Пс 161 Залатая песьня Давіда. Захавай мяне, Божа, бо я ў Табе маю надзею. 2 Кажу я да ГОСПАДА: «Ты — Госпад мой; добрасьць мая нішто перад Табою». 3 Да сьвятых, якія на зямлі, і да слаўных [Тваіх], да іх усё імкненьне маё. 4 Памножацца прыкрасьці ў тых, якія сьпяшаюцца за [богам] чужым; я ня буду выліваць ахвяры іхняй крывавай, ані імёнаў іхніх ня буду браць у вусны мае. 5 ГОСПАД — частка долі маёй і келіху [майго]; Ты трымаеш лёс мой. 6 [Меральныя] шнуры мае прайшлі ў цудоўных [мясьцінах], і спадчына прыемная для мяне. 7 Буду дабраслаўляць ГОСПАДА, Які радзіць мне, і ўначы ўшчуваюць мяне ныркі мае. 8 Маю я ГОСПАДА перад сабою заўсёды, бо Ён праваруч мяне, дык не пахіснуся. 9 Дзеля гэтага ўзьвесялілася сэрца маё і радуецца слава мая, нават цела маё супачыне бясьпечна, 10 бо Ты не пакінеш душу маю ў пекле і не дасі сьвятому Твайму ўбачыць парахненьне. 11 Ты дасі мне ведаць шлях жыцьця; перад абліччам Тваім поўня радасьці, праваруч Цябе — раскоша заўсёды. |