба Свайго праз збаўчую магутнасьць правіцы Сваёй. 8 Гэтыя [спадзяюцца] на калясьніцы і коней, а мы ўзгадваем імя ГОСПАДА, Бога нашага. 9 Яны пахіснуліся і ўпалі, а мы паўсталі і стаімо проста. 10 Збаў нас, ГОСПАДЗЕ, і няхай валадар пачуе нас, калі будзем клікаць! |